Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У М’янме ў рамках амністыі будуць вызваленыя больш за 40 чалавек


Паліцэйскі патруль на вуліцах сталіцы М'янмы.
Паліцэйскі патруль на вуліцах сталіцы М'янмы.

Як разьлічваюць улады, гэта будзе спрыяць працэсу «нацыянальнага замірэньня».

У М’янме чакаецца ўсеагульная амністыя, якая, паводле дзяржаўных мэдыяў, павінна паспрыяць працэсу нацыянальнага аб’яднаньня.

Мэдыі паведамляюць, што ад аўторка вызваляюцца 37 мужчын і 9 жанчын. Паводле дэмакратычных актывістаў, каля 20 зь іх — вязьні сумленьня. У дадатак да 46 грамадзянаў М’янмы амністыі падлягаюць таксама 34 замежнікі. Пакуль няясна, пра грамадзянаў якіх дзяржаў ідзе гаворка.

Арганізацыя Human Rights Watch заяўляе, што на працягу апошніх гадоў у М’янме ў выніку сэрыі рэформаў былі вызваленыя 659 палітвязьняў.

Лідарка дэмакратычнай апазыцыі Аун Сан Су Джы вітала амністыю і заклікала да вызваленьня сотняў іншых вязьняў, якія паводле яе яшчэ застаюцца за кратамі.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG