У суботу лідэра “Маладога фронту” Зьмітра Дашкевіча схапілі невядомыя, як толькі ён адчыніў дзьверы сваёй кватэры. Яго закінулі ў машыну і вывезьлі за горад. Разам з паплечнікамі Дашкевіч вярнуўся ў Менск толькі ўвечары.
Намесьнік старшыні Партыі БНФ Ігар Лялькоў адзначыў, што прызначэньне Алега Праляскоўскага на пасаду міністра інфармацыі – гэта ход кіраўніцтва краіны перад выбарамі.
Сёньня міністар абароны Юры Жадобін выступіў перад афіцэрамі і гэнэраламі. Ён заявіў, што “ніякіх хістаньняў і матляньняў быць не павінна”, а таксама ня выключыў кадравых зьменаў у сваім ведамстве. Прысутнаму Леаніду Мальцаву ён уручыў корцік.
“Узяў і ўсіх намесьнікаў паставіў міністрамі. Намесьнікі – гэта людзі з прыгнечанай воляй, слабыя спэцыялісты, калі яны растуць мэтадам выседжваньня. Выседжваць добра яйкі”.
А 12-й гадзіне лідэры і прадстаўнікі арганізацый сабраліся каля сквэру Янкі Купалы. За імі назіралі кіраўнікі гарадзкой міліцыі. У двары Дому вэтэранаў стаялі два аўтазакі са спэцназаўцамі.
Кіраўнік афіцыйнага прафсаюзу Леанід Козік на афіцыйным сайце ФПБ пракамэнтаваў адлічэньне актывісткі “Маладога фронту” Тацяны Шапуцькі зь юрыдычнага факультэту БДУ.
Кіраўнік краіны Аляксандар Лукашэнка зрабіў шэраг кадравых прызначэньняў.Чаго чакаць пасьля новых прызначэньняў на пасады дзяржсакратара Рады бясьпекі і міністра інфармацыі?
Адстаўку Леаніда Мальцава і прызначэньне на пасаду міністра абароны Юрыя Жадобіна пракамэнтаваў «Свабодзе» вядомы вайсковы аглядальнік Аляксандар Алесін.
Сёньня кіраўнік краіны Аляксандар Лукашэнка зрабіў кадравыя прызначэньні. Пра што яны сьведчаць?
Эўрапейскі Зьвяз мае намер падпісаць пагадненьне аб асацыяцыі з Украінаю ў 2010 годзе, крытыкуе ўкраінскія ўлады за недастатковы ўзровень рэформаў і заклікае іх вярнуцца да супрацоўніцтва зь Міжнародным валютным фондам.
Прызначэньне Алег Праляскоўскага міністрам інфармацыі пракамэнтавала старшыня Беларускай асацыяцыі журналістаў Жанна Літвіна.
Рэдактар «Народнай волі» камэнтуе прызначэньне Алега Праляскоўскага міністрам інфармацыі.
Аляксандар Лукашэнка зрабіў 4 сьнежня шэраг кадравых прызначэньняў. Прызначаныя новы кіраўнік Рады бясьпекі, міністар абароны, міністар інфармацыі і кіраўнік справаў прэзыдэнта. Біяграфіі і камэнтары.
Сёньня Палата прадстаўнікоў ратыфікавала пакет з 13 дакумэнтаў, якія тычацца Мытнага саюзу Беларусі, Расеі і Казахстану. Віцэ-прэм’ер Андрэй Кабякоў сказаў дэпутатам, што тры краіны ўзялі на сябе абавязкі дзейнічаць надалей паводле агульных правілаў. Ён падкрэсьліў, што Беларусь ня толькі атрымае ад гэтага «відавочныя і бясспрэчныя выгады». За іх трэба будзе заплаціць і пэўную цану.
Старшыня руху “За свабоду” Аляксандар Мілінкевіч, сустаршыня партыі “Беларуская хрысьціянская дэмакратыя” Павал Севярынец, старшыня Партыі БНФ Аляксей Янукевіч, старшыня “Моладзі БНФ” Андрэй Крэчка, старшыня “Маладых дэмакратаў” Міхаіл Пашкевіч, старшыня “Маладых хрысьціянскіх дэмакратаў” Любоў Каменева распаўсюдзілі заяву, у якой выказалі падтрымку Артуру Фінькевічу.
Маладафронтаўцы шукаюць старшыню Фэдэрацыі прафсаюзаў Леаніда Козіка, які ў Брусэлі на паседжаньні Форуму грамадзянскай супольнасьці краінаў “Усходняга партнэрства” казаў, што выйдзе на маніфэстацыю ў цэнтры Менску, калі Тацяну Шапуцьку адлічаць з БДУ.
Актывістка “Маладой Беларусі” Наста Машчава пакараная на 30 базавых велічыняў – у судзе ёй патлумачылі, што яна ня мела права фатаграфаваць без акрэдытацыі.
Уладзімер Пуцін падчас сваёй штогадовай тэлеразмовы з грамадзянамі Расеі адказаў на крытыку, якая прагучала на яго адрас з боку А. Лукашэнкі. Сярод іншага ён заклікаў Беларусь да больш шчыльнай інтэграцыі ў рамках так званай саюзнай дзяржавы ў абмен на дадатковую падтрымку з боку Расеі.
Скандальная гісторыя са спробай прыцягнуць аднаго з заснавальнікаў стваранай партыі БХД Георгія Дзьмітрука да “сэксуальнай прыгоды” атрымала працяг. Як паведамілі ў прэсавай службе БХД, на справе тры прадстаўніцы старажытнай прафэсіі аказаліся… маладым чалавекам сярэдняга росту.
Кіраўнік Беларусі Аляксандар Лукашэнка заявіў, што ніколі не адмовіцца ад узаемавыгадных стасункаў з Расеяй. Пры гэтым ён заявіў: "Мы ня будзем глуханямымі, калі нас пачынаюць залішне нахіляць".
Беларусь хоча паскорыць перамоўны працэс наконт уступленьня ва Ўсясьветную гандлёвую арганізацыю. Пра гэта заявіў былы міністар замежных спраў, а цяпер сталы прадстаўнік Беларусі пры ААН і іншых міжнародных арганізацыях у Жэнэве Міхаіл Хвастоў.
Уладзімер Пуцін падчас сваёй штогадовай тэлеразмовы з жыхарамі Расеі адказаў на пытаньне, чаму ён не рэагуе на крытыку з боку А. Лукашэнкі, якая апошнім часам часта гучыць.
На думку лідэра Руху “За Свабоду”, аўтамабіль, які даўно ператварыўся з раскошы ў штодзённую неабходнасьць, стане менш даступным. Беларусам прапануюць купляць менш якасныя, не сучасныя і дастаткова дарагія расейскія машыны.
Наведнікі нашага сайту, мабыць, яшчэ не забыліся пра несанкцыянаваную акцыю Дзядоў Марозаў, якая адбылася 15 кастрычніка каля будынка Генэральнай пракуратуры.
Пачаўся візыт ў Беларусь эканамічнай місіі рэгіёнаў Прыволжскай фэдэральнай акругі Расеі. У складзе дэлегацыі – губэрнатар Кіраўскай вобласьці Мікіта Бялых.
Пазыцыя Эўразьвязу ў дачыненьні да Беларусі не зьмянілася, заявілі ў офісе вярхоўнага прадстаўніка ЭЗ па зьнешніх сувязях і палітыцы бясьпекі Кэтрын Эштан.
Прэзыдэнт ЗША пасылае дадаткова 30 тысяч вайскоўцаў у Аўганістан. Выступаючы ў Вайсковай акадэміі ў Вэст-пойнце, Абама прызнаўся, што ягоны крок прадыктаваны “жыцьцёвымі інтарэсамі” Амэрыкі.
На завяршэньне візыту ў Менск кіраўнік генэральнага дырэктарату Рады Эўропы па дэмакратыі і палітычных пытаньнях Жан-Люі Ляран правёў прэсавую канфэрэнцыю.
Мядзьведзеў – Лукашэнка: дуэль прэсавымі канфэрэнцыямі; кіеўская сустрэча трох міністраў замежных справаў вяртае ідэі Вялікага Княства Літоўскага; мытны саюз Расеі, Казахстану і Беларусі: навошта і каму выгадны? Гэтыя тэмы – у “Тыдні з Радыё Свабода”, які вядзе дырэктар беларускай службы радыё Аляксандар Лукашук. У перадачы бяруць удзел аналітыкі Юры Дракахруст і Ян Максімюк і аглядальніца расейскай службы радыё Ірына Лагуніна.
Сёньня ў Менску кіраўнік генэральнага дырэктарату Рады Эўропы па дэмакратыі і палітычных пытаньнях Жан-Люі Ляран сустрэўся з прадстаўнікамі грамадзкіх аб’яднаньняў.
Свой погляд на пэрспэктывы і пасткі постлісабонскай Эўропы выклаў у інтэрвію “Свабодзе” нямецкі палітоляг Аляксандар Рар.
Міністэрства юстыцыі Беларусі патрабуе ад апазыцыйнай ПКБ дадатковых тлумачэньняў адносна перайменаваньня ў Беларускую партыю аб'яднаных левых “Справядлівы сьвет”.
Аляксандар Лукашэнка перадаў Сыльвіё Бэрлюсконі матэрыялы пра лёс італьянскіх грамадзянаў, якія ў гады ІІ усясьветнай вайны ўтрымліваліся ў Беларусі як палонныя.
“Як яго ні дзяўбуць, судзяць, ня судзяць, з жанчынамі падглядваюць, гэта моцны палітык,-- падзяліўся ўражаньнямі ад Сыльвіё Бэрлюсконі А.Лукашэнка.
Ад сёньняшняга дня пачала дзейнічаць Лісабонская дамова аб рэформе Эўрапейскага Зьвязу.
Беларускі бок парушыў дамоўленасьць і не накіраваў ў Бюро дэмакратычных інстытутаў і правоў чалавека АБСЭ праект паправак ў Выбарчы кодэкс.
Да выкананьня сваіх абавязкаў прыступаюць прэзыдэнт Эўрапейскай рады Гэрман ван Ромпэй і вярхоўны прадстаўнік ЭЗ па зьнешніх справах і палітыцы бясьпекі Кэтрын Эштан. А вось Хавіер Саляна пакінуў сваю пасаду.
Былы прэзыдэнт Польшчы Лех Валэнса кінуў пальчатку дзейнаму кіраўніку дзяржавы Леху Качыньскаму. За тое, што Качыньскі назваў Валэнсу былым агентам спэцслужбы ПНР, Валэнса праз суд патрабуе публічнага абвяржэньня і кампэнсацыі ў памеры 100 тысяч злотых.
Ад сёньняшняга дня пачала дзейнічаць Лісабонская дамова аб рэформе Эўрапейскага Зьвязу. Палітоляг Алесь Лагвінец лічыць, што гэта тыя зьмены могуць паўплываць на больш выразную і акрэсьленую ролю Эўразьвязу ў сьвеце.
1 сьнежня пачала дзейнічаць Лісабонская дамова аб рэформе Эўразьвязу. Да выкананьня сваіх абавязкаў прыступаюць прэзыдэнт Эўрапейскай рады Гэрман ван Ромпэй і вярхоўны прадстаўнік ЭЗ па зьнешніх справах і палітыцы бясьпекі Кэтрын Эштан.
Беларуская дэлегацыя на чале зь міністрам замежных спраў Сяргеем Мартынавым накіравалася ў сталіцу Грэцыі, дзе адбудзецца пасяджэньне Рады кіраўнікоў замежных ведамстваў краін-удзельніц АБСЭ.
Візыт прэм’ера Італіі ў Менск мы папрасілі пракамэнтаваць нямецкага палітоляга, экспэрта ў беларускіх справах Марціна Шона.
«Я жадаю ўдачы асабіста вам, спадар прэзыдэнт, вашаму народу, народу, які вас па-сапраўднаму любіць, сьведчаньнем чаму зьяўляюцца вынікі выбараў, якія перад вачамі ўсіх нас», — сказаў Сыльвіё Бэрлюсконі Аляксандру Лукашэнку пасьля завяршэньня перамоваў.
Прэзыдыюм палітрады Аб’яднаных дэмакратычных сіл вылучыў для ўдзелу ў праймэрыз на адзінага кандыдата ў прэзыдэнты былога сьпікера Вярхоўнага Савету 12 скліканьня, генэральнага сакратара Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі (Грамада) Мечыслава Грыба.
Экстравагантнасьць прэм’ера Італіі агульнавядомая. У якой ступені яна мела дачыненьне да яго візыту ў Беларусь?
“Беларусь і Італія гатовыя выйсьці на новы этап супрацоўніцтва ня толькі паміж дзяржавамі, але й паміж прадпрыемствамі”, – заявіў прэзыдэнт Беларусі Аляксандар Лукашэнка 30 лістапада ў Менску, адкрываючы сустрэчу з прэм'ер-міністрам Італіі Сыльвіё Берлюсконі ў вузкім коле.
Сёньня ўсе 104 дэпутаты Палаты прадстаўнікоў, якія ўдзельнічалі ў пленарным паседжаньні, прагаласавалі за зьмяненьні і дапаўненьні ў выбарчае заканадаўства Беларусі. Ад імя кіраўніка дзяржавы заканадаўчыя прапановы прадставіла старшыня Цэнтральнай выбарчай камісіі Лідзія Ярмошына.
Ці выгадны Беларусі мытны саюз з Расеяй і Казахстанам? Чым быў незадаволены Аляксандар Лукашэнка? Што падпісалі 17 лістапада прэзыдэнты трох краінаў? Як можа паўплываць гэты мытны саюз на стасункі Беларусі з аб’яднанай Эўропай?
Сыльвіё Бэрлюсконі заявіў Аляксандру Лукашэнку: «Мы можам зрабіць у нашых адносінах нашмат, нашмат болей».
Загрузіць яшчэ