Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ярмошына: «Прэзыдэнцкія выбары ўвесну — гэта фантазія»


Лідзія Ярмошына, старшыня ЦВК, выбары
Лідзія Ярмошына, старшыня ЦВК, выбары

Палітоляг Аляксандар Фядута напісаў у сваім Фэйсбуку, што да яго зьвярнулася асоба, якая прадставілася журналісткай расейскага прапагандысцкага каналу LifeNews, і папрасіла камэнтар наконт таго, што, маўляў, Аляксандар Лукашэнка ня будзе прымаць удзелу ў прэзыдэнцкіх выбарах, а мае намер падтрымаць кандыдатуру Ўладзімера Макея. З падобнай інфармацыяй зьвярталіся і да рэдактаркі сайту charter97.org Натальлі Радзінай. Чуткі пра тое, што Лукашэнка зьбіраецца перанесьці выбары на вясну і пра Макея як магчымага пераемніка раней зьяўляліся ў сацыяльных сетках.

«Ці дазваляе беларускае заканадаўства правесьці прэзыдэнцкія выбары вясной цяперашняга году?» Адказваючы на гэтае пытаньне Свабоды, старшыня Цэнтральнай выбарчай камісіі Лідзія Ярмошына заявіла:

Закон не забараняе правядзеньне выбараў у больш раньні пэрыяд. Таму яны магчымыя і вясной, як і ў любы іншы час да 15-га лістапада.

«Закон не забараняе правядзеньне выбараў у больш раньні пэрыяд. Таму яны магчымыя і вясной, як і ў любы іншы час да 15-га лістапада. У нашай краіне няма, скажам так, верхняй мяжы для выбараў. А ёсьць толькі ніжняя, за якую заступаць нельга. Рэальна гэта 20-га лістапада. Але апошні выходны дзень — нядзеля — у гэтай градацыі 15-га лістапада. Таму мы і карыстаемся гэтай датай як апошнім днём, калі можна праводзіць выбары.

Аднак ніякіх даручэньняў аб правядзеньні выбараў вясной Цэнтральная выбарчая камісія не атрымлівала. Як не атрымлівалі даручэньня на прапрацоўку гэтага пытаньня і службы прэзыдэнцкай адміністрацыі. Таму я думаю, што гэтыя нібыта навіны пра Макея і пра выбары ўвесну — фантазія.

У заканадаўстве ёсьць яшчэ адна важная норма, якую таксама трэба абавязкова ўлічваць. Выбары прэзыдэнта павінны быць абвешчаныя не пазьней як за тры месяцы да іх правядзеньня. І калі сёньня на календары 12 студзеня, то яны ня могуць адбыцца пры ўсім жаданьні раней за 12 красавіка.

Я думаю, што падобных чутак сёлета будзе велізарная колькасьць».

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG