Пра гэта паведаміў праваабаронца Ўладзімер Малей. Ён расказаў, што дазволілі выстаўляць пікеты на вуліцы Міцкевіча, бульвары Касманаўтаў, бульвары Шаўчэнкі, сквэры Іконьнікава. Раней яны былі ў сьпісе месцаў, забароненых для пікетаваньня.
Аднак, Уладзімер Малей кажа, што самае зручнае месца збору подпісаў — ажыўленая пешаходная вуліца Савецкая — застаецца пад забаронай.
Гарвыканам 4 ліпеня фактычна ўнемажлівіў збор подпісаў у цэнтры Берасьця. Праваабаронцы і прадстаўнікі адразу запатрабавалі перагляду гэтага рашэньня.