Грузія — краіна пасьля «сыстэмнага прарыву»
Ізраільскі ўрад усур’ёз занепакоены магчымасьцю стварэньня новай «восі зла» паміж Іранам і Беларусьсю, гатовай паставіць афіцыйнаму Тэгерану сучасныя супрацьпаветраныя комплексы С-300, піша нямецкі часопіс Der Spiegel.
Пракуратура Ізраілю пачала паўторнае расьследаваньне справы былога міністра замежных справаў Авігдора Лібэрмана адносна незаконнага прадстаўленьня яму сакрэтных дакумэнтаў былым амбасадарам Ізраілю ў Беларусі.
Прэзыдэнт Украіны Віктар Януковіч сваім указам аб'яднаў мытную і падатковую службы, утварыўшы Міністэрства даходаў і збораў Украіны.
Тысяча беларускіх грамадзян паставілі свае подпісы пад пэтыцыяй у падтрымку малога прыгранічнага руху (МПР) паміж Беларусьсю і Польшчай, паведамляе БелаПАН.
Сустаршыня аргкамітэту па стварэньні партыі «Беларуская хрысьціянская дэмакратыя» (БХД) Павал Севярынец, асуджаны за удзел у пратэсьце 19 сьнежня 2010 году, атрымаў навагоднія віншаваньні ад 18 замежных дыпляматаў і палітыкаў.
Расея не плянуе даваць прытулку для сырыйскага лідэра Башара Асада, паведаміў 22 сьнежня журналістам расейскі міністар замежных спраў Сяргей Лаўроў.
Праціўнікі закону аб усынаўленьні просяць ад Кангрэсу ЗША санкцый супраць расейскіх дэпутататаў
Эгіпецкі рух «Браты-мусульмане» апублікаваў на сваім сайце ў Інтэрнэце папярэднія вынікі другога і апошняга туру рэфэрэндуму, які прайшоў у гэтай краіне 22 сьнежня.
З афіцыйнага сайту Міністэрства энэргетыкі Расеі выдалілі абвяржэньне заявы Аляксандра Лукашэнкі пра дасягненьне дамоўленасьці па аб’ёмах пастаўкі ў Беларусь расейскай нафты.
Гарадзенку Ірыну Данілоўскую Сьвіслацкі раённы суд асудзіў безь яе прысутнасьці на 8 базавых велічынь за ўдзел у несанкцыянаванай акцыі. Такім чынам міліцыянты ў Сьвіслачы расцанілі ўшанаваньне памяці паўстанцаў Каліноўскага, якое адбылося 27 кастрычніка. Завочна асуджаны і актывіст Алесь Кіркевіч. Праўда, праз тэлефон яму адмовіліся паведамляць, якое пакараньне вынесена.
Сустаршыня аргкамітэту Беларускай хрысьціянскай дэмакратыі, палітвязень Павал Севярынец атрымаў поштай навагодняе віншаваньне, падпісанае 18 дыпляматамі Эўрапейскага зьвязу і ЗША.
Кіраўнік Беларусі Аляксандар Лукашэнка вызваліў ад пасады намесьніка міністра ўнутраных спраў генэрал-маёра Валерыя Гайдукевіча. На яго месца прызначаны палкоўнік Юры Караеў.
Удзельнікам праведзенага ў Брусэлі саміту Эўразьвяз — Расея не ўдалося пераадолець разыходжаньняў у шэрагу пытаньняў, у прыватнасьці зьвязаных з энэргетыкаю, гандлем і датрыманьнем правоў чалавека.
Паводле вэрсіі францускага часопіса «Мадам Фігаро» Іна Шаўчэнка знаходзіцца на 13-й пазыцыі сярод знакавых жанчын 2012 году.
Высокапастаўленая крыніца ў амэрыканскім кіраўніцтве заявіла пра намер прэзыдэнта ЗША Барака Абамы аб’явіць пазьней сёньня аб прызначэньні сэнатара Джона Керы на пасаду дзяржаўнага сакратара.
«На сёньняшні дзень дамова аб аб’ёмах пастаўкі ў Рэспубліку Беларусь расейскай нафты ў 2013 годзе не падпісана»
21 сьнежня актывісты ўстановы «Плятформа», якая займалася абаронай правоў вязьняў і была закрытая ўладамі, заявілі пра пачатак дзейнасьці ад імя новай праваабарончай установы «Плятформ інавэйшн».
Міжнародны валютны фонд раскрытыкаваў беларускія ўлады за аслабленьне манэтарнай палітыкі і абумовіў магчымасьць новых крэдытаў «усеабдымнымі структурнымі рэформамі». Як рэагуюць у Менску на фактычную адмову МВФ ад новага крэдыту?
З 1994 году, калі да ўлады прыйшоў Аляксандар Лукашэнка, у краіне зьмянілася пяць кіраўнікоў ураду. Які лёс былых прэм’ераў?
Актывісты ініцыятывы «Мы памятаем» (We Remember) і сябры Беларуска-амэрыканскага задзіночаньня пікетавалі амбасаду Беларусі ў Вашынгтоне 19 сьнежня, у другія ўгодкі падзей у Менску пасьля прэзыдэнціх выбараў 2010 году.
Каго бачаць у шэрагу самых годных асобаў 2012 году іншыя вядомыя беларусы?
Кіраўнік Беларусі Аляксандар Лукашэнка наведвае 21 сьнежня Беларускі дзяржаўны ўнівэрсытэт інфарматыкі і электронікі.
«У нас чутак — мора. Яны самі сабе супярэчаць: то канец сьвету, то даляры скупляюць. Навошта на тым сьвеце даляры?»
Аляксандар Лукашэнка паведаміў, што Кітай выдзеліў больш за мільярд даляраў нязьвязанага крэдыту для рэалізацыі праектаў у Беларусі.
Кіраўнік аналітычнага цэнтру «Стратэгія» Леанід Заіка камэнтуе для «Свабоды» сёньняшнія выказваньні Аляскандра Лукашэнкі пра эканамічную сытуацыю ў краіне.
Кіраўнік краіны Аляксандар Лукашэнка на сустрэчы ў БДУІР даручыў разабрацца з высокай платай за навучаньне.
Кіраўнік Беларусі Аляксандар Лукашэнка заявіў, што дасягнута дамоўленасьць з Расеяй аб атрыманьні ў 2013 годзе 23 мільёнаў тон нафты.
Аляксандр Лукашэнка заявіў што на перамовах з расейскім кіраўніцтвам у Маскве запрасіў у Расеі 2 мільярды даляраў крэдыту.
у будынку былі адключаны кампутарная сетка, інтэрнэт, тэлефонная сувязь і сыгналізацыя. Адзін з мужчынскіх туалетаў быў пераабсталяваны ў жаночы.
Дэпутат парлямэнту Кіргізстану Амурбек Абдурахманаў запрапанаваў зачыніць кіргіскую амбасаду ў Беларусі з увагі на яе неэфэктыўнасьць.
Бэрлінская асацыяцыя «Правы чалавека ў Беларусі» выказала ў сваім дакладзе шэраг рэкамэндацый эўрапейскім лідэрам, якія тычацца палітыкі Брусэлю ў дачыненьні да афіцыйнага Менску.
У Менскім абласным судзе працягваецца працэс над былым першым намесьнікам старшыні Менгарвыканкаму Ігарам Васільевым, якога абвінавачваюць ў хабарніцтве памерам паўмільёна даляраў. 21 сьнежня ў суд выклікалі сьведак, якіх прадставіў абвінаваўчы бок.
Расейскаму юрысту і грамадзкаму актывісту Аляксею Навальнаму ў чацьвер выстаўлена абвінавачваньне ў махлярстве і адмываньні даходаў, атрыманых злачынным шляхам.
Амбасадар ЗША пры АБСЭ Іэн Келі зрабіў заяву з нагоды другой гадавіны жорсткага падаўленьня мірнай акцыі пратэсту ў Беларусі.
Прэсавая канфэрэнцыя Уладзімера Пуціна доўжылася 4 з паловай гадзіны. Беларусь за гэты час прэзыдэнт Расеі ўскосна згадаў толькі 1 раз.
Міністры замежных спраў Беларусі і Чэхіі абмеркавалі тэматыку стасункаў Беларусі з ЕС і шляхі іх нармалізацыі.
Сваімі меркаваньнямі дзеляцца палітык Вячаслаў Сіўчык, народная артыстка Беларусі Зінаіда Бандарэнка і першы пасол незалежнай Беларусі ў Нямеччыне, мовазнаўца Пётра Садоўскі.
Мікалай Самасейка: «Беларускі народ выказаўся па ім на рэфэрэндуме, але з часу рэфэрэндуму прайшло паўтара дзясятка гадоў, і за гэты час сытуацыя зьмянілася».
На вашыя пытаньні падчас онлайн-канфэрэнцыі адказаў былы начальнік менскага СІЗА № 1, аўтар кнігі «Расстрэльная каманда» Алег Алкаеў.
Гарадзенскі абласны суд не задаволіў скаргі сьвіслацкіх актывістаў Віктара Дзесяціка, Юры Глебіка і Анатоля Валюка.
Віцебскім прыхільнікам БХД Аляксею Кішчуку і Станіславу Лаўрэнаву прысудзілі па 300 тысяч штрафу.
Прэзыдэнт ЗША Барак Абама паабяцаў выкарыстоўваць усе магчымасьці, якія мае яго адміністрацыя, каб правесьці праз Кангрэс новы закон аб кантролі над выкарыстаньнем агнястрэльнай зброі.
Дзярждэпартамэнт ЗША пацьвердзіў адстаўку начальніка службы дыпляматычнай бясьпекі Эрыка Босуэла. Яшчэ тры чыноўнікі вызваленыя ад сваіх абавязкаў і адпраўленыя ў адміністрацыйны адпачынак.
Прэзыдэнт Расейскай Фэдэрацыі Ўладзімер Пуцін 20 сьнежня праводзіць восьмую вялікую прэсавую канфэрэнцыю на пасадзе прэзыдэнта Расеі.
«Мы будзем стымуляваць павелічэньне сям’і да траіх чалавек матэрыяльна, жыльлёва, грашова і гэтак далей», — заявіў віцэ-прэм'ер.
Рада дырэктараў Міжнароднага валютнага фонду зноў прыняла да ведама зацікаўленасьць Беларусі ў магчымай новай крэдытнай праграме.
Кіраўнікі Беларусі і Расеі Аляксандар Лукашэнка і Ўладзімер Пуцін абмеркавалі падчас сустрэчы ў Маскве выдзяленьне Беларусі чарговага траншу крэдыту антыкрызыснага фонду ЭўрАзЭС.
10 сьнежня ў Дзень Усеагульнай дэклярацыі правоў чалавека яны зрабілі здымак на вуліцы з партрэтам Алеся Бяляцкага. Міліцыянты расцанілі гэта як несанкцыянаваную акцыю.
20 сьнежня ў Беларусі адзначаецца дзень супрацоўніка органаў дзяржаўнай бясьпекі. У Беларусі з пачатку стагодзьдзя зьмянілася 5 старшыняў КДБ. Чаму гэтак часта мяняюцца кіраўнікі галоўнай спэцслужбы і куды яны ідуць працаваць пасьля адстаўкі?
Загрузіць яшчэ