У апублікаваным сёньня штогадовым дакладзе аб зьняволеных прадстаўніках СМІ Камітэт абароны журналістаў паведамляе, што найбольш журналістаў сядзіць у турмах Турцыі (49), Ірану (45) і Кітаю (32).
З постсавецкіх краінаў у дакладзе згадваюцца Азэрбайджан (9), Узбэкістан (4) і Кіргізстан (1).
У Беларусі, якая ня згадваецца ў дакладзе, пакараньне трыма гадамі абмежаваньня свабоды (гэтак званай «хіміі») адбывае сябра Беларускай асацыяцыі журналістаў Павал Севярынец. Пад падпіскай аб нявыезьдзе знаходзіцца Андрэй Пачобут, у дачыненьні да якога вядзецца крымінальная справа пра паклёп на прэзыдэнта. Ірына Халіп, якая атрымала 2 гады зьняволеньня з адтэрміноўкай на два гады за ўдзел у масавых забурэньнях 19 сьнежня 2010 году, ня мае права пакідаць Менск без дазволу крымінальна-выканаўчай інспэкцыі ды мусіць зь вечара да раніцы быць дома, у любы момант да яе з праверкамі могуць прыйсьці — і прыходзяць — міліцыянты.
Камітэт абароны журналістаў – незалежная арганізацыя, якая займаецца пытаньнямі свабоды слова на сьвеце. Заснавалі яе ў 1981 годзе ў Нью-Ёрку амэрыканскія замежныя карэспандэнты.