Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Павал Севярынец атрымаў віншаваньне ад 18 дыпляматаў


Павал Севярынец

Сустаршыня аргкамітэту Беларускай хрысьціянскай дэмакратыі, палітвязень Павал Севярынец атрымаў поштай навагодняе віншаваньне, падпісанае 18 дыпляматамі Эўрапейскага зьвязу і ЗША.

"Шаноўны Павал, шчыра віншуем вас з Новым годам. Нашы думкі з вамі і вашай сям'ёй", гаворыцца ў віншаваньні.

Віншаваньне падпісалі абмасадары і прадстаўнікі Вялікабрытаніі, Нямеччыны, Францыі, Італіі, Польшчы, Літвы, Латвіі, Эстоніі, Нідэрляндаў, Вугоршчыны, Фінляндыі, Румыніі, Ірляндыі, Славаччыны, Чэхіі, Баўгарыі, ЭЗ і ЗША.

Павал распавёў карэспандэнту "Свабоды", што назвы краін напісаны тарашкевіцай.

Павал Севярынец адбывае пакараньне ў спэцкамэндатуры № 7 у вёсцы Куплін.

Сустаршыня БХД вельмі ўдзячны дыпляматам за падтрымку і мяркуе, што гэткія віншаваньні даслалі ўсім палітвязьням.

"Ці дойдзе яно да ўсіх палітвязьняў - гэта, канечне, пытаньне", - сказаў Павал.
XS
SM
MD
LG