Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Барадзін: будзе абмеркавана саюзная канстытуцыя і адзіная валюта


Павал Барадзін
Павал Барадзін

Вышэйшы дзяржсавет Саюзнай дзяржавы абмяркуе на наступным пасяджэньні ў ліпені 2010 года праект саюзнай канстытуцыі і пытаньне аб адзінай валюце.

Пра гэта заявіў журналістам дзяржсакратар Саюзнай краіны Беларусі і Расеі Павал Барадзін:

«Будзе разглядацца праект канстытуцыі, адзіны плацёжны сродак, новая вытворчая праграма», — сказаў Барадзін па выніках пасяджэньня Вышэйшага дзяржсавету ў Маскве.

Паводле Барадзіна, кіраўнікі Беларусі і Расеі даручылі разгледзець пытаньне пра захаваньне цэнаў на нафту і газ для афіцыйнага Менску ў 2010 годзе на ўзроўні гэтага года:

«Сёньня было дадзена заданьне прэзыдэнтамі і Сечыну, і Сямашку правесьці дадатковае ўзгадненьне і ў прынцыпе пакінуць тыя цэны, якія былі ў 2009 годзе», — сказаў Павал Барадзін, перадае РІА «Новости».
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG