Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Берасьці з-за Дня гораду забаранілі зьбіраць подпісы на цэнтральнай вуліцы


Савецкая вуліца ў Берасьці.
Савецкая вуліца ў Берасьці.
Берасьцейскія апазыцыйныя палітыкі Ігар Маслоўскі, Уладзімер Вуек і Людміла Дзенісенка атрымалі з аблвыканкаму адказ на патрабаваньне дазволіць зьбіраць подпісы за кандыдатаў у дэпутаты ў цэнтры Берасьця.

У лісьце з аблвыканкаму апазыцыянэрам паведамілі, што на ажыўленай пешаходнай вуліцы Савецкай подпісы зьбіраць забаронена ў сувязі з «падрыхтоўкай і правядзеньнем 27–29 ліпеня на ёй мерапрыемстваў да Дня гораду, а таксама 67-мі ўгодкамі вызваленьня Берасьця ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў».

Кіраўнік БСДП(Г) па Берасьцейшчыне Ігар Маслоўскі лічыць, што фармулёўка паказвае, як улады ацэньваюць важнасьць выбарчай кампаніі:

Ігар Маслоўскі
Ігар Маслоўскі
«Улады хочуць нас схаваць ад людзей. Што тут небясьпечнага і для каго, калі будзе стаяць пара пікетаў на Савецкай? Наадварот, здавалася б, гэта толькі садзейнічала б выбарам. У 2010 годзе нават Аляксандар Лукашэнка наведваў Савецкую, і пікеты не забаранялі. Мы спакойна прайшлі праз турнікеты і зьбіралі подпісы».

Спадар Маслоўскі кажа, што вуліца Савецкая ў Берасьці — найбольш прыдатнае месца, каб выстаўляць пікеты па зборы подпісаў. Аднак тут гэта рабіць забаронена. Абгрунтаваньне ж наконт сьвяткаваньня Дня гораду палітык называе «адчэпным».
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG