16 аўтарытэтных экспэртаў, дасьледчыкаў беларускага грамадзтва, у тым ліку 8 замежнікаў, выпусьцілі кнігу пад назвай «Будучыня Беларусі». Незалежныя экспэрты зазірнулі ў бліжэйшую і аддаленую будучыню краіны, выказалі свае прагнозы і апісалі магчымыя сцэнары разьвіцьця.