МЗС Беларусі пацьвярджае, што ў складзе экіпажу затрыманага ў Тайляндзе самалёта са зброяй знаходзіўся грамадзянін Беларусі. Самалёт Іл-76 з амаль 40 тонамі зброі, у тым ліку ручнымі гранатамётамі і пераноснымі зэнітна-ракетнымі комплексамі, затрыманы 12 сьнежня ў аэрапорце Бангкоку, дзе прызямліўся для дазапраўкі.