Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Яраслаў Раманчук: Патрэбная лібэральная альтэрнатыва


Раманчук: Патрэбна лібэральная альтэрнатыва
пачакайце

No media source currently available

0:00 0:03:55 0:00
Наўпроставы лінк

19 сьнежня спаўняецца два гады Плошчы. Радыё Свабода задае тры пытаньні кандыдатам у прэзыдэнты на выбарах 2010 году: пра ўрокі мінулай кампаніі і выбары-2015.

Даведка Свабоды


Яраслаў Раманчук нарадзіўся 10 студзеня 1966, гарадзкі пасёлак Сапоцкін, Гарадзенскі раён, Гарадзенская вобласьць, Беларусь.

Кіраўнік навукова-дасьледчага цэнтру Мізэса, заснавальнік беларускай школы лібэральнага ўстойлівага разьвіцьця, аўтар больш за тысячу артыкулаў і шасьці кніг па эканамічнай тэматыцы, адзін з распрацоўшчыкаў антыкрызіснай плятформы Аб’яднаных дэмакратычных сілаў.

Скончыў Менскі дзяржаўны лінгвістычны ўнівэрсытэт, асьпірантуру Рэспубліканскага інстытуту вышэйшай школы пры Беларускім дзяржаўным унівэрсытэце, кафедра эканамічных вучэньняў. Дысэртацыя па тэме «Канцэптуальныя падыходы і парадыгмы сыстэмных эканамічных рэформаў у трансфармацыйных грамадзтвах. Параўнальны аналіз».

Працаваў выкладчыкам, журналістам, дырэктарам прадпрыемства, аналітыкам (жнівень 1990 г. — кастрычнік 1997 г).

Галоўны спэцыяліст Камісіі па эканамічнай палітыцы і рэформам Вярхоўнага Савету Рэспублікі Беларусь 13-га скліканьня.

Эканамічны аглядальнік, затым намесьнік галоўнага рэдактара, выканаўчы дырэктар штотыднёвіка «Белорусская газета» (студзень 1997 — травень 2002).

Кіраўнік «Навукова-дасьледчага цэнтру Мізэса» аналітычнага цэнтра «Стратэгія» (зь лютага 2002 г.)

З красавіка 2000 году — намесьнік старшыні Аб’яднанай грамадзянскай партыі. Быў вылучаны кандыдатам у дэпутаты Палаты Прадстаўнікоў па сьпісе Аб’яднаных дэмакратычных сіл на выбарах, якія адбыліся 28 верасьня 2008 году, выбары прайграў.

У красавіку 2009 года кніга Раманчука «У пошуках эканамічнага цуду. Урокі для Беларусі „атрымала Гран-пры міжнароднай прэміі імя сэра Энтані Фішэра ад „Фонду эканамічных дасьледаваньняў Атляс“ у катэгорыі“ маладыя інстытуты».

31 траўня 2010 году быў вылучаны ад імя Аб’яднанай грамадзянскай партыі кандыдатам у прэзыдэнты Беларусі на выбары 2011 году. У якасьці кандыдата ў прэзыдэнты прэзэнтаваў праграму «Мільён новых працоўных месцаў для Беларусі».

На досьвітку 20 сьнежня 2010 году выступіў у дзяржаўных СМІ з заявай, у якой асудзіў Андрэя Саннікава, Ірыну Халіп, Віталя Рымашэўскага і Міколу Статкевіча за падзеі на Плошчы.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG