Расейскаму юрысту і грамадзкаму актывісту Аляксею Навальнаму ў чацьвер выстаўлена абвінавачваньне ў махлярстве і адмываньні даходаў, атрыманых злачынным шляхам.
Амбасадар ЗША пры АБСЭ Іэн Келі зрабіў заяву з нагоды другой гадавіны жорсткага падаўленьня мірнай акцыі пратэсту ў Беларусі.
Прэсавая канфэрэнцыя Уладзімера Пуціна доўжылася 4 з паловай гадзіны. Беларусь за гэты час прэзыдэнт Расеі ўскосна згадаў толькі 1 раз.
Міністры замежных спраў Беларусі і Чэхіі абмеркавалі тэматыку стасункаў Беларусі з ЕС і шляхі іх нармалізацыі.
Сваімі меркаваньнямі дзеляцца палітык Вячаслаў Сіўчык, народная артыстка Беларусі Зінаіда Бандарэнка і першы пасол незалежнай Беларусі ў Нямеччыне, мовазнаўца Пётра Садоўскі.
Мікалай Самасейка: «Беларускі народ выказаўся па ім на рэфэрэндуме, але з часу рэфэрэндуму прайшло паўтара дзясятка гадоў, і за гэты час сытуацыя зьмянілася».
На вашыя пытаньні падчас онлайн-канфэрэнцыі адказаў былы начальнік менскага СІЗА № 1, аўтар кнігі «Расстрэльная каманда» Алег Алкаеў.
Гарадзенскі абласны суд не задаволіў скаргі сьвіслацкіх актывістаў Віктара Дзесяціка, Юры Глебіка і Анатоля Валюка.
Віцебскім прыхільнікам БХД Аляксею Кішчуку і Станіславу Лаўрэнаву прысудзілі па 300 тысяч штрафу.
Прэзыдэнт ЗША Барак Абама паабяцаў выкарыстоўваць усе магчымасьці, якія мае яго адміністрацыя, каб правесьці праз Кангрэс новы закон аб кантролі над выкарыстаньнем агнястрэльнай зброі.
Дзярждэпартамэнт ЗША пацьвердзіў адстаўку начальніка службы дыпляматычнай бясьпекі Эрыка Босуэла. Яшчэ тры чыноўнікі вызваленыя ад сваіх абавязкаў і адпраўленыя ў адміністрацыйны адпачынак.
Прэзыдэнт Расейскай Фэдэрацыі Ўладзімер Пуцін 20 сьнежня праводзіць восьмую вялікую прэсавую канфэрэнцыю на пасадзе прэзыдэнта Расеі.
«Мы будзем стымуляваць павелічэньне сям’і да траіх чалавек матэрыяльна, жыльлёва, грашова і гэтак далей», — заявіў віцэ-прэм'ер.
Рада дырэктараў Міжнароднага валютнага фонду зноў прыняла да ведама зацікаўленасьць Беларусі ў магчымай новай крэдытнай праграме.
Кіраўнікі Беларусі і Расеі Аляксандар Лукашэнка і Ўладзімер Пуцін абмеркавалі падчас сустрэчы ў Маскве выдзяленьне Беларусі чарговага траншу крэдыту антыкрызыснага фонду ЭўрАзЭС.
10 сьнежня ў Дзень Усеагульнай дэклярацыі правоў чалавека яны зрабілі здымак на вуліцы з партрэтам Алеся Бяляцкага. Міліцыянты расцанілі гэта як несанкцыянаваную акцыю.
20 сьнежня ў Беларусі адзначаецца дзень супрацоўніка органаў дзяржаўнай бясьпекі. У Беларусі з пачатку стагодзьдзя зьмянілася 5 старшыняў КДБ. Чаму гэтак часта мяняюцца кіраўнікі галоўнай спэцслужбы і куды яны ідуць працаваць пасьля адстаўкі?
Ігар Васільеў: «У партфэлі быў сувэнір, а не 250 000 даляраў»
У другую гадавіну Плошчы-2010 наваполацкія актывісты БХД правялі сымбалічную акцыю ў падтрымку палітвязьняў.
Грамадзкая актывістка была затрыманая міліцыянтамі на Кастрычніцкай плошчы ў Менску без 20 хвілінаў 20 гадзінаў.
Берасьцейскія актывісты Моладзі БХД да гадавіны Плошчы вывесілі чатыры бел-чырвона-белыя сьцягі на мосьце ля вясьлярнага каналу.
У Гомелі па паштовых скрынках раскідалі ўлёткі з напамінам пра сумную для гісторыі Беларусі дату — нядзелю 19 сьнежня 2010 году.
У цэнтры Варшавы, на Замкавай плошчы, палітычныя ўцекачы зь Беларусі, былыя палітвязьні і сваякі палітвязьняў зладзілі акцыю, прымеркаваную да другіх угодкаў Плошчы. ДАДАЛІСЯ ФОТЫ
Актывісты беларускіх і чэскіх няўрадывых арганізацыяў у гадавіну Плошчы арганізавалі пікет пад старажытным гадзіньнікам на Старамесцкай плошчы ў Празе.
Афіцыйны Менск абвінаваціў ЗША і Вялікабрытанію ў парушэньні імі міжнародных абавязацельстваў у дачыненьні да Беларусі і нагадаў ім, што яны абяцалі не ўжываць эканамічныя санкцыі за адмову Беларусі ад статусу ядзернай дзяржавы ў 1994 годзе.
Кіраўнікі дзяржаваў-сяброў Арганізацыі Дамовы аб калектыўнай бясьпецы на пасяджэньні ў Маскве ўхвалілі просьбу Узбэкістану прыпыніць яго сяброўства ў АДКБ.
Ці памятаеце, што адбывалася на гэтай плошчы два гады таму? Як ставіцеся цяпер да тых падзей? Адказваюць мінакі на плошчы Незалежнасьці.
19 сьнежня спаўняецца два гады Плошчы. Радыё Свабода задае тры пытаньні кандыдатам у прэзыдэнты на выбарах 2010 году: пра ўрокі мінулай кампаніі і выбары-2015.
На прэзэнтацыі сваёй кнігі Станіслаў Шушкевіч сказаў, што яна прысьвечаная ня толькі падпісаньню Белавескага пагадненьня.
У першую гадавіну Плошчы актывісты запальвалі сьвечкі каля Чырвонага касьцёлу, было шмат затрыманьняў. Сёлета ніякіх гучных акцыяў не заплянавана.
Як падзеі 19 сьнежня 2010 года зьмянілі лёсы ўдзельнікаў Плошчы і лёс Беларусі?
«Спрабую глядзець наперад, але ўспаміны пра прэзыдэнцкія выбары 2010-га не зьнікаюць. Усе палітычныя зьняволеныя павінны быць вызваленыя і рэабілітаваныя».
Актыўны ўдзел у падзеях Плошчы 2010 году бралі актывісты з Гарадзеншчыны. Многія зь іх былі асуджаны. Як яны сёньня ацэньваюць тое, што адбылося?
«Гэтую вайну аб’явіў памазанік Божы, імпэратар Аляксандар І, а Беларусь у той час была часткай Расеі».
«Вы хочаце мець 23 мільёны тон, мы пакуль згодныя даваць 18,5 мільёна тон», — заявіў 19 сьнежня на сваёй прэсавай канфэрэнцыі пасол Расеі Аляксандар Сурыкаў.
Брытанскія акторы запісалі відэазвароты да кіраўніка брытанскага ўраду Дэйвіда Кэмэрана, у якім гавораць пра цяжкае становішча палітвязьняў, зьняволеных аўтарытарным рэжымам беларускага дыктатара Аляксандра Лукашэнкі.
Кіраўніцтва БРСМ будуць уключаць у склад калегіяў шэрагу міністэрстваў. Адпаведны ўказ падпісаў Аляксандар Лукашэнка.
Сёньня ў другую гадавіну Плошчы-2010 брытанская Times надрукавала артыкул экс-кандыдата на прэзыдэнта, палітвязьня Андрэя Саньнікава.
Уладзімір Пуцін правядзе 19 сьнежня ў Маскве двухбаковыя сустрэчы з кіраўнікамі Беларусі Аляксандрам Лукашэнкам, Казахстана Нурсултанам Назарбаевым і Армэніі Сержам Саргсянам.
Мікола Статкевіч — адзіны з кандыдатаў у прэзыдэнты на выбарах 2010 году, які застаецца за кратамі. На пытаньні «Свабоды» адказвае жонка Статкевіча.
У гадавіну прэзыдэнцкіх выбараў прэсавы сакратар Дзяржаўнага дэпартамэнту ЗША Вікторыя Нуланд выступіла з заявай «Правы чалавека ў Беларусі ў гадавіну разгрому 19 сьнежня 2010 году».
18 сьнежня інспэктар крымінальна-выканаўчай іспэкцыі Віцебску, дзе пастаўлены на прафіляктычны ўлік былы палітвязень Сяргей Каваленка, выклікала яго «на гутарку» — 19 сьнежня а 17-й гадзіне.
Астравецкі суд прызнаў яго вінаватым у непадпарадкаваньні супрацоўнікам міліцыі.
Што кажуць рабочыя пра стан камвольнага камбінату, ці сапраўды буйны вытворца высакаякасных тканінаў, на якім працавалі каля 7 тысяч чалавек, прыйшоў у заняпад?
У другую гадавіну акцыяў пратэсту ў Менску супроць фальсыфікацыі прэзыдэнцкіх выбараў літаратары Швэцыі вырашылі зладзіць імпрэзу салідарнасьці зь беларусамі. 19 сьнежня ў сталіцы краіны пройдзе літаратурны маратон у падтрымку свабоды слова і творчасьці ў Беларусі.
18 сьнежня да актывісткі Маладога фронту Касі Галіцкай прыйшлі міліцыянты. Яны ўзялі ў яе падпіску аб папярэджаньні, што 19 сьнежня нельга ўдзельнічаць ў акцыях, прымеркаваных да другой гадавіны Плошчы.
Польская прэзыдэнцкая пара – Ганна і Браніслаў Камароўскія з нагоды Калядаў выслалі сёньня падарункі для сям’і беларускага палітвязьня.
У прэзыдэнта Іраку Джаляля Талабані здарыўся інсульт, паведамляе агенцтва Асашыэйтэд прэс са спасылкай на прэс-сакратара прэзыдэнта.
«Я хачу зьвярнуць асаблівую ўвагу на тых, хто ўжо прывык хадзіць на выбары; а тыя, хто сядзіць у інтэрнэце, яны могуць і выбары правесьці ў інтэрнэце»
Лябедзька: «У нас ёсьць друкаваная прадукцыя, і зь ёй мы пойдзем да людзей: па паштовых скрынках, з рук у рукі — мы распавядзём і пра несумленныя і несправядлівыя выбары».
Загрузіць яшчэ