Турэцкія вайскоўцы знайшлі целы двух пілётаў самалёта, зьбітага ў мінулым месяцы сырыйскімі вайскоўцамі над Міжземным морам, у раёне памежнай зоны паміж дзьвюма краінамі, паведамляе камандаваньне ўзброеных сіл Турэччыны.
У Азербайджане праваабаронцу Хілалу Мамaдаву - галоўнаму рэдактару газэты "Голас талыша», якая выдаецца на талыскай мове - выстаўленыя новыя абвінавачаньні.
4 ліпеня Надзвычайны і Паўнамоцны амбасадар Літвы ў Беларусі Эдмінас Багдонас наладзіў разьвітальную вечарыну.
4 ліпеня адбыўся суд над актывістам грамадзянскай кампаніі «Эўрапейская Беларусь» Андрэем Моўчанам.
У спальным раёне Берасьця людзі пратэстуюць супраць будаўніцтва аптэкі.
Паводле апошніх сацыялягічных апытаньняў, 14 працэнтаў беларусаў выступаюць за байкот парлямэнцкіх выбараў. Ці ўплываюць гэтыя ды іншыя дадзеныя сацыёлягаў на рашэньні палітычных партыяў браць удзел у парлямэнцкіх выбарах?
6 ліпеня завяршаецца першы этап выбарчай кампаніі — вылучэньне прадстаўнікоў у склад 110 акруговых выбарчых камісіяў.
Беларуская сацыял-дэмакратычная Грамада ня будзе вылучаць сваіх кандыдатаў на выбарах у Палату прадстаўнікоў, якія пройдуць 23 верасьня.
Супрацоўнік Інстытуту сусьветнай эканомікі і міжнародных дачыненьняў РАН Уладзімер Сотнікаў расказвае «Свабодзе», куды можа ўцячы кіраўнік Сырыі — у Беларусь, Іран ці Вэнэсуэлу.
Байцы ўкраінскага спэцаддзелу «Бэркут» адціснулі народных дэпутатаў і тых, хто пратэстуе супраць прыняцьця моўнага закону, ад службовага ўваходу ва Ўкраінскі дом, дзе мелася адбыцца прэс-канфэрэнцыя прэзыдэнта.
Старшыня Вярхоўнай Рады Ўкраіны Ўладзімір Літвін на сёньняшнім пасяджэньні парлямэнту падаў у адстаўку на знак пратэсту супраць прыняцьця закону аб статусе расейскай мовы.
Дэпутаты фракцыі «Наша Ўкраіна – Народная Самаабарона» у парлямэнце Ўкраіны пачалі галадоўку каля культурнага цэнтру «Ўкраінскі дом» у цэнтры Кіева. Яны патрабуюць скасаваць ўхвалены сёньня ў другім чытаньні законапраект пра статус расейскай мовы.
У цэнтры Прагі каля помніка сьвятому Вацлаву зарэгістраваная ў Чэхіі "Асацыяцыя за мадэрнізацыю" правяла пікет з нагоды 3 ліпеня. Паводле арганізатараў, мэта акцыі - нагадаць эўрапейцам пра палітвязьняў і пра парушэньні правоў чалавека ў Беларусі.
Большасьць жыхароў Беларусі гатовы да лібэральных рэформаў, бо страцілі давер да ўлады, але яны не гатовы мабілізавацца. Такая выснова сацыялягічнага дасьледаваньня, вынікі якога публікуе генэральны дырэктарат Эўрапарлямэнта па вонкавай палітыцы.
На канцэрце амэрыканскага рок-гурту Faith No More у маскоўскім клюбе Stadium выступілі удзельніцы гурту Pussy Riot. Пяць дзяўчат прачыталі кавалак тэксту зь песьні «Бунт России» антыпуцінскага зьместу.
Вярхоўная Рада Ўкраіны на паседжаньні ў аўторак 248 галасамі ўхваліла ў другім чытаньні закон пра статус расейскай мовы, унесены дэпутатамі ад ўрадавай Партыі рэгіёнаў. Паводле дакумэнту, расейская мова атрымае статус рэгіянальнай там, дзе яна зьяўляецца роднай мінімум для 10 працэнтаў насельніцтва.
На ўваходах былі ўсталяваныя кантрольна-прапускныя пункты з мэталяшукальнікамі і відэакамэрамі. Усіх прымушалі паказваць зьмесьціва сумак.
Баранавіцкі гарвыканкам забараніў мясцоваму прадпрымальніку і грамадзкаму актывісту Міколу Чарнавусу праводзіць мітынг 9 ліпеня.
3 ліпеня Аляксандр Лукашэнка заявіў, што беларускае войска адпавядае сучасным выклікам. Ці зьяўляецца на ўзбраеньні беларускага войска тэхніка, якая адпавядае сучасным патрабаваньням?
Эўрапейскі суд па правах чалавека прызнаў незаконным арышт экс-міністра ўнутраных справаў Украіны, лідэра партыі «Народнай самаабароны» Юрыя Луцэнкі.
Баранавіцкага моладзевага актывіста Арцёма Бабея затрымалі «для высьвятленьня асобы». Міліцыянты кажуць, што ён падобны да злачынцы.
Камітэт ААН па правах чалавека прызнаў, што беларускія ўлады, караючы за распаўсюд матэрыялаў з газэты «Народная воля», парушаюць права людзей на інфармацыю.
Год таму, 3 ліпеня 2011-га, сілавыя структуры жорстка разагналі акцыі маўклівага пратэсту, якія праходзілі ў Менску і рэгіёнах Беларусі.
Як разьлічваюць улады, гэта будзе спрыяць працэсу «нацыянальнага замірэньня».
Ніякай перадачы ўлады ў спадчыну ў Беларусі быць ня можа, заявіў сёньня прэзыдэнт Беларусі Аляксандар Лукашэнка.
На стадыёне ў Кіеве Лукашэнка адчуў, што тая ізаляцыя з боку Эўропы, якую перажывае Беларусь з прычыны ягонай палітыкі, – нічога добрага не дае.
Кіпр, прыняты ў ЭЗ у 2004 годзе, першы раз прыступіў да выкананьня мандату зьменнага старшыні Эўрапейскага зьвязу. Гэтую місію краіна будзе выконваць з 1 ліпеня да 31 сьнежня 2012 году.
У Мэксыцы на праведзеных у нядзелю прэзыдэнцкіх выбарах, паводле папярэдніх афіцыйных дадзеных, перамогу атрымаў кандыдат ад Інстытуцыйна-рэвалюцыйнай партыі Энрыке Пэнья Ньета. Ён набраў каля 38 адсоткаў галасоў.
Бліжэйшыя чатыры гады ў рангу чэмпіёнаў будуць хадзіць гішпанцы, якія перамаглі італьянцаў зь лікам 4:0. Сьведкам перамогі стаў і кіраўнік Беларусі Аляксандар Лукашэнка, які прыехаў на фінальную сустрэчу разам з малодшым сынам Колем.
Аляксандар Лукашэнка ўсё ж патрапіў на фінальную гульню чэмпіянату Эўропы па футболе.
У Кіеве завяршыўся першы тайм фінальнай гульні чэмпіянату Эўропы па футболе паміж камандамі Гішпаніі і Італіі. Гішпанцы пакуль перамагаюць зь лікам 2:0.
Кіраўнік іранскага Цэнтрабанку, аднак, заявіў сёньня, што ў яго краіны дастаткова валютных рэзэрваў, каб гэта кампэнсаваць.
Ён прыбудзе ў Кіеў з працоўным візытам, у рамках якога плянуе наведаць фінальную гульню чэмпіянату Эўропы па футболе паміж камандамі Гішпаніі і Італіі.
Пад такім загалоўкам польскае выданьне dziennik.pl зьмясьціла фотарэпартаж зь сёньняшняй акцыі ўкраінскага руху Femen.
Сотні жыхароў Ханоя выйшлі на вуліцы з антыкітайскімі лёзунгамі.
Там сёньня праходзіць рэфэрэндум аб паўнамоцтвах князя, якія дазваляюць манарху распускаць урад і накладаць вета на асноўныя рашэньні кабінэту.
Сёньня на 96-м годзе жыцьця ў Ізраілі памёр былы прэм'ер-міністар гэтай краіны Іцхак Шамір. Ён нарадзіўся у 1915 годзе ў Ружанах, у цяперашняй Берасьцейскай вобласьці.
Аднак, у дакумэнце, прынятым па выніках сустрэчы, нічога не гаворыцца аб адхіленьні ад улады прэзыдэнта Сырыі Башара Асада.
Тым часам у самой Сырыі ўзялі штурмам прымесьце Дамаску
Мурсі паабяцаў стварыць "сьвецкую нацыянальную дзяржаву на аснове канстытуцыі".
Прэзыдэнт Польшчы Браніслаў Камароўскі, як і іншыя эўрапейскія высокія службовыя асобы знойдуць «адпаведную форму звароту» з кіраўнікоў Беларусі Аляксандрам Лукашэнкам на фінале Эўра 2012 у Кіеве.
Каля трохсот кандыдатаў на ўключэньне ў акруговыя выбарчыя камісіі вылучаць апазыцыйныя партыі ў рамках супольнай кампаніі «За справядлівыя выбары».
Лідэры Эўразьвязу 29 чэрвеня афіцыйна запрасілі Чарнагорыю да перамоваў аб уступленьні ў ЭЗ.
Пленарнае паседжаньне 29 чэрвеня стала фактычна апошнім для дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў чацьвёртага скліканьня.
Міжнародныя арганізацыі выказваюць занепакоенасьць станам правоў чалавека ў Беларусі. Што можа зрабіць замежная грамадзкасьць? Як рэагуюць беларускія ўлады на закіды міжнародных арганізацый?
На вылучэньне прадстаўнікоў у акруговыя выбарчыя камісіі застаецца яшчэ тыдзень. Ці ўдзельнічаюць у гэтым этапе кампаніі дэмакратычныя партыі і незалежныя грамадзкія арганізацыі?
Пленарнае паседжаньне 29 чэрвеня стала фактычна апошнім для дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў чацьвёртага скліканьня. Іхную кадэнцыю можна лічыць скончанай.
З такім заклікам украінскія праваабаронцы зьвярнуліся сёньня да кіраўнікоў дзяржаваў, дыпляматаў і кіраўнікоў міжнародных арганізацый.
Прыпыненьне ўдзелу Ўзбэкістана ў АДКБ не стане стратай для арганізацыі і нэгатыўна не адаб’ецца на яе працы.
Загрузіць яшчэ