Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Бэрлін заклікае Менск да супрацоўніцтва з спэцдакладчыкам ААН


Пра гэта паведаміла намесьніца міністра замежных спраў Нямеччыны Карнэлія Піпер.

Высокая прадстаўніца нямецкага замежнапалітычнага ведамства заклікала менскае кіраўніцтва нарэшце палепшыць сытуацыю з правамі чалавека ў краіне.

Як вынікае з распаўсюджанага нямецкім МЗС прэсавага рэлізу, у Беларусі гэтае пытаньне даўно насьпела. «Тым ня менш у турмах краіны па-ранейшаму ўтрымліваюцца палітвязьні, па-ранейшаму таксама ўжываецца ціск ў дачыненьні да апазыцыі і крытыкаў рэжыму».

«Прызначэньне спэцдакладчыка, які б мог уважліва адсочваць актуальнае разьвіцьцё падзеяў у Беларусі, сьведчыць пра тое, што мы не адступаем ад нашай прыхільнасьці да дэмакратыі і правоў», адзначаецца ў заяве Карнэліі Піпер.

Прыняцьце 5 ліпеня адпаведнай рэзалюцыі Рады ААН па правах чалавека было ініцыяванае Эўразьвязам. Афіцыйны Менск, у сваю чаргу, назваў гэты дакумэнт палітычна матываваным, які ня мае нічога агульнага з падтрымкай правоў чалавека. Беларускі бок таксама заявіў, што не прызнае мандат спэцдакладчыка ААН па Беларусі і ня будзе зь ім супрацоўнічаць.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG