Лінкі ўнівэрсальнага доступу

WTO прыме Расею 20 жніўня


Расейския камунисты пратэстуюць супраць далучэньня да WTO. Масква, 3 ліпеня, 2012
Расейския камунисты пратэстуюць супраць далучэньня да WTO. Масква, 3 ліпеня, 2012

Прэзыдэнт Расеі Уладзімір Пуцін падпісаў закон аб ратыфікацыі пратакола аб далучэньні Расіі да Сусьветнай гандлёвай арганізацыі (WTO).

Пра гэта сёнmня паведаміла прэсавая-служба Крамля. Раней дакумэнт быў ухвалены Дзяржаўнай Думай і Саветам Фэдэрацыі. Супраць прыняцьця закону выступалі дэпутаты ніжняй палаты парлямэнту ад фракцый КПРФ, ЛДПР і «Справядлівай Расеі».

Раней Канстытуцыйны суд прызнаў пратакол, падпісаны ў сьнежні мінулага года, адпаведным асноўнаму закону краіны.

Расея стане афіцыйным членам арганізацыі праз 30 дзён пасьля завяршэньня працэдуры ратыфікацыі – 20 жніўня 2012 г.

Паводле дамовы аб Мытным саюзе, бальшыня абавязацельстваў Расеі ў рамках WTO, датычных адкрыцьця рынку для імпарту, пачне дзейнічаць і для Беларусі ды Казахстану.

Раней афіцыйны Менск заявіў аб актывізацыі перамоваў па далучэньні да WTO, выказаўшы намер уступіць у арганізацыю праз паўтара года.

Чакаецца, што пры далучэньні да WTO краіны Адзінай эканамічнай прасторы будуць уяўляць у рамках арганізацыі адзіную мытную тэрыторыю.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG