Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Удзельнікі сустрэчы ў Жэнэве ўзгаднілі плян пераходнага ўраду ў Сырыі


Размова ў кулюарах жэнэўскай сустрэчы па Сырыі
Размова ў кулюарах жэнэўскай сустрэчы па Сырыі

Аднак, у дакумэнце, прынятым па выніках сустрэчы, нічога не гаворыцца аб адхіленьні ад улады прэзыдэнта Сырыі Башара Асада.

Краіны-ўдзельніцы міжнароднай сустрэчы па Сырыі дасягнулі на сёньняшняй сустрэчы ў Жэнэве дамоўленасьці аб стварэньні ў гэтай краіне пераходнага ўраду, у які ўвойдуць прадстаўнікі цяперашняга рэжыму і апазыцыі. Аднак, у дакумэнце, прынятым па выніках сустрэчы, нічога не гаворыцца аб адхіленьні ад улады прэзыдэнта Сырыі Башара Асада.

Як заявіў міжнародны пасланьнік па Сырыі Кофі Анан, працэс фармаваньня ўраду залежыць ад саміх сырыйцаў. Разам з тым ён дадаў, што наўрад ці, грамадзяне Сырыі захочуць, каб імі кіравалі людзі, «рукі якіх – у крыві».

У сустрэчы ўдзельнічалі міністры замежных спраў пяці пастаянных чальцоў Рады Бясьпекі ААН, а таксама прадстаўнікі Турэччыны, Кувэйту, Катару, генэральны сакратар ААН Пан Гі Мун, кіраўнік Лігі арабскіх дзяржаў Набіль Эль-Арабі і Вярхоўная прадстаўніца ЭЗ Кэтрын Эштан.

Тым часам у самой Сырыі працягваюцца баі. Праваабаронцы паведамляюць, што сёньня ў краіне загінулі прынамсі 16 чалавек. Пасьля шматтыднёвай аблогі ўрадавыя войскі ўвайшлі ў прымесьце Дамаску – Думу. Урадавыя салдаты праводзяць ператрусы ў шпіталях – у пошуках апазыцыянэраў, параненых пры абароне кварталу.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG