Лінкі ўнівэрсальнага доступу

ЗША разьмесьцяць свае войскі ў Польшчы


ЗША і Польшча падпісалі ў Варшаве пагадненьне аб разьмяшчэньні амэрыканскіх вайскоўцаў на польскай тэрыторыі.

Намесьнік дзяржсакратара Элен Ташэр і намесьнік міністра абароны Польшчы Станіслаў Камароўскі падпісалі пагадненьне паміж урадамі ЗША і Польшчы аб статусе амэрыканскіх Узброеных сілаў на тэрыторыі Польшчы", – заявіў прэсавы сакратар Дзяржаўнага дэпартамэнту Іэн Келі.

Двухбаковае пагадненьне аб статусе амэрыканскіх Узброеных сілаў на тэрыторыі Польшчы "вызначае заканадаўчы статус амэрыканскага асабовага складу і грамадзянаў ЗША, якія працуюць у Польшчы над сумеснымі праграмамі ў справе ўмацаваньня нашай нацыянальнай бясьпекі", – заявіў Келі.

Прадстаўнік Дзяржаўнага дэпартамэнту паведаміў, што пагадненьне прадугледжвае шырокае ўзаемадзеяньне, уключаючы супольныя вучэньні, разьмяшчэньне амэрыканскага вайсковага асабовага складу і магчымае разьмяшчэньне элемэнтаў супрацьракетнай абароны, перадае "Інтэрфакс".
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG