Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Эўрадэпутаты разгледзяць беларускае пытаньне ў сераду


На плэнарным паседжаньні ў сераду, 16 сьнежня, Эўрапейскі парлямэнт абмяркуе сярод іншага і сытуацыю ў Беларусі.

Дыскусія па беларускім пытаньні адбудзецца паміж 15-18 гадзінамі. Рэзалюцыя, паводле інфармацыі прэсавай службы Эўрапарлямэнту будзе прынятая ў чацьвер. Пра слуханьні па пытаньні можна будзе больш даведацца з адмысловага сайту парлямэнту www.europa.eu.

Напярэдадні прэзыдэнт ЭП Ежы Бузэк у размове з Польскім радыё заявіў, што “прагрэс у Беларусі насамрэч вельмі малы”, і што асабліва турбуе эўрапрлямэнтароў, дык “гэта адсутнасьць выразнай дэмакратызацыі”. Бузэк адзначыў, што калі “праз 12 месяцаў ня будзе заўважана канкрэтнага прагрэсу на гэтым шляху, тады працэс збліжэньня Эўразьвязу і Беларусі неабходна будзе спыніць.”

Старшыня Эўрапейскага парлямэнту Ежы Бузэк таксама зрабіў заяву ў сувязі з апошнімі выкраданьнямі ў Менску апазыцыйных моладзевых актывістаў. Паводле яго, гэта “акт запалохваньня”.

“Я зьвяртаюся да ўладаў з заклікам стварыць умовы, якія выключылі б паўтарэньне такіх выпадкаў... Падобныя выпадкі, такія як выкраданьні і запалохваньне, ставяць пад пытаньне цяперашні падыход краінаў-сябраў Эўразьвязу да Беларусі", -- сказаў Бузэк.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG