Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Пратасевіч: “Эўрапарлямэнт выказаў занепакоенасьць ростам рэпрэсіяў”


Яцэк Пратасевіч
Яцэк Пратасевіч

Адзін з аўтараў сёньняшняй рэзалюцыі Эўрапарлямэнту па Беларусі дэпутат ад Польшчы Яцэк Пратасевіч назваў важнейшымі два аспэкты гэтага дакумэнту”.


“Эўрапарлямэнт выказаў сваю занепакоенасьць ростам рэпрэсіяў, якія мелі месца апошнім часам у Беларусі, у прыватнасьці супраць маладых дзеячоў апазыцыі. Гэтай рэзалюцыяй хацелі мы паказаць беларускім уладам а таксама беларускаму грамадзтву, што ўважліва адсочваем разьвіцьцё сытуацыі ў іх краіне, бачым, што робіцца кепска і ня будзем ігнараваць гэта. Бо запрашэньне Беларусі да Ўсходняга партнэрства не азначае, што мы будзем заплюшчваць вочы тады, калі правы чалавека, свабоды, дэмакратыя парушаюцца і абмяжоўваюцца такім грубым спосабам.

Па-другое, Эўрапарлямэнт у гэтай рэзалюцыі выразна паведаміў, што пакуль ня будзе свабодных і справядлівых выбараў у Беларусі, беларускі ўдзел у парлямэнцкай асамблеі “Эўранэст” можа адбывацца толькі ў форме назіраньня, і беларускае прадстаўніцтва напэўна будзе прадугледжваць удзел апазыцыі. Ці будзе гэта 5 апазыцыянэраў і 5 прадстаўнікоў Палаты, цяжка сказаць, бо невядомая рэакцыя беларускіх уладаў. Можа здарыцца так, што там будзе толькі 10 прадстаўнікоў дэмакратычнай апазыцыі. Дзякуючы гэтай рэзалюцыі маем цяпер фармальны мандат з боку цэлага парлямэнту, каб вылучыць такую прапанову беларускай апазыцыі і ўладзе. Калі пагодзяцца – абедзьве гэтыя групы будуць прадстаўленыя ў Эўранэсьце”.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG