Пра гэта паведаміў дараднік прэзыдэнта Ўкраіны, памочнік міністра абароны Юры Бірукоў на сваёй старонцы ў «Фэйсбуку».
У Кіеве каля 20 тысяч чалавек выйшлі на Марш адзінства ў сувязі з гібельлю пасажыраў рэйсавага аўтобуса пад горадам Валнаваха пры абстрэле блёкпаста ўкраінскіх вайскоўцаў.
Інданэзійскія законы ў дачыненьні да тых, хто распаўсюджвае наркотыкі, лічацца аднымі з самых жорсткіх у сьвеце.
Новы артыкул Крымінальнага кодэксу 339.1 «Жорсткае абыходжаньне з жывёламі» пачне дзейнічаць праз 10 дзён.
Відэа і фота-здымкі, якія сьведчаць пра ўдзел беларусаў у змаганьні за Данецкі аэрапорт, разьмешчаныя ў фэйсбук-акаўнце «Згуртаваньне патрыётаў».
Адзіна магчымы маральны выбар ці легітымізацыя няўдзелу?
Тэрыторыя, падкантрольная ўкраінскім вайскоўцам зьмяншаецца, а некаторыя сваякі байцоў кажуць, што тыя патрапілі ў атачэньне.
Прэзыдэнт ЗША Барак Абама папрасіў амэрыканскі Кангрэс устрымацца ад новых санкцый супраць Ірану, пакуль ідуць перамовы ідуць перамовы вакол іранскай ядзернай праграмы.
Ужо на другі дзень знаходжаньня Мікалая Статкевіча ў шклоўскай калёніі яму паспрабавалі вынесьці спагнаньне. Якія побытавыя ўмовы і якое абыходжаньне чакаюць палітвязьня ў шклоўскай калёніі?
Калегія трох судзьдзяў Віленскага акруговага суду пачала 16 студзеня разгляд крымінальнай справы супраць Рамуальда Ліпскага, якога абвінавачваюць у шпіянажы на карысьць Беларусі.
Палітвязьня Мікалая Дзядка, якога трымаюць у «крытай» магілёўскай турме, азнаёмілі з матэрыяламі крымінальнай справы аб ягоным непадпарадкаваньні адміністрацыі турмы.
Віктар Стукаў, кіраўнік суполкі СПБ прадпрыемства «Полацак-Шкловалакно», зьвярнуўся ў абласны суд са скаргай на дыскрымінацыю чальцоў незалежнай прафсаюзнай арганізацыі. Але ў судзе сказалі, што ён зьвяртаецца «не па адрасе».
Беларусь ніколі ня зьвернецца да агрэсіі, ніколі не дазволіць і іншым краінам зь яе тэрыторыі ўводзіць войскі на тэрыторыю Ўкраіны.
Двое закладнікаў былі захопленыя сёньня ў паштовым аддзяленьні ў парыскім прадмесьці Калёмб.
У твітэры зьявіўся афіцыйны акаўнт амбасады ЗША ў Беларусі.
На мінулым тыдні польскія сацыял-дэмакраты зацьвердзілі сваю кандыдатку ў прэзыдэнты на сёлетнія выбары. Ёю стала 35-гадовая Магдалена Агурэк (Magdalena Ogórek).
Ад пачатку 2015 году Сэрбія старшынюе ў Арганізацыі па бясьпецы і супрацоўніцтве ў Эўропе. Мы запыталі Драгана Штаўляніна, калегу з Паўднёваславянскай службы нашага радыё, якім чынам гэтая сытуацыя можа паўплываць на эўрапейскую палітыку.
Міністэрства абароны Літвы выдала дапаможнік пад назвай «Што мы павінны ведаць пра падрыхтоўку ў выпадку экстрэмальнай сытуацыі ці вайны».
Канцлер Нямеччыны Ангела Мэркель ня мае намеру запрашаць прэзыдэнта Расеі Ўладзімера Пуціна на саміт «вялікай сямёркі», які адбудзецца ў чэрвені ў Баварыі.
Накіраванага ў адстаўку з пасады прэм’ер-міністра Міхаіла Мясьніковіча прызначылі кіраваць Саветам Рэспублікі.
Прызначэньні на вышэйшыя дзяржаўныя пасады ў 2015 годзе працягнуцца, заявіў сёньня Аляксандар Лукашэнка на пасяджэньні Савету Рэспублікі, прадстаўляючы новага старшыні праўленьня Нацыянальнага банку Беларусі Паўла Калавура.
Белы дом прызнаў, што зьдзейсьніў памылку, не накіраваўшы свайго высокапастаўленага прадстаўніка на марш супраць тэрарызму.
У другім па колькасьці насельніцтва горадзе Армэніі Гюмры недалёка расейскага кансуляту адбыліся сутыкненьні паміж дэманстрантамі і паліцыяй.
Прэзыдэнт ЗША Барак Абама абмеркаваў па тэлефоне з канцлерам Нямеччыны Ангелай Мэркель падзеі ва Ўкраіне і патрэбу новага пакету дапамогі рэформам.
Падчас правядзеньня антытэрарыстычнай апэрацыі ў Бэльгіі паліцыя застрэліла двух падазраваных у экстрэмізьме. Яшчэ ў адзін падазраваны быў паранены і затрыманы. Гэта адбылося ў чацьвер, 15 студзеня.
Ад 16 студзеня міністэрства фінансаў ЗША аслабляе санкцыйны рэжым адносна Кубы.
Russia Today і «Россия сегодня» атрымаюць зь дзяржбюджэту яшчэ 23 мільярды рублёў.
Дэпутаты Эўрапейскага парлямэнту на пасяджэньні ў чацьвер ўхвалілі рэзалюцыю па Ўкраіне, у якой гаворыцца аб рэзкім асуджэньні імі «агрэсіўнай і экспансіянісцкай» палітыкі Расеі ў дачыненьні да суседняй дзяржавы.
Кучма дадаў, што кантактная група ўжо сустракалася з прадстаўнікамі ДНР і ЛНР Дзянісам Пушыліным і Ўладзіславам Дайнэгам, «але яны не ўпаўнаважаны прымаць ніякіх рашэньняў».
Былы кандыдат на прэзыдэнта Алесь Міхалевіч ужо чатыры гады ў міжнародным вышуку Інтэрполу. Дагэтуль ён ня можа дамагчыся, каб ягоныя дадзеныя выдалілі з «чорных сьпісаў» у Расеі ды іншых неэўрапейскіх краінах
«Чытаю камэнтары да трагедыі ў Парыжы і адчуваю, што ў душы ідэалізую Эўропу». Пра спрэчкі наконт Charlie Hebdo і эўрапейскіх каштоўнасьцяў піша Сяргей Дубавец.
З 13 студзеня грамадзяне Злучаных Штатаў і Вялікабрытаніі плацяць за аднаразовую беларускую візу 60 эўра
На фоне ўзмацненьня дэфіцыту тавараў ўлады ў Вэнэсуэле абмежавалі наведваньне дзяржаўных харчовых крамаў двума разамі на тыдзень.
Міністэрства замежных спраў Беларусі заклікала неадкладна аднавіць работу трохбаковай кантактнай групы па сытуацыі на ўсходзе Ўкраіны, каб апэратыўна прыняць рашэньні па ўрэгуляваньні сытуацыі і не дапусьціць новых ахвяр.
Пра адзінства Вялікабрытаніі і Злучаных Штатаў у барацьбе з выклікамі часу пішуць у лісце, апублікаваным у The Times, прэм’ер-міністар Аб’яднанага каралеўства Дэйвід Кэмэран і прэзыдэнт ЗША Барак Абама. Прапануем вам тэкст публікацыі ў скароце.
Нэнад Пэіч, галоўны рэдактар і супрэзыдэнт Радыё Свабодная Эўропа/Радыё Свабода - пра недапушчальнасьць прынцыпу калектыўнай віны і калектыўнай адказнасьці.
Андрэя Кабякова дэпутатам прадстаўляў Аляксандар Лукашэнка. Ён нагадаў, што ў дапамогу Кабякову абноўлены новы склад ураду, узмоцнены яго эканамічны блёк.
Кіраўнік Беларусі Аляксандар Лукашэнка заявіў, што ў справе цэнаўтварэньня трэба рабіць так, каб ня ўгробіць рынак.
Аляксандар Лукашэнка запэўніў, што прэзыдэнцкія выбары, якія ў Беларусі адбудуцца ў 2015 годзе, пройдуць «выключна чэсна». Пра гэта ён заявіў сёньня, выступаючы ў Палаце прадстаўнікоў пры абмеркаваньні кандыдатуры Андрэя Кабякова ў якасьці прэм’ера.
Аляксандар Лукашэнка сёньня заявіў, што Беларусь намагаецца нармалізаваць адносіны з Эўразьвязам і ЗША, і папрасіў Расею не турбавацца з гэтай прычыны.
Прадстаўляючы сёньня ў Палаце прадстаўнікоў Андрэя Кабякова ў якасьці новага прэм’ер-міністра, Аляксандар Лукашэнка запатрабаваў надаць міністрам болей паўнамоцтваў:
Кіраўнік Беларусі Аляксандар Лукашэнка заявіў, што краіна мае намер рабіць намаганьні па нармалізацыі адносін з Эўразьвязам і ЗША. Ён папрасіў Расею не турбавацца з гэтай нагоды.
Цяперашнія баявыя дзеяньні на Данбасе зьяўляюцца толькі часткай пляну, распрацаванага тымі, хто ініцыяваў гэтую вайну, заявіў былы дарадца прэзыдэнта Расеі Андрэй Іларыёнаў у інтэрвію ўкраінскаму Грамадзкаму тэлебачаньню.
Сёньня дэпутаты павінны даць (альбо ня даць) сваю згоду на прызначэньне Андрэя Кабякова новым старшынём Саўміну.
Вярхоўны прадстаўнік Эўразьвязу па замежных справах і палітыцы бясьпекі Фэдэрыка Магерыні заявіла, што міністры замежных спраў краін ЭЗ пачнуць стратэгічную дыскусію аб адносінах з Расеяй.
Абвінавачаны ў забойстве сям’і з шасьці чалавек у армянскім горадзе Гюмры расійскі вайсковец Валеры Пермякоў будзе прыцягнуты да крымінальнай адказнасьці на тэрыторыі Рэспублікі Армэнія.
Прэзыдэнт Францыі Франсуа Алянд заявіў, што яго краіна накіроўвае авіяносец для таго, каб прадстаўляць інтэнсіўную падтрымку баявым апэрацыям у Іраку супраць ісламісцкай групоўкі «Ісламская дзяржава».
Затрыманьне скандальнага францускага коміка Дзьёдонэ Мбала Мбала за падазрэньне ў сымпатыі да тэрарыстаў зноў узьняло ў Францыі пытаньне свабоды слова. Дзьёдонэ, адкрыта антысэміцкі комік, можа паўстаць перад судом за «патураньне тэрарызму».
Прадстаўнікі швэдзкай арганізацыі «Östgruppen» камэнтуюць пастанову менскага суду, які адмовіўся скасаваць ранейшае судовае рашэньне аб дэпартацыі праваабаронцы Алены Танкачовай зь Беларусі.
14 cтудзеня ў Вярхоўным судзе адбыліся папярэднія слуханьні па пазове газэты «Народная воля» да Міністэрства інфармацыі.
Загрузіць яшчэ