Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Пасол ЗША пры АБСЭ запатрабаваў вызваліць Сурапіна і Дашкевіча


Амбасадар ЗША пры АБСЭ
Амбасадар ЗША пры АБСЭ

Амбасадар ЗША пры АБСЭ Іэн Кельлі у выступе на паседжаньні Пастаяннай Рады АБСЭ ў Вене 26 ліпеня 2012 году выказаў заклапочанасьць «сур’ёзным грэбаваньнем Беларусьсю сваіх міжнародных абавязальніцтваў, у тым ліку ў рамках АБСЭ ў галіне павагі да правоў чалавека, асноўных свабодаў і вяршэнства закона».

У заяве гаворыцца пра палітвязьняў, у прыватнсьці ўзгадваюцца справы Дашкевіча і Парфянкова:

«Адзначаем, што дадатковыя абвінавачваньні, нядаўна высунутыя супраць лідэра моладзевага апазыцыйнага руху „Малады фронт“ Зьмітра Дашкевіча, могуць падоўжыць яго палітычна матываванае турэмнае зьняволеньня на адзін год ці больш доўгі. Адзначаем таксама з расчараваннем, што былы палітвязень Васіль Парфянкоў зноў сутыкаецца з палітычна матываванымі абвінавачваньнямі і пэрспэктывай турэмнага зьняволеньня».

Амбасадар зьвярнуўся да беларускай дэлегацыі даць вычарпальную інфармацыі вакол сытуацыі з Антонам Сурапіным (20-гадовым фатографам, які быў затрыманы за публікацыю здымкаў з плюшавымі мядзьведзікамі) а таксама Сергеем Башарымавым — рыэлтарам, які меў здаць кватэру ў Менску швэдзкім арганізатарам акцыі зь мядзьведзікамі.

У заяве ўтрымліваецца патрабаваньне:

«Неадкладна і безумоўна вызваліць усіх палітычных зьняволеных, у поўнай меры аднавіць іх палітычныя і грамадзянскія правы і спыніць перасьлед дэмакратычнай апазыцыі, грамадзянскай супольнасьці і абаронцаў правоў чалавека і іх сем’яў».

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG