Мянчанка Ірына Лагойка называе сябе дзяўчынай Сяргея Башарымава, аднаго зь фігурантаў справы пра плюшавых мядзьведзікаў, якога, як і журналіста Антона Сурапіна, трымаюць у СІЗА КДБ паводле падазрэньняў у спрыяньні групе асобаў у незаконным перасячэньні дзяржаўнай мяжы. Ірына распавяла карэспандэнту «Свабоды» пра сваё затрыманьне КДБ і тое, што ведае пра Сяргея Башарымава.