Лінкі ўнівэрсальнага доступу

ЦВК: Утойваньне даходу — гэта больш за 20% гадавога даходу


Лідзія Ярмошына
Лідзія Ярмошына

У справе дэкляраваньня прыбыткаў кандыдатамі ў дэпутаты ЦВК назваў ступень памылкі, якую могуць дапусьціць кандыдаты падчас рэгістрацыі.

«Раней, на жаль, з кандыдатамі, якія не даспадобы, у нас былі выпадкі, калі змагаліся менавіта з дапамогай дэклярацый. То бок бачылі 200 рублёў памылкі — ах, гэта ўжо ўтойваньне даходаў. Тут мы наўпрост указваем, што ўтойваньне даходу — гэта больш за 20% гадавога даходу. То бок тое, што кандыдат ужо ня мог не заўважыць і спаслацца на памылку бухгальтэрыі. Кожны ведае, колькі ён атрымаў, да прыкладу, за год.

Таксама ўказваецца шэраг аб’ектаў і транспартных сродкаў, памылкі ў якіх таксама ня будуць падставай для выключэньня кандыдата з выбарчага бюлетэня», — сказала журналістам старшыня ЦВК Лідзія Ярмошына.

Яна мяркуе, што гэтыя нормы дэмакратызуюць працэс удзелу ў выбарах.

«Кандыдату становіцца прасьцей, ён не настолькі баіцца памыліцца, запаўняючы тыя ці іншыя дакумэнты. Але гэта ня кажа пра тое, што кандыдат павінен быць бязграматным. Кандыдат заўсёды павінны быць вышэй за астатніх. Вышэй за электарат», — сказала Ярмошына.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG