Шмат высокіх беларускіх чыноўнікаў, якіх адправілі ў адстаўку, шукаюць лепшай долі ў расейскай сталіцы. У Расеі працуюць былы прэзыдэнцкі заўгас Іван Ціцянкоў, былыя старшыні КДБ Леанід Ерын і Ўладзімер Мацкевіч, экс-міністар замежных спраў Іван Антановіч.