У беларускім твітэры актыўна абмяркоўваюць інцыдэнт пад Івянцом і Менскам. Высоўваюць розныя вэрсіі наконт паходжаньня цацак і мэтаў акцыі. Прыводзім самыя цікавыя выказваньні.
Дэпутаты Эўрапарлямэнту асудзілі нядаўні арышт у Беларусі старшыні Саюзу палякаў Беларусі і журналіста Газэты Выборчай Андрэя Пачобута. Усе буйныя палітычныя фракцыі Эўрапарлямэнту прынялі сёньня рэзалюцыю з заклікам зьняць зь яго ўсе абвінавачаньні.
Раніцай у сераду 4 ліпеня швэдзкае выданьне The Local паведаміла, што грамадзяне гэтай краіны скінулі на Менск амаль тысячу цацак са словамі падтрымкі дэмакратыі і свабоды ў Беларусі.
Палітычная дуэль. Раз на тыдзень ўдзельнік кампаніі па выбарах Аляксей Янукевіч і ўдзельнік актыўнага байкоту Віталь Рымашэўскі будуць пісаць блогі пра свой досьвед і ўражаньні ад палітычнай кампаніі.
Пра гэта паведаміла намесьніца міністра замежных спраў Нямеччыны Карнэлія Піпер.
«А з другога боку, цяжка спадзявацца на эфэкт такога міжнароднага мэханізму».
Кіраўнік МЗС РФ Сяргей Лаўроў зьняпраўдзіў інфармацыю аб тым, што Расея нібыта мае намер прыняць на сваёй тэрыторыі сырыйскага лідэра Башара Асада, паведамляе Інтэрфакс.
Намесьнік старшыні праваабарончага цэнтру «Вясна» Валянцін Стэфановіч называе рашэньне Рады па правах чалавека ААН, якая прагаласавала за спэцдакладчыка па Беларусі, станоўчым.
Чарговая музычная забарона — гэтым разам пад яе трапіў беларускамоўны поп-панкавы гурт «AMAROKA».
6 ліпеня Міністэрства замежных спраў Беларусі накіруе запрашэньне на парлямэнцкія выбары назіральнікам Бюро дэмакратычных інстытутаў і правоў чалавека АБСЭ і ў выканкам СНД.
За такое рашэньне выступілі 22 краіны, супраць — 5, устрымаліся — 20. Беларусь заявіла, што не прызнае мандат спэцдакладчыка і ня будзе зь ім супрацоўнічаць.
Судзьдзя Кастрычніцкага райсуду Іна Грабоўская пакарала дзяўчыну за распаўсюд улётак з заклікам байкатаваць выбары.
У справе дэкляраваньня прыбыткаў кандыдатамі ў дэпутаты ЦВК назваў ступень памылкі, якую могуць дапусьціць кандыдаты падчас рэгістрацыі.
5 ліпеня Цэнтравыбаркам адмовіў экс-кандыдату ў прэзыдэнты Дзьмітрыю Вусу ў рэгістрацыі ініцыятыўнай групы па рэалізацыі права заканадаўчай ініцыятывы і праекту закону аб унясеньні зьменаў у выбарчае заканадаўства.
Карэспандэнт РС Рыкард Юзьвяк пагутарыў з Томасам Мазэці, пілётам, які 4 ліпеня ажыцьцявіў палёт на Беларусь і «высадзіў мядзьведжы дэсант» у Івянцы і ў Менску. НОВАЕ ВІДЭА: МЕНСК
Аляксандар Лукашэнка таксама аб’явіў прэзыдэнцкія падзякі 19 выпускнікам устаноў вышэйшай адукацыі Ўзброеных Сіл.
У Румыніі сёньня адкрываецца адмысловая двухдзённая сэсія парлямэнту, на якой будзе абмяркоўвацца пытаньне аб імпічмэнце прэзыдэнта Траяна Басэску.
Каля Адміністрацыі прэзыдэнта каля 300 актывістаў шэрагу грамадзкіх арганізацый праводзяць мітынг у абарону ўкраінскае мовы. Вуліца Шаўкавічна, на якой знаходзіцца Адміністрацыя, перакрытая кардонам міліцыі.
Паводле ЦВК, сход ініцыятыўнай групы быў неправамоцны, прадстаўленыя дакумэнты не адпавядаюць нормам заканадаўства, падрыхтаваныя бязграматна.
Літоўскае пасольства ў Беларусі ўзначаліць былы пасол Літвы ў НАТО і былы міністр абароны краіны Лінас Лінкявічус.
У праекце Парлямэнцкая асамблея АБСЭ заклікае да вызваленьня ўсіх палітвязьняў Беларусі і зьвяртаецца да Міжнароднай фэдэрацыі хакею з шайбай з заклікам адмяніць чэмпіянат сьвету 2014 году ў Менску.
ЦВК на сваім паседжаньні 5 ліпеня павінна выказаць сваё стаўленьне да прапановаў былога кандыдата на прэзыдэната палітвязьня Дзмітрыя Вуса ў справе зьмены выбарчага заканадаўства.
У парадку дня Рады ААН па правах чалавека на 5 ліпеня сярод пытаньняў для галасаваньня ёсьць рэзалюцыя па сытуацыі з правамі чалавека ў Беларусі.
Турэцкія вайскоўцы знайшлі целы двух пілётаў самалёта, зьбітага ў мінулым месяцы сырыйскімі вайскоўцамі над Міжземным морам, у раёне памежнай зоны паміж дзьвюма краінамі, паведамляе камандаваньне ўзброеных сіл Турэччыны.
У Азербайджане праваабаронцу Хілалу Мамaдаву - галоўнаму рэдактару газэты "Голас талыша», якая выдаецца на талыскай мове - выстаўленыя новыя абвінавачаньні.
4 ліпеня Надзвычайны і Паўнамоцны амбасадар Літвы ў Беларусі Эдмінас Багдонас наладзіў разьвітальную вечарыну.
4 ліпеня адбыўся суд над актывістам грамадзянскай кампаніі «Эўрапейская Беларусь» Андрэем Моўчанам.
У спальным раёне Берасьця людзі пратэстуюць супраць будаўніцтва аптэкі.
Паводле апошніх сацыялягічных апытаньняў, 14 працэнтаў беларусаў выступаюць за байкот парлямэнцкіх выбараў. Ці ўплываюць гэтыя ды іншыя дадзеныя сацыёлягаў на рашэньні палітычных партыяў браць удзел у парлямэнцкіх выбарах?
6 ліпеня завяршаецца першы этап выбарчай кампаніі — вылучэньне прадстаўнікоў у склад 110 акруговых выбарчых камісіяў.
Беларуская сацыял-дэмакратычная Грамада ня будзе вылучаць сваіх кандыдатаў на выбарах у Палату прадстаўнікоў, якія пройдуць 23 верасьня.
Супрацоўнік Інстытуту сусьветнай эканомікі і міжнародных дачыненьняў РАН Уладзімер Сотнікаў расказвае «Свабодзе», куды можа ўцячы кіраўнік Сырыі — у Беларусь, Іран ці Вэнэсуэлу.
Байцы ўкраінскага спэцаддзелу «Бэркут» адціснулі народных дэпутатаў і тых, хто пратэстуе супраць прыняцьця моўнага закону, ад службовага ўваходу ва Ўкраінскі дом, дзе мелася адбыцца прэс-канфэрэнцыя прэзыдэнта.
Старшыня Вярхоўнай Рады Ўкраіны Ўладзімір Літвін на сёньняшнім пасяджэньні парлямэнту падаў у адстаўку на знак пратэсту супраць прыняцьця закону аб статусе расейскай мовы.
Дэпутаты фракцыі «Наша Ўкраіна – Народная Самаабарона» у парлямэнце Ўкраіны пачалі галадоўку каля культурнага цэнтру «Ўкраінскі дом» у цэнтры Кіева. Яны патрабуюць скасаваць ўхвалены сёньня ў другім чытаньні законапраект пра статус расейскай мовы.
У цэнтры Прагі каля помніка сьвятому Вацлаву зарэгістраваная ў Чэхіі "Асацыяцыя за мадэрнізацыю" правяла пікет з нагоды 3 ліпеня. Паводле арганізатараў, мэта акцыі - нагадаць эўрапейцам пра палітвязьняў і пра парушэньні правоў чалавека ў Беларусі.
Большасьць жыхароў Беларусі гатовы да лібэральных рэформаў, бо страцілі давер да ўлады, але яны не гатовы мабілізавацца. Такая выснова сацыялягічнага дасьледаваньня, вынікі якога публікуе генэральны дырэктарат Эўрапарлямэнта па вонкавай палітыцы.
На канцэрце амэрыканскага рок-гурту Faith No More у маскоўскім клюбе Stadium выступілі удзельніцы гурту Pussy Riot. Пяць дзяўчат прачыталі кавалак тэксту зь песьні «Бунт России» антыпуцінскага зьместу.
Вярхоўная Рада Ўкраіны на паседжаньні ў аўторак 248 галасамі ўхваліла ў другім чытаньні закон пра статус расейскай мовы, унесены дэпутатамі ад ўрадавай Партыі рэгіёнаў. Паводле дакумэнту, расейская мова атрымае статус рэгіянальнай там, дзе яна зьяўляецца роднай мінімум для 10 працэнтаў насельніцтва.
На ўваходах былі ўсталяваныя кантрольна-прапускныя пункты з мэталяшукальнікамі і відэакамэрамі. Усіх прымушалі паказваць зьмесьціва сумак.
Баранавіцкі гарвыканкам забараніў мясцоваму прадпрымальніку і грамадзкаму актывісту Міколу Чарнавусу праводзіць мітынг 9 ліпеня.
3 ліпеня Аляксандр Лукашэнка заявіў, што беларускае войска адпавядае сучасным выклікам. Ці зьяўляецца на ўзбраеньні беларускага войска тэхніка, якая адпавядае сучасным патрабаваньням?
Эўрапейскі суд па правах чалавека прызнаў незаконным арышт экс-міністра ўнутраных справаў Украіны, лідэра партыі «Народнай самаабароны» Юрыя Луцэнкі.
Баранавіцкага моладзевага актывіста Арцёма Бабея затрымалі «для высьвятленьня асобы». Міліцыянты кажуць, што ён падобны да злачынцы.
Камітэт ААН па правах чалавека прызнаў, што беларускія ўлады, караючы за распаўсюд матэрыялаў з газэты «Народная воля», парушаюць права людзей на інфармацыю.
Год таму, 3 ліпеня 2011-га, сілавыя структуры жорстка разагналі акцыі маўклівага пратэсту, якія праходзілі ў Менску і рэгіёнах Беларусі.
Як разьлічваюць улады, гэта будзе спрыяць працэсу «нацыянальнага замірэньня».
Ніякай перадачы ўлады ў спадчыну ў Беларусі быць ня можа, заявіў сёньня прэзыдэнт Беларусі Аляксандар Лукашэнка.
На стадыёне ў Кіеве Лукашэнка адчуў, што тая ізаляцыя з боку Эўропы, якую перажывае Беларусь з прычыны ягонай палітыкі, – нічога добрага не дае.
Загрузіць яшчэ