Лінкі ўнівэрсальнага доступу

21 сьнежня ў Беларусь прыедзе Валянціна Мацьвіенка


Валянціна Мацьвіенка
Валянціна Мацьвіенка

Дэлегацыя Санкт-Пецярбургу на чале з губэрнатарам Валянцінай Мацьвіенкай наведае 21 сьнежня Беларусь. Як паведамляе прэс-служба МЗС Беларусі, у праграме візыту сустрэчы ва ўрадзе Беларусі, а таксама паседжаньне Рады дзелавога супрацоўніцтва Беларусі і Санкт-Пецярбургу.

Бакі плянуюць абмеркаваць вынікі і пэрспэктывы супрацоўніцтва па стварэньні сумесных зборачных вытворчасьцяў, паставак транспартнай, камунальнай і будаўнічай тэхнікі, прадукцыі сельгасперапрацоўкі, харчовых тавараў, разьвіцьця ў Санкт-Пецярбурзе сеткі крамаў «Беларускі гасьцінец».

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG