Залю для разьвітаньня Цэнтральнай клінічнай лякарні наведалі былыя прэм’еры Расеі В.Чарнамырдзін, С.Сьцяпашын і М.Касьянаў, цяеперашні віцэ-прэм'ер і міністар фінансаў А.Кудрын.
Як паўплывала на сытуацыю з Андрэем Бандарэнкам адмена прысуду прадпрымальніку? Тэрмін вывучэньня справы Аўтуховіча і Асіпенкі сканчаецца праз тыдзень. Чаму ў калёніі не дазваляюць дадаткова апранацца Арцёму Дубскаму?
У суботу ў Алматы кіраўнікі Беларусі, Казахстану і Расеі зацьвердзілі плян дзеяньняў па фармаваньні адзінай эканамічнай прасторы, а таксама прынялі сумесную заяву аб стварэньні Мытнага саюзу “трох”. Сустрэча “трох” у рамках нефармальнага саміту лідэраў краін ЭўрАзЭС праходзіла ў гатэлі "Ак-Булак" на высокагорным спартовым курорце.
Партыя БНФ ініцыюе правядзеньне рэспубліканскага рэфэрэндуму па пытаньні падвышэньня мыта на аўтамабілі. Пра гэта было заяўлена 19 сьнежня ў Мінску на пасяджэньні сойму партыі.
БХД таксма вырашыла сканцэнтраваць усе высілкі на кампаніі мясцовых выбараў-2010 і вылучыць больш за 300 кандыдатаў.
Кіраўнікі Беларусі, Казахстана і Расеі ў межах нефармальнай сустрэчы ў Алматы 19—20 сьнежня абмяркуюць актуальныя пытаньні фарміраваньня Мытнага саюзу, які стартуе 1 студзеня 2010 года.
Лідэра «Маладога фронту» Зьмітра Дашкевіча, яго намесьніка Івана Шылу і Тацяну Шапуцьку прынялі старшыня парлямэнцкай групы ў падтрымку дэмакратычнага разьвіцьця Беларусі Сыльвэр Мэйкар і кіраўнік міжпарлямэнцкай дэлегацыі Эстонія-Беларусь Уладзімер Вельман.
Дэлегацыя Санкт-Пецярбургу на чале з губэрнатарам Валянцінай Мацьвіенкай наведае 21 сьнежня Беларусь. Як паведамляе прэс-служба МЗС Беларусі, у праграме візыту сустрэчы ва ўрадзе Беларусі, а таксама паседжаньне Рады дзелавога супрацоўніцтва Беларусі і Санкт-Пецярбургу.
21 сьнежня ў Беларусь прыбывае дэлегацыя рабочай групы па Беларусі Парлямэнцкай асамблеі АБСЭ. Заплянаваныя сустрэчы ў Нацыянальным сходзе, Міністэрстве замежных спраў, а таксама з прадстаўнікамі палітычных партыяў, трэцяга сэктару.
Дэпутаты Палаты прадстаўнікоў так і не ўключылі ў парадак дня разгляд звароту парлямэнтаў Паўднёвай Асэтыі і Абхазіі з просьбай аб прызнаньні незалежнасьці.
Падвышэньне цэнаў на расейскі газ для Беларусі ў 2010 годзе магчыма часткова кампэнсаваць за кошт фінансавых рэсурсаў, якія Газпром пералічвае для фармаваньня статутнай часткі капіталу ў “Белтрансгазе”.
Кіраўнік сталай камісіі міжнародных спраў у Палаце прадстаўнікоў Сяргей Маскевіч заявіў, што пытаньне вакол удзелу Беларусі ў “Эўранэсьце” “нас сур’ёзна турбуе, і ў беларускім парлямэнце разьлічвалі на іншае рашэньне”.
Кіраўнік Беларусі Аляксандар Лукашэнка прыбыў у Алма-Ату для ўдзелу ў нефармальнай сустрэчы лідэраў шэрагу краінаў СНД.
А 10-й гадзіне пачалося апошняе пленарнае паседжаньне трэцяй сэсіі Палаты прадстаўнікоў. У парадку дня восем пытаньняў.
Пра гэта ў часе прэсавай канфэрэнцыі ў Вене заявіў журналістам беларускі міністар Сяргей Мартынаў. У прэсавай канфэрэнцыі таксама ўзяў удзел міністар замежных спраў Аўстрыі Міхаэль Шпіндэлегер.
Парлямэнт Эўразьвязу прыняў рэзалюцыю па Беларусі бальшынёй галасоў. Нагодай было рашэньне рады Эўразьвязу аб падаўжэньні і адначасовай замарозцы санкцый у дачыненьні да беларускіх чыноўнікаў да кастрычніка 2010 году.
Беларускія ўлады вызначацца наконт працягу мандату офісу АБСЭ на бліжэйшым пасяджэньні Сталай Рады АБСЭ ў Вене. Чакалася, што рашэньне ў гэтым пытаньні будзе абвешчана сёньня, але перамовы не завяршыліся.
Лідэр АГП Анатоль Лябедзька параўноўвае сёньняшнюю рэзалюцыю Эўрапарлямэнту зь люстэркам, у якім Беларусь можа ўбачыць сябе такой, якой яна ёсьць насамрэч.
Менскі палітоляг Аляксей Кароль перакананы, што сёньняшняя рэзалюцыя сьведчыць, што пазыцыя Эўрапарлямэнту адносна ўладаў Беларусі засталася па-ранейшаму жорсткай. Аб гэтым сьведчыць тое, што Эўрапарлямэнт прапанаваў уключыць у праграму “Эўранэст” як дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў, гэтай і актывістаў беларускай апазыцыі ды грамадзянскай супольнасьці.
Адзін з аўтараў сёньняшняй рэзалюцыі Эўрапарлямэнту па Беларусі дэпутат ад Польшчы Яцэк Пратасевіч назваў важнейшымі два аспэкты гэтага дакумэнту”.
Парлямэнт Эўрапейскага зьвязу шкадуе, што пасьля шэрагу станоўчых крокаў беларускіх уладаў няма істотнага прагрэсу ў галіне правоў і свабодаў. Пра гэта гаворыцца ў рэзалюцыі Эўрапарлямэнту. <b>КАМЭНТАРЫ І ВОДГУКІ</B>
Лідэр Руху "За Свабоду" Аляксандар Мілінкевіч запрошаны на паседжаньне Эўрапарлямэнту на якім абмяркоўваюць рэзалюцыю па Беларусі.
Польшча, выдаючы “карту паляка” беларусам, “спакушае людзей і робіць гэта падпольным, партызанскім шляхам”, — заявіў дэпутат ПП НС Міхаіл Арда. Дэпутаты ПП НС хочуць правесьці парлямэнцкія слуханьні на тэму польскага Закону “Аб карце паляка”.
Працэс спрашчэньня візавых працэдураў у адносінах з Эўрапейскім зьвязам павінен праходзіць у двухбаковым кірунку, заявіў першы намесьнік міністра замежных спраў Беларусі Ігар Петрышэнка.
Іранскі лідэр Махмуд Ахмадзінэжад падчас сустрэчы зь міністрам прамысловасьці Беларусі Аляксандрам Радзіевічам прапанаваў як мага хутчэй “прыбраць бар’еры” ў супрацоўніцтве паміж краінамі.
Усе рэвалюцыі 1989 году ва Ўсходняй Эўропе былі мірнымі і бяскроўнымі. Усе, акрамя адной – румынскай. У Румыніі скіданьне дыктатара суправаджалася сапраўднай, хаця і хуткаплыннай, грамадзянскай вайной з морам крыві.
Сёньня будзе прынятае рашэньне наконт офісу АБСЭ ў Менску. Пра магчымае рашэньне Менску, ролю і лёс місіі АБСЭ ў Беларусі Свабода размаўляла зь міжнародным аглядальнікам Раманам Якаўлеўскім.
Сёньня ў Вене адбудуцца перамовы кіраўнікоў МЗС Аўстрыі і Беларусі – Міхаэля Шпіндэлегера і Сяргея Мартынава
17 сьнежня Эўрапейскі парлямэнт зьбіраецца разгледзець рэзалюцыю па Беларусі. Першапачаткова гэты дакумэнт зьбіраліся абмеркаваць яшчэ ў лістападзе. Але тады ён згубіўся на этапе канфэрэнцыі старшынь палітычных фракцыяў Эўрапарлямэнту.
У праекце рэзалюцыі адзначаецца, што ўлады Беларусі не змаглі зрабіць значнага прагрэсу ў галіне правоў і свабод чалавека пасьля “першых пазытыўных крокаў”.
На Кастрычніцкай плошчы ў Менску адбылася акцыя пратэсту супраць выкраданьня актывістаў дэмакратычнага руху. Каля сотні чалавек з паўгадзіны на моцным марозе прастаялі ланцугом, трымаючы ў руках партрэты зьніклых і палітвязьняў.
Прычыны, што прывялі да ўвядзеньня санкцый ЗША супраць Беларусі, застаюцца. Аб гэтым ў інтэрвію “Нашай ніве” заявіў часовы павераны ў справах ЗША ў Беларусі Майкл Скэнлан.
Званок са “Свабоды” да прафэсара, доктара навук Станіслава Багданкевіча застаў яго ў той момант, калі былы старшыня праўленьня Нацыянальнага банку Беларусі разглядаў кніжкі з дароўнымі надпісамі Ягора Гайдара. Спадар Багданкевіч гаворыць, што ён неаднаразова сустракаўся з Ягорам Гайдарам і вельмі паважаў гэтага чалавека.
Юры Варонежцаў быў народным дэпутатам СССР, неаднаразова сустракаўся з Ягорам Гайдарам:
Сёньня дэпутаты Палаты прадстаўнікоў атрымалі папярэдні парадак дня апошняга пленарнага паседжаньня восеньскай сэсіі. Яно адбудзецца ў пятніцу. 18-га сьнежня.
На 54-м годзе жыцьця памёр палітык, лібэральны эканаміст, аўтар праграмы "шокавай тэрапіі" ў Расеі пачатку 1990-х гадоў Ягор Гайдар.
Такога меркаваньня прытрымліваецца швэдзкі міністар у пытаньнях ЭЗ, а з новага году прадстаўніца Швэцыі ў Эўракамісіі Цэцылія Мальмстром.
Чаму Масква пагадзілася пайсьці насустрач Менску ў энэргетычных пытаньнях? Чаму Лукашэнка саступіў у пытаньні мытнага саюзу і прыватызацыі “Бепрамбудбанку” і “Нафтану”? Ці азначаюць вынікі перамоваў у Маскве, што Менск ізноў паварочваецца на Ўсход?
Вызначальнай для філязофіі Абамы будзе стаўленьне да правоў чалавека ў такіх ключавых краінах, як Расея і Кітай. Бачаньне амэрыканскага падыходу да правоў чалавека ў XXI стагодзьдзі выклала дзяржсакратарка ЗША Гілары Клінтан, выступаючы ўчора ў Джорджтаўнскім унівэрсытэце.
Сёньня спаўняецца 75 гадоў першаму кіраўніку незалежнай Беларусі Станіславу Шушкевічу, які разам з прэзыдэнтамі Расеі і Ўкраіны зафіксаваў распад СССР у 1991 годзе.
Вярхоўны суд Беларусі не задаволіў скаргі аргкамітэту для стварэньня Беларускай партыі працоўных. Стваральнікі БПП абскарджвалі дзеяньні Мін'юсту, які адмовіўся партыю зарэгістраваць.
Менскі гарадзкі суд адмяніў прысуд прадпрымальніку Андрэю Бандарэнку, якога ўжо былі адправілі ў калёнію на 7 гадоў – нібыта за крадзеж маёмасьці фірмы.
Прэзыдэнт і галоўнакамандуючы Украіны Віктар Юшчанка хоча зьмяніць страявы крок у арміі. Новы нацыянальны крок павінен прыйсьці на зьмену “прускаму”, якім раней маршыравала савецкае войска.
Кіраўнік цэнтру прававой абароны СМІ пры Беларускай асацыяцыі журналістаў Міхаіл Пастухоў акцэнтуе ўвагу на статусе законапраекту.
Пасьля Расеі, Вэнэсуэлы і Нікарагуа незалежнасьць Абхазіі прызнаў маленькі ціхаакіянскі востраў і аднайменная дзяржава Науру.
Рэдактар сайту “Хартыя-97” Натальля Радзіна зьвязвае жаданьне правесьці рэвізію ў беларускім сэктары інтэрнэту з прызначэньнем на пасаду міністра інфармацыі колішняга ідэоляга прэзыдэнцкай адміністрацыі Алега Праляскоўскага:
Вярхоўны суд Беларусі сёньня адмовіў аргкамітэту ў справе стварэньня Беларускай партыі працоўных у яго скарзе на дзеяньні Міністэрства юстыцыі, якое адмовілася зарэгістраваць партыю. Пра гэта “Свабодзе” паведаміў старшыня аргкамітэту Аляксандар Бухвостаў.
Валянціна Палевікова, сябра Палітрады АГП і каардынатар Усходнеэўрапейскай школы палітычных дасьледаваньняў, у якой навучаўся Андрэй Бандарэнка, лічыць, што перагляд ягонай справы – вынік грамадзкай кампаніі і міжнароднай увагі да гэтай справы.
Загрузіць яшчэ