Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Мікалая Статкевіча выпусьцілі з карцэру, але пакінулі на строгім рэжыме


Мікалай Статкевіч

Пра гэта паведаміла Марына Адамовіч, якая 20 ліпеня наведала Магілёўскую турму, дзе трымаюць яе мужа, палітыка Мікалая Статкевіча.

«З карцэру ён выйшаў у панядзелак, 16 ліпеня. І адразу даведаўся, што яму працягнуты строгі турэмны рэжым на нявызначаны тэрмін. Ён быў на строгім рэжыме ўжо паўгода, да 12 ліпеня, і яго маглі перавесьці на звычайны рэжым, але пакінулі строгі. І яшчэ стала вядомая фармулёўка, зь якой ён трапіў у карцэр — „за аказаньне маральна-псыхалягічнага ціску“. На каго — незразумела».

Былы кандыдат на прэзыдэнта Мікалай Статкевіч асуджаны за падзеі 19 сьнежня 2010 году на 6 гадоў зьняволеньня. З пачатку 2012 году рэжым утрыманьня для Статкевіча зьмянілі з калёніі на крытую турму.
XS
SM
MD
LG