Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Макей пагутарыў з Шварцэнбэргам


Карэл Шварцэнбэрг
Карэл Шварцэнбэрг

Міністры замежных спраў Беларусі і Чэхіі абмеркавалі тэматыку стасункаў Беларусі з ЕС і шляхі іх нармалізацыі.

Уладзімер Макей і Карэл Шварцэнбэрг абмеркавалі па тэлефоне тэматыку стасункаў Беларусі з Эўразьвязам і шляхі іх нармалізацыі.

Размова адбылася 17 сьнежня па ініцыятыве чэскага боку, паведамляе БелаПАН з спасылкай на прэс-службу МЗС Беларусі.

Напярэдадні 20-годзьдзя ўстанаўленьня дыпадносін паміж дзьвюма краінамі, якое будзе адзначацца 5 студзеня 2013 году, бакі таксама абмеркавалі «дасягнутыя вынікі і пэрспэктывы далейшага разьвіцьця беларуска-чэскага ўзаемадзеяньня», паведамілі ў МЗС.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG