У гэтыя дні «Вячэрні квартал 95» на украінскім канале «1+1» паказвае найлепшыя нумары мінулага году.
Чачэнскі лідэр зьвінаваціў рэдакцыю радыёстанцыі «Эхо Москвы» і абвесьціў яе «галоўным антыісламскім рупарам» у Расеі, а галоўнага рэдактара Аляксея Венядзіктава — правакатарам.
Пра гэта ён упершыню паведаміў у пятніцу ў Нью-Ёрку ў час сустрэчы з патэнцыйнымі фінансавымі донарамі.
Прэм’ер-міністар Францыі Мануэль Вальс прызнаў, што ў працы спэцслужбаў па супрацьдзеяньні тэрарызму былі дапушчаныя памылкі, адзначыўшы, што на працягу трох дзён загінулі 17 чалавек.
Што рабіць, каб падвысіць эфэктыўнасьць дапамогі? Якія неэфэктыўныя праекты варта спыніць, а што працягнуць ці распачаць? Вось што прапаноўваюць суразмоўцы ў Брусэлі, Бэрліне і Менску.
«Мы ня выжывем у бліжэйшыя гады, калі ў кагосьці здрыгануцца нэрвы ў гэтай перагрэтай сытуацыі», — кажа Гарбачоў, якому цяпер 83 гады
У студзені павінен адбыцца судовы працэс над яшчэ адным праваабаронцам «Плятформы інавэйшн» — заснавальнікам арганізацыі Міхаілам Жамчужным.
13 студзеня Асамблея няўрадавых арганізацыяў назаве пераможцаў прэміі «Чэмпіёны грамадзянскай супольнасьці» 2014 году. Прэміяй ужо шосты раз уганаруюць выбітных асобаў, арганізацыі ды падзеі, якія летась былі знакавымі для разьвіцьця беларускага трэцяга сэктару.
Судзьдзя Сяргей Кулакоўскі прызнаў вінаватым выдавецтва "Логвінаў" і прысудзіў штраф 30 базавых з канфіскацыяй прыбытку з гандлю кнігамі цягам году ў памеры 961 млн. руб
Сьледчы камітэт закрыў крымінальную справу па факце гібелі ў СІЗА на Валадарскага ў жніўні 2013 году Ігара Пцічкіна.
Якія праекты замежнай дапамогі дзеля разьвіцьця дэмакратыі ў Беларусі аказаліся найбольш эфэктыўнымі? Гэтае пытаньне я задавала сваім суразмоўцам у Бэрліне, Брусэлі і Менску.
Паўночная Карэя хоча набыць у Расеі сучасныя зьнішчальнікі
9 студзеня працягнецца працэс над гаспадаром менскай кнігарні Ігарам Логвінавым. Яго вінавацяць у продажы кніг безь ліцэнзіі Мінінфармацыі.
«Можна яшчэ доўга хаваць галаву ў пясок, але краіна, зь якой добраахвотнікі едуць ваяваць, і ёсьць месца, дзе яны могуць ваяваць, дзе ім дадуць зброю, — гэта ўжо краіна, якая ваюе»
Кубінскія ўлады адпусцілі на волю яшчэ васьмёх палітычных зьняволеных зь ліку 53 чалавек, якіх Гавана абяцала вызваліць згодна з дасягнутай нядаўна дамоўленасьцю з ЗША.
Муфцій Мусульманскага рэлігійнага аб’яднаньня ў Беларусі Абу-Бакір Шабановіч асудзіў нападнікаў на рэдакцыю сатырычнага часопісу Charlie Hebdo ў Парыжы.
У базе сайту можна пабачыць імёны і фатаздымкі меркаваных баевікоў. Да кожнага прыкладаюцца спасылкі, а таксама дадзеныя з сацыяльных сетак — напрыклад, сэлфі з аўтаматамі ці здымкі з поля бою.
Эўрапейская камісія прапанавала даць Украіне 1,8 мільярдаў эўра, або больш за 2 мільярда даляраў сяреднетэрміновага крэдыту. Гэтак Эўропа хоча дапамагчы цяжкай эканамічнай сытуацыі ва Ўкраіне.
Падтрымаць Алену прыйшло каля 50 грамадзянаў, сярод якіх старшыня БХК Алег Гулак, адзін зь лідэраў БХД Віталь Рымашэўскі.
СМІ мусульманскага сьвету зьмяшчаюць шырокі спэктар рэакцый на забойства 12 чалавек у памяшканьні сатырычнага часопіса Charlie Hebdo ў Парыжы.
Француская паліцыя сьцягвае сілы да месца, дзе сёньня бачылі падазраваных ва ўчорашнім нападзе на рэдакцыю сатырычнага часопісу Charlie Hebdo.
Магілёўскай мытні ўручылі яе сьцяг. Начальнік мытні Леанід Досаў пра значнасьць падзеі гаварыў на беларускай мове. Урачыстасьць адбылася 8 студзеня на плошчы Славы ў Магілёве.
«Свабода слова і свабода алоўка павінны пераважаць над іншымі меркаваньнямі», — Аляксей Кароль
Сусьветныя СМІ і карыстальнікі сацсетак імкліва адрэагавалі на тэракт у рэдакцыі парыскага часопісу Charlie Hebdo. Тысячы людзей мяняюць свае аватары і публікуюць фатаграфіі на знак салідарнасьці з ахвярамі і пацярпелымі пры нападзе.
Напад ісламскіх тэрарыстаў на рэдакцыю сатырычнага часопісу Charlie Hebdo, у выніку якога загінулі 12 чалавек, выклікаў у Францыі шок, бо ў краіне на малюнках гэтага выданьня вырасьлі цэлыя пакаленьні.
«Разьлікі паказваюць — для Беларусі больш выгадна прадаць сырую нафту ў Нямеччыну і не выплачваць мыта расейцам, чым перапрацоўваць у сябе і адсылаць частку грошай у расейскую казну», — кажа Тацяна Манёнак.
Вядомаму пісьменьніку-сатырыку і нястомнаму крытыку рэжыму Ўладзімера Пуціна забаранілі канцэрт у Беларусі.
Напад на рэдакцыю францускага часопісу Charlie Hebdo выклікаў хвалю дэманстрацыяў салідарнасьці з ахвярамі, але ў Францыі таксама адбыліся абстрэлы мусульманскіх сьвятыняў.
Свабода слова і сьвецкасьць зьяўляюцца базавымі эўрапейскімі каштоўнасьцямі, таму ніякіх абмежаваньняў у працы з рэлігійнымі пытаньнямі не павінна існаваць.
«Мы рашуча асуджаем любыя формы і праявы тэрарызму і экстрэмізму».
У Магілёве судзяць ахоўніка крамы, які назваў незалежную газэту «Новы час» фашысцкай. На ахоўніка Дзьмітрыя Прохарава паскардзіўся ў міліцыю распаўсюднік выданьня пэнсіянэр Віктар Чаравухін, якія заяўляе, што Прохараў зьняважыў і яго, назваўшы «фашыстам».
Тым часам сёньня ў Парыжы невядомы з аўтамата забіў паліцыянтку і параніў яшчэ аднаго чалавека.
Гарадзенскі абласны суд не задаволіў скаргу гарадзенскага журналіста-фрылансэра Андрэя Мялешкі на рашэньне Ленінскага суду Горадні, паводле якога Мялешку прызналі вінаватым у вырабе і распаўсюдзе інфармацыі для замежных СМІ без акрэдытацыі.
Тэрарыстычны напад на рэдакцыю францускага сатырычнага часопісу Charlie Hebdo, які хутчэй за ўсё быў справакаваны публікацыяй карыкатуры на прарока Мухамэда, абвастрыў дыскусіі наконт межаў дазволенага ў сатыры.
Нямеччына зьяўляецца адным з найвялікшых донараў Беларусі сярод краінаў ЭЗ. Як мянялася структура нямецкай дапамогі Беларусі, у якой сфэры яна была найбольш і найменш эфэктыўнай, а хто зьяўляецца манапалістам у сфэры нямецкай дапамогі -- тэма наступнага дасьледаваньня.
Павел Літвінаў і Віктар Файнберг, удзельнікі дэманстрацыі пратэсту супраць ўварваньня савецкіх войскаў у Чэхаславакію, якая прайшла 25 жніўня 1968 году на Краснай плошчы ў Маскве, выказалі падтрымку беларускім палітвязьням.
Напад на францускі сатырычны часопіс Charlie Hebdo адбыўся ў дзень, калі ў Францыі выйшла ў сьвет кніга Мішэля Ўэльбэка «Падпарадкаваньне» (Submission).
Лукашэнка з сынам Мікалаем наведалі Сьвята-Духаў катэдральны сабор. Парашэнка сустракаў Раство на Івана-Фракоўшчыне, а Пуцін — у сяле пад Варонежам.
Прэзыдэнт Літвы Даля Грыбаўскайце 7 студзеня правяла штогадовую прэс-канфэрэнцыю, падчас якой дала ацэнку найважнейшым падзеям мінулага году, паведамляе delfi.lt.
Леанід Аўтухоў, актывіст партыі БНФ, страціў працу ў 2008 годзе — яго скарацілі пасьля выбараў у Палату прадстаўнікоў, куды ён балятаваўся. З тае пары ён зрабіў каля 40 спробаў уладкавацца на працу, у тым ліку з дапамогай мясцовага цэнтру занятасьці. Усе яны былі безвыніковыя.
Сёньня ў Менску завяршаецца Калядны турнір сярод аматараў хакея на прызы прэзыдэнта Беларусі.
Сумесныя праекты нямецкіх паліцыянтаў і беларускіх міліцыянтаў працягваліся з 2007 да канца 2011-га, найбольш рэпрэсіўнага году ў гісторыі незалежнай Беларусі. Ці магчыма паўтарэньне падобнай сытуацыі напярэдадні выбараў 2015 году?
Паводле дакладу арганізацыі Open Doors, перасьлед хрысьціян ісламістамі ў 2014 годзе ўзмацніўся, перадае Бі-Бі-Сі.
Пра гэта ён паведаміў на сваім сайце ў аўторак.
Расейскі пісьменьнік і мастак Максім Кантар, які напісаў спэктакль «Робін Гуд, і духоўныя скрэпы» пра сёньняшняе расейскае «уставаньне з кален», у інтэрвію Свабодзе разважае пра тое, чаму рэваншысцкія і імпэрскія настроі так лёгка апанавалі Расею.
У экспэртызе бяруць удзел эканаміст Леанід Злотнікаў і дырэктар дасьледчага цэнтру Інстытуту прадпрымальніцтва і мэнэджмэнту Аляксандар Чубрык.
«Я не патрабую высокага заробку, а ўсяго толькі роўнага сярэднестатыстычнаму ў краіне — 600 далярам. У выпадку адмовы накіраваць мяне на такую працу я абвяшчу з 22 студзеня бестэрміновую галадоўку».
Аб’яднаная грамадзянская партыя пачала фармаваньне ініцыятыўнай групы па вылучэньні кандыдатам у прэзыдэнты на выбарах 2015 году палітвязьня Мікалая Статкевіча.
На паўднёвай мяжы Беларусі створаны новы памежны атрад — Мазырскі, трэці па ліку пасьля Пінскага і Гомельскага. Ва ўмовах нестабільнасьці ва Ўкраіне і замарожанай вайны ў Данбасе Беларусь умацоўвае свае паўднёвыя межы.
Гісторык Андрэй Зубаў лічыць пэрспэктывы 2015 для Расеі змрочнымі і кажа, што не згадае ў агляднай мінуўшчыне краіны, якая б апынулася ў падобным становішчы.
Загрузіць яшчэ