Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Януковіч аб'яднаў мытную і падатковую службы


Януковіч галасуе на парлямэнцкіх выбарах у кастрычніку

Прэзыдэнт Украіны Віктар Януковіч сваім указам аб'яднаў мытную і падатковую службы, утварыўшы Міністэрства даходаў і збораў Украіны.

Украінскі прэзыдэнт таксама звольніў міністраў папярэдняга ўраду Міколы Азарава, «у сувязі з адстаўкай Кабінэту Міністраў» і прызначыў новых міністраў. Януковіч звольніў Азарава пасьля парлямэнцкіх выбараў у кастрычніку, але пасьля зноў вылучыў яго на пасаду прэм'ер-міністра. Азарава зацьвердзілі на пасадзе 13 сьнежня на сэсіі парлямэнту, на якой дайшло нават да боек паміж праўрадавымі і апазыцыйнымі дэпутатамі.

Асноўнай задачай новага ўраду Азарава назіральнікі называюць перамовы з Міжнароднымі валютным фондам, аб новай крэдытнай праграме, якая б дазволіла Украіне выплаціць $9.1 мільярда доўгу замежным крэдыторам.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Ягор Марціновіч

Самае папулярнае

XS
SM
MD
LG