Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Не пабачыць Канаплёву Гішпаніі


Кіраўнік Беларускай фэдэрацыі гандболу, сябра Нацыянальнага алімпійскага камітэту Ўладзімер Канаплёў не паедзе на чэмпіянат сьвету ў Гішпаніі з-за «візавых праблемаў».

Канаплёў распавёў у інтэрвію парталу Tut.by, што наведаць мужчынскі чэмпіянат сьвету па гандболе ў Гішпаніі ня зможа з-за «статусу неўязнога»: «Мы пісалі ліст у Міжнародную фэдэрацыю гандболу (IHF), прасілі паспрыяць ў атрыманьні нацыянальнай візы Гішпаніі на час правядзеньня чэмпіянату сьвету. Аднак адказ з МЗС Гішпаніі атрыманы адмоўны. Але я спакойна стаўлюся да сытуацыі. Тэлебачаньне і інтэрнэт сёньня настолькі шырока разьвітыя, што не абавязкова знаходзіцца на месцы падзеяў, каб быць у курсе ўсяго таго, што адбываецца».

Уладзімер Канаплёў быў уключаны ў сьпіс асобаў, якім забаронены ўезд у краіны Эўразьвязу, у лютым 2011 году. На той момант ён ужо ня быў старшынём палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу, з гэтай пасады «па стане здароўя» ён сышоў яшчэ у 2007 годзе і з тае пары займаў толькі пасаду старшыні Беларускай фэдэрацыі гандболу. У сьпісе неўязных ён быў пазначаны як дзейны старшыня палаты парлямэнту. Усяго ў сьпісе беларускіх афіцыйных асобаў і бізнэсоўцаў, якім забаронены ўезд у краіны ЭЗ, фігуруюць больш за 200 чалавек.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG