Старшыня партыйнага аргкамітэту Аляксандар Бухвостаў кажа: прычыны адмовы называліся розныя. Напрыклад, раней партыя звалася партыяй працы, цяпер партыяй працоўных, аднак у скарачэньні абрэвіятура застаецца аднолькавай (БПП), а гэта нібыта недапушчальна. Былі і сур’ёзныя прычыны: і некаторыя стваральнікі партыі адмовіліся ад сваіх подпісаў.
Аляксандар Бухвостаў спасылаецца на факты запалохваньня заснавальнікаў партыі, калі ад іх патрабавалі адклікаць свае подпісы ў дакумэнтах:
“Напісалі заявы пра жаданьне быць у партыі студэнты, уласнай рукой, як кажуць. І вось Мін’юст пачынае праверку подпісаў. Прыходзіць міліцыянт з упраўленьня ўнутраных спраў, ідзе да куратара групы і высьвятляе, навошта яны пісалі заявы. Як гэта расцэньваць?! Калі б Мін’юст вёў праверку карэктна, то дастаткова было б праверыць, ці ёсьць такія людзі. А калі цябе бесцырымонна выхопліваюць? Маладыя людзі разумеюць, што іх могуць адлічыць з вучобы, і адмаўляюцца ад сваіх подпісаў”.
Лідэра Партыі камуністаў Беларускай Сяргея Калякіна рашэньне Вярхоўнага суду не зьдзівіла:
“Існуе такая ўстаноўка — не рэгістраваць палітычныя партыі. Такое рашэньне прынялі ўлады, і нікога яны больш рэгістраваць ня будуць. Вось і БХД не рэгіструюць, і іншыя партыі. Ва ўлады іншая задача — зьнішчаць партыі”.
Аляксандар Бухвостаў кажа: стваральнікі партыі будуць працягваць сваю працу з улікам таго, што сярод заснавальнікаў выявіліся людзі, якія адразу адмовіліся ад сваіх подпісаў:
“Мы будзем і надалей працаваць як аргкамітэт у стварэньні партыі. Перагледзім сьпіс заснавальнікаў БПП. Таксама будзем агітаваць пайсьці ў партыю больш перакананых людзей. І будзем рыхтавацца да новага зьезду. Але я ня думаю, што гэта адбудзецца бліжэйшым часам”.
Палітоляг Юрась Чавусаў адзначае:
“Генэральная лінія на недапушчэньне новых партыяў у Беларусі не зьмянілася. З 2000 году новыя партыі ў краіне не рэгіструюцца. І адзіная верагоднасьць іх павелічэньня — гэта толькі тады, калі ўлады вырашаць перафарматаваць “Белую Русь” у партыю”.
Цяпер у Беларусі застаюцца 15 афіцыйна зарэгістраваных палітычных партый. Раней іх было 18: зьліквідаваныя жаночая партыя “Надзея”, экалягічная партыя зялёных “БЭЗ”, Беларуская партыя працы.