Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Гомелі раскідалі ўлёткі з напамінам пра «крывавую нядзелю»


У Гомелі па паштовых скрынках раскідалі ўлёткі з напамінам пра сумную для гісторыі Беларусі дату — нядзелю 19 сьнежня 2010 году.

Гамельчукам нагадваюць, што тады адразу пасьля завяршэньня прэзыдэнцкіх выбараў сотні дэманстрантаў, якія прыйшлі й прыехалі ў Менск, каб пратэставаць супраць фальшаваньня вынікаў, былі жорстка зьбітыя байцамі сілавых структураў. За кратамі апынуліся каля 700 чалавек, у тым ліку 8 кандыдатаў у прэзідэнты.

Ва ўлётках напісана таксама, што пасьля «крывавай нядзелі» сытуацыя ў краіне толькі пагаршаецца: нацыя сьпіваецца й вымірае, падае жыцьцёвы ўзровень, а «чыноўнікі загразнулі ў карупцыі і беззаконьні».

Згадваецца ва ўлётках і пра цяперашнія падзеі. У прыватнасьці, пра ўвядзеньне паводле дэкрэту № 9 «прыгоннага права»: працаўнікі дрэваапрацоўчых прадпрыемстваў, дзе вядзецца рэканструкцыя, ня могуць звольніцца з працы з уласнага жаданьня, пра маўчаньне дзяржаўных суб’ектаў, якія могуць заявіць пра неадпаведнасьць нормам Канстытуцыі апошніх рашэньняў і заяў прэзыдэнта.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG