Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Румынія: рэфэрэндум аб імпічмэнце, прэзыдэнт заклікае да байкоту


Прэзыдэнт Румыніі Траян Бэсэску, адхілены ад пасады да вырашэньня пытаньня аб яго адстаўцы на сёньняшнім рэфэрэндуме, прамаўляе да мітынгу прыхільнікаў у Бухарэсьце з запаленай паходняй у руках, 26 ліпеня, 2012
Прэзыдэнт Румыніі Траян Бэсэску, адхілены ад пасады да вырашэньня пытаньня аб яго адстаўцы на сёньняшнім рэфэрэндуме, прамаўляе да мітынгу прыхільнікаў у Бухарэсьце з запаленай паходняй у руках, 26 ліпеня, 2012

У Румыніі сёньня ідзе галасаваньне на рэфэрэндуме ў пытаньні аб адстаўцы прэзыдэнта краіны Траяна Бэсэску.

Рэфэрэндум ініцыяваны Сацыяльна-лібэральным саюзам, у якога бальшыня месцаў у парлямэнце. Яго прадстаўнікі на чале з прэм'ер-міністрам Віктарам Понтам вінавацяць прэзыдэнта ў перавышэньні паўнамоцтваў – у прыватнасьці, пры ўвядзеньні захадаў жорсткай бюджэтнай эканоміі.

Рэфэрэндум будзе мець законную сілу, калі ў ім возьмуць удзел больш за 50% выбарцаў. У сувязі з гэтым Бэсэску заклікаў сваіх прыхільнікаў байкатаваць галасаваньне.

Паўнамоцтвы прэзыдэнта прыпыненыя. Калі адхіліць яго ад пасады па выніках рэфэрэндуму не атрымаецца, Бэсэску вернецца на пасаду і застанецца пры ўладзе да 2014 года, калі заканчваецца яго прэзыдэнцкі тэрмін. У адваротным выпадку праз тры месяцы адбудуцца выбары новага кіраўніка дзяржавы.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG