Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Зачыніце амбасаду ў Менску, калі не аддаюць Бакіева


Дэпутат парлямэнту Кіргізстану Амурбек Абдурахманаў запрапанаваў зачыніць кіргіскую амбасаду ў Беларусі з увагі на яе неэфэктыўнасьць.

«Мы трацім нямала грошай, а выніку ніякага. Лічу, напрыклад, немэтазгодным утрымліваць амбасады ў Маляйзіі, Туркменістане, Беларусі. Наш прэзыдэнт-уцякач спакойна пражывае ў Менску, а мы нават ніяк адрэагаваць ня можам. У якасьці рэакцыі трэба было б зачыніць там сваю амбасаду, а ў выпадку патрэбы нейкія перамовы мог бы праводзіць і амбасадар Кіргізстану ў Расеі», — сказаў Абдурахманаў на пасяджэньні парлямэнцкага камітэту па бюджэце і фінансах.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG