Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Самы папулярны беларускі ютубэр запускае ў Расеі сетку крамаў


Улад Бумага, архіўнае фота 2017 году
Улад Бумага, архіўнае фота 2017 году

У новай сетцы крам будзе прадавацца ліцэнзійная прадукцыя блогера Ўлада Бумагі, ён жа Ўлад А4, а таксама прадукцыя ягонай уласнай вытворчасьці, напрыклад снэкі і прысмакі. Пра гэта расказала «Ведамасьцям» гендырэктарка сеткі «А4 крама» Надзея Журына.

Першую «А4 краму» адкрылі ў лістападзе 2023 году ў Цэнтральнай дзіцячай краме ў Маскве. Пазьней Бумага вырашыў разьвіваць сетку і пачаў адчыняць пункты пад гэтым брэндам. У красавіку 2024-га Ўлад Бумага зарэгістраваў юрыдычную асобу ТАА «А4 крама», пазначыўшы ў якасьці відаў дзейнасьці розьнічны гандаль харчовымі прадуктамі, гульнямі і цацкамі, а таксама арэнду інтэлектуальнай уласнасьці. 40% у таварыстве належаць Бумагу, астатнія долі разьмеркаваныя паміж партнэрамі.

Бумага ўжо адкрыў раней у Расеі сетку піцэрый a4pizza, бізнэс па продажы гатовых сьняданкаў, слодычаў і ліманаду. Акрамя таго, ён падпісаў кантракт з Megalicense для продажу ў Расеі адзеньня, канцтавараў, сувэнірнай прадукцыі, цацак і прадуктаў харчаваньня пад сваім брэндам.

  • Улад Бумага нарадзіўся ў 1996 годзе ў Менску. У 2019 годзе ён атрымаў дыямэнтавую кнопку Youtube, якая даецца ўладальнікам каналаў, колькасьць падпісчыкаў на якіх перавысіла 10 мільёнаў чалавек. Цяпер на YouTube у яго больш за 44 млн падпісчыкаў, ягоныя відэа разьлічаныя на дзіцячую аўдыторыю. Апроч таго, ён выпускае мабільныя гульні і снэкі.
  • На пачатку 2023 году СМІ паведамілі, што Ўлад А4 падпісаў кантракт з VK Відэа. Гэта, імаверна, зьвязана з тым, што пасьля пачатку расейскага ўварваньня ва Ўкраіну YouTube афіцыйна заявіў аб прыпыненьні манэтызацыі ў Расеі, то бок даходы ад рэклямы ў YouTube стваральнікам кантэнту больш не выплачваюць, а асноўная частка аўдыторыі Ўлада Бумагі — з Расеі.
  • Блогера неаднойчы абвінавачвалі ў плягіяце. Так, у 2021 годзе амэрыканскія блогеры MrBeast і JustDustin абвінавацілі Ўлада Бумагу ў капіяваньні вокладак і ідэй для відэа.

Форум

Камэнтаваць тут можна праз Disqus. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG