Лінкі ўнівэрсальнага доступу

БХК: Ці завялі справу супраць разявак-вайскоўцаў?


Беларускі Хэльсынскі камітэт зьвярнуўся ў Генэральную пракуратуру з запытам пра тое, ці заведзеная крымінальная справа ў дачыненьні да вайскоўцаў з частак супрацьпаветранай абароны, якія раніцай 4 ліпеня не заўважылі пралёту церазь мяжу зь Літвой швэдзкага лёгкаматорнага самалёта і ягонага вяртаньня ў Літву праз паўтары гадзіны, перадае БелаПАН. Праваабаронцы кажуць, што інфармацыя, якую яны запытваюць, патрэбная для дакладнай ацэнкі ўтрыманьня пад вартай журналіста Антона Сурапіна.

Студэнт БДУ Антон Сурапін першым выклаў у інтэрнэт здымкі плюшавых мядзьведзікаў, якіх скінулі швэды падчас пралёту над Івянцом і на ўскраіне Менску 4 ліпеня. На плакаціках, прымацаваных да мядзьведзікаў, былі напісаныя заклікі да свабоды слова ў Беларусі. Антона Сурапіна КДБ затрымаў 13 ліпеня, і з таго часу яго правяраюць наконт спрыяньня ў незаконным перасячэньні мяжы групай асобаў. Максымальнае пакараньне паводле гэтага абвінавачаньня — 7 гадоў зьняволеньня. 23 ліпеня Антону Сурапіну мусяць альбо выставіць афіцыйнае абвінавачаньне, альбо пачаць праверку адносна іншага артыкулу, альбо вызваліць.

КДБ афіцыйна не камэнтуе затрыманьне журналіста. Мінабароны дагэтуль не прызнаў факту незаконнага пралёту над Беларусьсю швэдзкага самалёта. Арганізатары акцыі выклалі ў інтэрнэт паўтарагадзіннае відэа гэтага палёту.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG