Дзяржсакратар ЗША Хілары Клінтан страціла прытомнасьць і атрымала страсеньне мазгоў, паведамілі прадстаўнікі дзярждэпартамэнту ЗША.
Прэзыдэнт Эгіпту Мухамед Мурсі і рух «Браты-мусульмане», які яго падтрымлівае, заяўляюць, што гэты дакумэнт будзе спрыяць дэмакратычным пераўтварэньням у краіне.
Наста Палажанка, нявеста палітвязьня Зьмітра Дашкевіча, расказала «Свабодзе», што Зьмітра ў гарадзенскай турме нядаўна наведаў адвакат.
Заяўлены мітынг апазыцыі на Лубянскай плошчы ня быў дазволены маскоўскімі ўладамі. Сярод затрыманых Максім Вінярскі з «Эўрапейскай Беларусі»
Прэзыдэнт ЗША Барак Абама ў пятніцу падпісаў «акт Магніцкага», прыняты абедзьвюма палатамі Кангрэсу.
14 сьнежня Мікалая Статкевіча ў магілёўскай турме наведаў адвакат.
15 сьнежня бацька палітвязьня Мікалая Дзядка Аляксандар Дзядок паведаміў «Свабодзе», што атрымаў ліст з магілёўскай турмы, куды нядаўна быў пераведзены ягоны сын.
13 сьнежня ў Брусэлі завяршыўся апошні ў гэтым годзе саміт Эўразьвязу. Галоўнай тэмай для абмеркаваньня стаў эканамічны крызіс у краінах Старога кантынэнту.
Кіраўнік МЗС Ізраіля Авігдор Лібэрман паведаміў сёньня, што сыходзіць у адстаўку дзеля таго, каб засяродзіцца на сваёй абароне ў судзе.
Кіраўніца дыпляматычнага прадстаўніцтва Эўразьвязу ў Беларусі Майра Мора ў інтэрвію агенцтву Інтэрфакс-Захад выказала бачаньне адносін паміж Менскам і Брусэлем. Чаму не вырашаецца візавае пытаньне? Ці стане Ўладзімер Макей уязным у краіны Эўропы? Чаму лорд Бэл ня змог палепшыць імідж Беларусі?
«Маратон пісаньня лістоў» да вязьняў сумленьня, які рэгулярна праводзіць Amnesty International, 8 сьнежня тычыўся і палітвязьня Алеся Бяляцкага.
Пакуль дэлегацыя кіраўніцтва вобласьці і краіны наведвала «Віцебскдрэў», у кожным двары паблізу дзяжурылі «людзі ў цывільным» і амаль у кожным трамваі за пасажырамі сачылі супрацоўнікі міліцыі.
І выказаў шкадаваньне з нагоды дзеяньняў Літвы і Польшчы, якія перадалі афіцыйнаму Менску зьвесткі пра яго рахункі.
«Чаму б ня даць Бяляцкаму Нобэлеўскую прэмію? Гэта ўдыхнула б сьвежае паветра ў гэты затхлы закутак Эўропы».
Сьледчы камітэт Расеі распачаў крымінальную справу супраць апазыцыянэра Аляксея Навальнага і ягонага брата.
У інтэрнэце зьявілася справаздача кампаніі лорда Бэла «Чайм Кам’юнікэйшнз» зь Вялікай Брытаніі аб працы па паляпшэньні іміджу Беларусі на міжнароднай арэне ў 2008–2009 гадах. Зь беларускага бюджэту за гэты піяр мелася быць заплачана 10 мільёнаў эўра. Пра эфэктыўнасьць тых укладаньняў.
Толькі да прыезду Лукашэнкі яго перанесьлі пад дах, кажуць мясцовыя работнікі. Пра тое, што яно ўжо даўно павінны былі ўсталяваць і запусьціць, кіраўніцтва «Віцебскдрэва» стараецца ня згадваць.
Так заявіў Аляксандар Лукашэнка супрацоўнікам ААТ «Віцебскдрэў». «Працаваць вы мусіце дзень і ноч. Я нікому не дарую!» — дадаў ён.
Яшчэ два дні працягнецца міжнародны маратон па напісаньні лістоў у падтрымку палітвязьня Алеся Бяляцкага, які праводзіць праваабарончая арганізацыя Amnesty International.
Большасьць чытачоў амэрыканскага штотыднёвіка Time падчас анлайн-апытаньня абралі «Чалавекам году» лідэра КНДР Кім Чэн Ына.
19 сьнежня спаўняецца два гады Плошчы. Радыё Свабода задае тры пытаньні кандыдатам у прэзыдэнты на выбарах 2010 году: пра ўрокі мінулай кампаніі і выбары-2015.
Кіраўнік «Свабоднага тэатру» Мікалай Халезін выклаў у «Фэйсбуку» справаздачу лорда Бэла аб працы па паляпшэньні іміджу Беларусі на міжнароднай арэне.
Вольга Гайдукова апавяла, што ўрэшце наладзілася ліставаньне з сынам, якога трымаюць у Віцебскім СІЗА № 2. Ад Андрэя Гайдукова дайшлі адразу тры лісты — маці, бацьку ды сястры.
Як працоўныя «Магілёўдрэва» ставяцца да дэкрэту № 9 і чым, на іхную думку, выкліканае яго прыняцьце.
«Людзі знаходзяць у Расеі ці ў іншых суседніх краінах пакупнікоў сваёй працы, якія плацяць больш, чым Лукашэнка. І каб людзей утрымаць, трэба падвышаць ім заробак».
Асацыяцыя сырыйцаў, якія жывуць у Вялікабрытаніі, зьвярнулася ў брытанскі парлямэнт, а таксама ў парлямэнты Нарвэгіі, Польшчы і Швэцыі з заклікам узмацніць санкцыі супраць беларускіх уладаў.
На паседжаньні ў Маскве рады міністраў абароны краінаў СНД 11 сьнежня разглядаўся плян сумесных дзеяньняў Аб’яднанай сыстэмы супрацьпаветранай абароны на 2013 год.
Урад Беларусі зацьвердзіў сьпіс дзяржаўных установаў, якія ўдзельнічаюць у прадухіленьні, выяўленьні і спыненьні тэрарыстычнай дзейнасьці.
Аляксандар Лукашэнка патрабуе безумоўнай рэалізацыі на дрэваапрацоўчых прадпрыемствах дэкрэту № 9 «Аб дадатковых захадах па разьвіцьці дрэваапрацоўчай прамысловасьці».
Прэзыдэнт Польшчы Браніслаў Камароўскі разам з жонкай запалілі мінулае начы ў вакне прэзыдэнцкага палацу зьніч на знак салідарнасьці зь беларускімі палітвязьнямі.
Чаго можна чакаць Беларусі ад новага складу літоўскага парлямэнту? Ці зьменяцца літоўска-беларускія дачыненьні? Якімі будуць стасункі Беларусі і Эўразьвязу, пасьля таго, як да Літвы пяройдзе старшыньства ў Эўрапейскім Зьвязе?
Эўразьвяз чакае адказу ад беларускіх уладаў на запрашэньне пачаць перамовы, каб спрасьціць візавы рэжым, заявіла прадстаўніца Эўразьвязу ў Менску Майра Мора.
Вызваленьне і рэабілітацыя асуджаных беларускіх палітыкаў зьяўляецца умовай, каб аднавіць дыялёг паміж ЭЗ і Менскам, заявіла кіраўніца прадстаўніцтва Эўразьвязу ў Беларусі Майра Мора.
Адбылася онлайн-канфэрэнцыя лідэра кампаніі «Гавары праўду», былога кандыдата ў прэзыдэнты Беларусі паэта Ўладзімера Някляева.
Пра гэта карэспандэнту «Галасу Амэрыкі» заявіў прэзыдэнт праваабарончай арганізацыі Freedom House Дэйвід Крэймэр.
У 2013 годзе Расея не плянуе выдаваць наўпроставыя крэдыты краінам, якія ўваходзяць у ЭўрАзЭС.
12 сьнежня ў літоўскім Сэйме адкрылася выстава, прысьвечаная двухгодзьдзю падзеяў, якія адбыліся пасьля прэзыдэнцкіх выбараў 19 сьнежня 2010 году ў Менску.
Калі цябе няма ў сацыяльных сетках, значыць цябе няма і ў палітыцы.
Улады Беларусі не пацьвярджаюць зьвесткі пра тое, што на 2013 год Міністэрства замежных спраў Беларусі нібыта выдала больш за 600 тысяч працоўных візаў грамадзянам Кітаю.
Беларусь будуе сацыялізм. Менавіта так адказаў 11 сьнежня Аляксандар Лукашэнка на пытаньне сябра Клюбу галоўных рэдактараў краін СНД, Грузіі і Балтыі пра тое, які лад будуецца ў Беларусі.
Намесьнік старшыні ЛДПБ Алег Гайдукевіч гэтак пракамэнтаваў заяву прэзыдэнта Расеі Ўладзімера Пуціна пра далейшае разьвіцьцё дэмакратыі ў гэтай краіне:
Кіраўнік партыі БНФ Аляксей Янукевіч пракамэнтаваў заяву прэзыдэнта РФ Уладзімера Пуціна пра тое, што «ў Расеі няма іншага шляху, акрамя дэмакратыі».
У інтэрвію для Радыё Свабода эўракамісар па пытаньнях пашырэньня і палітыцы добрасуседзтва Штэфан Фюле выказаўся наконт пэрспэктываў супрацоўніцтва Эўразьвязу з суседзямі ў 2013 годзе.
Галоўныя тэмы сустрэчаў — свабода слова ў Беларусі і сытуацыя з палітычнымі зьняволенымі.
Апазыцыя заблякавала дэпутатаў Аляксандра і Андрэя Табалавых і не дапусьціла іх да ўдзелу ў адкрыцьці сэсіі Вярхоўнай Рады Ўкраіны сёмага скліканьня.
У выступе перад Фэдэральным сходам Уладзімір Пуцін паабяцаў што Расея ня прыйдзе да таталітарнага рэжыму: «У Расеі няма іншага шляху, акрамя дэмакратыі».
Цягам году розныя дасьледныя арганізацыі ацэньвалі месца Беларусі ў сьвеце.
Кіраўнік Беларусі Аляксандар Лукашэнка 11 сьнежня заявіў, што няма патрэбы сьпяшацца з стварэньнем Эўразійскага парлямэнту.
Загрузіць яшчэ