Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Дзьмітры Вус: Няма канцэпцыі выхаду з крызісу


Дзьмітры Вус: Няма канцэпцыі выхаду з крызісу
пачакайце

No media source currently available

0:00 0:03:37 0:00
Наўпроставы лінк

19 сьнежня спаўняецца два гады Плошчы. Радыё Свабода задае тры пытаньні кандыдатам у прэзыдэнты на выбарах 2010 году: пра ўрокі мінулай кампаніі і выбары-2015.

Даведка Свабоды


Дзьмітры Вус нарадзіўся ў 1971 годзе ў Менску. Скончыў юрыдычны факультэт Гарадзенскага ўнівэрсытэту. Беспартыйны. Жанаты, мае двух сыноў — Івана і Міхала, які нарадзіўся 10 студзеня 2011 года.

Працаваў рабочым на заводзе «Інтэграл» у Мінску, пазьней у сфэры будаўніцтва. З 1992 г. — дырэктар выдавецтва «Трывіюм». У 1999-2003 гг. зьяўляўся дэпутатам Менскага гарадзкога савету, затым на выбарах у 2003 і 2007 яго не зарэгістравалі.У 2010-ым браў удзел ў выбарах у мясцовыя Саветы дэпутатаў, набраў 33 працэнты галасоў выбаршчыкаў.

Затрыманы ў Менску ў ноч з 19 на 20 сьнежня. Утрымліваўся ў СІЗА КДБ. Удзень 20 сьнежня выпушчаны адтуль пад падпіску аб нявыезьдзе. Доўгі час зьяўляўся падазраваным па справе аб масавых беспарадках, абвінавачаньне па артыкуле.293 КК прад’яўленае 18 сакавіка 2011 г. (арганізацыя масавых беспарадкаў). Заяўляў пра ціск з боку сьледзтва з мэтай атрыманьня абвінаваўчых паказаньняў на яго сябра Міколу Статкевіча. 26 траўня ў Ленінскім судзе Менска асуджаны да 5,5 гадоў калёніі узмоцненага рэжыму.

1 кастрычніка 2011 году вызвалены па памілаваньні, хоць прашэньня пра памілаваньне не пісаў.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG