Як заявіў прэзыдэнт Віетнаму Чыёнг Тан Шанг, гэты працэс можа пачацца "хутка".
Амбасадар Сырыі ў Беларусі Фарук Тага паведаміў пра пераход на бок сырыйскай апазыцыі. Пра гэта ён заявіў у пятніцу ўвечары ў інтэрвію тэлеканалу Al Jazeera.
У Румыніі сёньня ідзе галасаваньне на рэфэрэндуме ў пытаньні аб адстаўцы прэзыдэнта краіны Траяна Бэсэску.
Яўген Маслаў, адвакат расейскага фізыка-ядзершчыка Андрэя Ажароўскага, высланага зь Беларусі, абскарджвае рашэньне аб яго дэпартацыі. У які орган, пакуль невядома, сказаў абаронца у інтэрвію БелаПАН.
У Румыніі 29 ліпеня адбываецца рэферэндум па пытаньні аб датэрміновым спыненьні паўнамоцтваў прэзыдэнта краіны Траяна Бэсэску.
Адзін зь лідэраў сырыйскай апазіцыі, кіраўнік Сырыйскай нацыянальнай Рады Абдэльбасэт Сіда, які пражывае ў выгнаньні, заявіў, што паўстанцы, якія супрацьстаяць рэжыму прэзыдэнта Башара Асада, маюць патрэбу ў пастаўках зброі.
Паводле «Нямецкая хваля» (DW), адпраўлены ў адстаўку кіраўнік фэдэральнай паліцыі Нямеччыны. Сярод прычынаў называецца беларускі сьлед.
Колькасьць загінулых падчас сірыйскага канфлікту перавысіла 20 тысяч
57 так званых сьпікераў вылучылі сёньня ў якасьці фармальных кандыдатаў у дэпутаты Палаты прадстаўнікоў пятага скліканьня на пазачарговым зьезьдзе Аб’яднанай грамадзянскай партыі.
Прадстаўнікі апазыцыйных партый і рухаў плянуюць патрапіць ва ўчастковыя выбарчыя камісіі на выбарах у Палату прадстаўнікоў. Вылучэньне прадстаўнікоў у склад гэтых камісій завяршаецца 5 жніўня.
57 так званых сьпікераў Палаты прадстаўнікоў V cкліканьня вылучылі сёньня на першай сэсіі пазачарговага зьезду Аб’яднанай грамадзянскай партыі.
Намесьніца старшыні «Маладога фронту» Наста Палажанка 27 ліпеня была зьнятая з уліку ў міліцыі, паведаміла маладзёвая лідэрка ў тэлефонным інтэрвію Свабодзе. Яе ўмоўны тэрмін пакараньня скончыўся 22 ліпеня.
У Сэрбіі сёньня прызначаны новы кааліцыйны ўрад. У яго ўвайшлі прадстаўнікі нацыяналістычнай Сэрбскай прагрэсіўнай партыі, якую раней узначальваў прэзыдэнт Сэрбіі Томіслаў Нікаліч, і члены Сацыялістычнай партыі Сэрбіі.
Старшыня раённай суполкі партыі БНФ Леанід Аўтухоўу гонар угодкаў прыняцьця дэклярацыі пра Незалежнасьць Беларусі зьбіраў подпісы за вылучэньне кандыдатам у дэпутаты Нацыянальнага сходу на плошчы райцэнтру пад бел-чырвона-белым сьцягам.
Маё асабістае стаўленьне да выбараў простае — у чэсныя выбары я ня веру, бо ня веру ў тое, чаго няма. І гэта можна даказаць і аргумэнтаваць. Блог Пятра Гузаеўскага.
Навошта я вырашыў удзельнічаць у выбарах? У той час як у нашай краіне амаль 19 гадоў аніякіх выбараў няма? Блог Анатоля Букаса.
Беларусь запрасіла міжнародных назіральнікаў, у тым ліку і зь Бюро дэмакратычных інстытутаў і правоў чалавека АБСЭ, наведаць выбары ў Палату прадстаўнікоў пятага скліканьня і чакае іх прыезду.
"Застаецца чакаць, што пераможа здаровы розум", – заявіў у інтэрвію рэгіянальнай газэце "Вячэрні Брэст" бізнэсмэн Аляксандар Машэнскі, генэральны дырэктар СП "Санта Імпэкс Брэст", адказваючы на пытаньне пра тое, што ён усё часьцей фігуруе ў сьпісах бізнэсмэнаў, якіх ЭЗ нібыта можа зрабіць неўязнымі.
Пра гэта зявіў кіраўнік Міжнароднага алімпійскага камітэту (МАК) Жак Роге.
Кіраўнік Беларусі Аляксандар Лукашэнка падчас паездкі ў Берасьцейскую вобласьць 27 ліпеня пацьвердзіў жаданьне Беларусі набыць расейскае прадпрыемства "Ростсельмаш", якое спэцыялізуецца на вытворчасьці сельгасмашын.
Як прымалася Дэклярацыя аб дзяржаўным сувэрэнітэце, распавядае дэпутат ВС 12 скліканьня, доктар гістарычных навук Валянцін Голубеў.
27 ліпеня 1990 году Вярхоўны Савет БССР прыняў Дэклярацыю аб дзяржаўным сувэрэнітэце. Гэты дакумэнт стаў першым афіцыйным крокам да незалежнасьці Беларусі.
У рамках кампаніі шэфства над беларускімі палітычнымі зьняволенымі, якую распачала арганізацыя «Libereco — Partnership for Human Rights», эўрадэпутат ад Польшчы Марэк Мігальскі ініцыяваў сумесную міжнародную заяву па сытуацыі ў Беларусі.
27 ліпеня Цэнтральная выбарчая камісія разгледзела тры скаргі патэнцыйных кандыдатаў у дэпутаты Палаты прадстаўнікоў, якім акруговыя камісіі адмовілі ў рэгістрацыі іх ініцыятыўных груп.
Сёньня Цэнтральная выбарчая камісія прыняла спэцыяльную пастанову аб галасаваньні на выбарах у Палату прадстаўнікоў тых грамадзянаў Беларусі, якія знаходзяцца за межамі краіны.
Яна паведаміла, што схавалася ў Турцыі.
У Маскве па выніках мітынгу, які прайшоў сёньня ў Навапушкінскім сквэры, прынятая рэзалюцыя з патрабаваньнем вызваліць арыштаваных па справе аб беспарадках на Балотнай плошчы 6 траўня і спыніць іх крымінальны перасьлед.
Амбасадар ЗША пры АБСЭ Іэн Кельлі выказаў заклапочанасьць «сур’ёзным грэбаваньнем Беларусьсю сваіх міжнародных абавязальніцтваў, правоў чалавека, асноўных свабодаў і вяршэнства закона».
Міністар замежных спраў Беларусі Сяргей Мартынаў, які знаходзіцца з рабочым візітам у Італіі правёў сустрэчу з новаабраным старшынём Парлямэнцкай асамблеі Арганізацыі бясьпекі і супрацоўніцтва ў Эўропе (ПА АБСЭ) Рыкардам Мільёры, паведамляе прэс-служба МЗС РБ.
Дэпутат нямецкага Бундэстагу і ПА АБСЭ Біджан Джыр-Сарай заявіў пра тое, што будзе апякаць палітвязьня Антона Сурапіна ў рамках кампаніі «Шэфства над палітвязьнямі». Яе ініцыявала летась нямецка-швэйцарская праваабарончая арганізацыя «Libereco — Partnership for Human Rights».
У выніку абстрэлу снайпэраў сёньня раніцай у Харогу забітыя 6 жыхароў горада, у тым ліку дзіця, мужчыны і жанчыны.
26 ліпеня ў Навапушкінскім сквэры адбываецца санкцыянаваны мітынг у падтрымку вязьняў 6 траўня. Арганізатарам мітынгу стаў Камітэт 6 траўня.
Галіна Краўчанка, сябра дэмакратычнага руху «За свабоду» й Гомельскага дэмакратычнага форуму зьбіраецца балятавацца кандыдатам у дэпутаты па Гомельскай-Прамысловай акрузе, дзе жыве звыш 64 тысяч выбарцаў.
Як прызнаньне факту палёту можа адбіцца на лёсе затрыманых у гэтай справе журналіста Антона Сурапіна і рыэлтара Сяргея Башарымава?
26 ліпеня ў беларускую сталіцу прыбыў новы часовы павераны ў справах ЗША ў Беларусі Ітан Голдрыч.
Актывіст КХП БНФ Сяргей Каваленка напісаў прашэньне аб памілаваньні пад ціскам адміністрацыі амаль месяц таму. Калі могуць вызваліць вязьня?
Гігін: «Я б..., Радыё Свабода нічога, прабачце, нічога ні пацьвярджаць, ні абвяргаць не зьбіраюся. Зразумела?»
У Беларусі зарэгістраваныя 352 ініцыятыўныя групы па вылучэньні кандыдатаў у дэпутаты Палаты прадстаўнікоў пятага скліканьня.
«Выгандляваць грошы за вызваленьне сваіх апанэнтаў на Захадзе рэжыму не ўдалося. Гэта значыць, палітвязьні і надалей застануцца ў турмах».
27 ліпеня 1990 году Вярхоўны Савет БССР прыняў Дэклярацыю аб дзяржаўным сувэрэнітэце. Гэты дзень быў абвешчаны Днём незалежнасьці Беларусі. Цяперашнія ўлады адмянілі сьвята пасьля рэфэрэндуму 1996 году і прызначыла Дзень незалежнасьці на 3 ліпеня — дзень вызваленьня Менску ад гітлераўцаў.
Міністар замежных спраў Беларусі Сяргей Мартынаў знаходзіцца з рабочым візытам у Італіі.
У Расеі Басманны суд Масквы адмовіўся абавязаць сьледзтва вярнуць тэлевядоўцы Ксеніі Сабчак канфіскаваныя грошы.
Кіраўнік Беларусі пацьвердзіў факт незаконнага ўварваньня 4 ліпеня ў паветраную прастору краіны замежнага лёгкаматорнага самалёта, заявіўшы, што службовыя асобы, якія не спынілі дадзеную акцыю, павінны панесьці пакараньне.
Злучаныя Штаты пацьвердзілі ўцёкі яшчэ двух сырыйскіх дыпляматаў.
У Беларусі зарэгістравана 352 ініцыятыўныя групы па вылучэньні кандыдатаў у дэпутаты Палаты прадстаўнікоў пятага скліканьня.
З крыкамі «Изыди вон!» яна выбегла з групы журналістаў, скінула адзеньне і кінулася да Кірыла.
ЗША зьбіраюцца адправіць у Польшчу вайскоўцаў ВПС для забесьпячэньня палётаў вайсковых самалётаў, гаворыцца ў заяве Пэнтагону.
Кіраўніцтва аргкамітэту па стварэньні партыі «Беларуская Хрысьціянская Дэмакратыя» атрымала адказ ад старшыні ЦВК Лідзіі Ярмошынай на зварот з просьбай патлумачыць, як можна агітаваць за байкот.
Кіраўнік Беларусі ня можа прыехаць на Алімпіяду ў Лёндан з-за рашэньня брытанскіх уладаў, якія адмовілі яму ў візе на падставе эўрапейскіх санкцый, а не з-за адсутнасьці запрашэньня з боку МАК.
Загрузіць яшчэ