Радыё Свабода 14 кастрычніка сачыце за падзеямі "Эўрапейскага маршу" ў Менску ў рэжыме рэальнага часу на інтэрнэт-сайце і ў жывым эфіры Радыё Свабода.
Любоў Лунёва Кіраўнік баранавіцкай філіі незарэгістраванай арганізацыі “Малады фронт” Яраслаў Грышчэня паведаміў “Свабодзе”, што невядомыя спрабуюць узламаць дзьверы кватэры, якую ён са сваім сябрам здымае ў Менску.
Любоў Лунёва Супрацоўнікі міліцыі зьнялі з цягніка гомельскага актывіста незарэгістраванай арганізацыі “Малады фронт” Андруся Цянюту.
Радыё Свабода Прэсавая служба лідэра БСДП(Грамада), экс-кандыдата ў прэзыдэнты Аляксандра Казуліна распаўсюдзіла заяву зьняволенага палітыка. А.Казулін перадаў яе падчас нядаўняй сустрэчы з адвакатам.
Радыё Свабода Невядомыя асобы прыблізна гадзіну таму пачалі званіць у дзьверы кватэры, дзе жыве палітык Павал Севярынец і ягоныя бацькі. Сям’я Севярынцаў прыняла рашэньне дзьверы не адчыняць.
Радыё Свабода Ленінскі суд Магілёва сёньня пакараў намесьніка старшыні гарадзкой суполкі партыі БНФ Зьмітра Салаўёва пяцьцю суткамі адміністрацыйнага арышту. Судзьдзя Ірына Сарока прызнала яго вінаватым у зьдзяйсьненьні адміністрацыйнага правапарушэньня. Паводле пастановы, ён нібыта спраўляў патрэбу на вуліцы Крыленкі, у цэнтры гораду.
Любоў Лунёва, Менск Сябры аргкамітэту ў падрыхтоўцы “Эўрапейскага маршу” паведамілі, што вырашылі ўсе неабходныя пытаньні. Інфармацыйныя матэрыялы распаўсюджаныя, акцыя будзе забясьпечана тэхнічнымі сродкамі, дэпутаты Эўрапарлямэнту прыедуць назіраць за хадой акцыі.
Алесь Дашчынскі, Менск Старшыня аргкамітэту “Эўрапейскага маршу” Віктар Івашкевіч заявіў: “Усё застаецца ў заяўленых формах. Мілінкевіч заклікаў сваіх прыхільнікаў прыйсьці да цырку і адтуль накіравацца да Акадэміі навук. Іншыя заяўнікі прыйдуць на Кастрычніцкую плошчу, каб забраць людзей, якія не даведаліся пра Акадэмію навук і павесьці іх да Акадэміі навук. Адтуль удзельнікі акцыі пойдуць на плошчу Бангалор, дзе адбудзецца мітынг”.
Алесь Дашчынскі Спэцдакладчык па Беларусі Парлямэнцкай Асамблеі Рады Эўропы Андрэа Рыгоні можа адмяніць свой візыт у Беларусь, калі ўлады разгоняць Эўрапейскі марш.
Алесь Дашчынскі Лідэр стваранай партыі “Беларуская хрысьціянская дэмакратыя” Павал Севярынец мае пазоў зьявіцца на допыт у крымінальна-выканаўчую інспэкцыю Першамайскага райаддзела на 15 гадзінаў.
Алег Грузьдзіловіч, Менск Пра што даведаўся адвакат Аляксандр Галіеў падчас сустрэчы зь лідэрам “Маладога фронту” Зьмітром Дашкевічам? Чаму сваякі Аляксандра Казуліна ацанілі маральныя страты ў 2 мільёны эўра? Ці ўжо прывезьлі Андрэя Клімава ў Мазырскую калёнію строгага рэжыму?
Радыё Свабода Падрабязнасьці затрыманьня моладзевага актывіста Станіслава Кавалеўскага невядомыя.
Вячаслаў Кулік, Менск Сёньня ў Пінскі гарадзкі аддзел унутраных спраў выклікаюць Зьмітра Кісяля – школьніка, сябра грамадзкай арганізацыі “Гісторыка”. Учора ўвечары міліцыянты і некалькі чалавек у цывільным правялі вобшук у кватэры бацькоў Зьмітра.
Радыё Свабода “Абсалютны прыярытэт у нашых дачыненьнях — Расейская Фэдэрацыя. І як бы сёньня Расея ні спрабавала рабіць выгляд, што Беларусь ёй абыякавая, нічога не атрымаецца. Вазьміце разьмяшчэньне сыстэмы супрацьракетнай абароны ЗША ў Эўропе. Асымэтрычны ці які яшчэ адказ Расеі — няўжо ён ляжыць не ў плашчыні Беларусі?! На каго вы тут можаце абаперціся? У вас што, на Захадзе ёсьць узброеныя сілы стрымліваньня, акрамя беларускай арміі? Няма. Мы будзем паміраць за Расею, але будзем паміраць тут. Мы ня можам прапусьціць танкі празь сябе на Маскву”. --> http://archive.svaboda.org/articlesfeatures/politics/2007/10/66e3fd3a-9080-4b15-b97e-cab1654909d5.html
Радыё Свабода Паслы краін Эўрапейскага Зьвязу сёньня ў Гомелі сустрэліся з прадстаўнікамі апазыцыйных партый і грамадзкіх арганізацый. Дыпляматы цікавіліся палітычнай сытуацыяй у рэгіёне, а таксама праблемамі, зьвязанымі зь лікавідацыяй наступстваў аварыі на Чарнобыльскай атамнай электрастанцыі.
Радыё Свабода Аляксандар Мілінкевіч будзе прыцягнуты да адказнасьці, калі яго заявы пра зьмены фармату вулічнай акцыі "Эўрапейскі Марш" прывядуць да парушэньня грамадзкага парадку. Пра гэта "Інтэрфаксу" заявіў намесьнік начальніка Гарадзкога ўпраўленьня ўнутраных справаў Аляксандар Найдзенка.
Алесь Дашчынскі, Менск Сёньня кіраўнік Беларусі Аляксандар Лукашэнка правёў прэс-канфэрэнцыю для расейскіх журналістаў. Яна цягнулася амаль тры з паловай гадзіны. Як адзначылі некаторыя расейскія журналісты, Аляксандар Лукашэнка раскрыўся як палітык і як чалавек.
Радыё Свабода У Магілёве пачаўся суд над намесьнікам старшыні гарадзкой суполкі Партыі БНФ Зьмітром Салаўёвым. Партыйнага актывіста вінавацяць у дробным хуліганстве — ён нібыта спраўляў патрэбу на вуліцы Крыленкі, у цэнтры гораду.
Любоў Лунёва, Менск Суд Фрунзенскага раёну Менску пакараў арыштамі актывістаў моладзевага дэмакратычнага руху Мікіту Сасіма й Паўла Юхневіча. Гэтыя арышты сябры затрыманых тлумачаць блізкім “Эўрапейскім маршам”.
Радыё Свабода Выказваньні актывістаў дэмакратычнай апазыцыі ў рэгіёнах камэнтуе старшыня Аб’яднанай грамадзянскай партыі Анатоль Лябедзька.
Алег Грузьдзіловіч, Менск Гэтыя зьвесткі пацьвердзілі ў Шклоўскім райаддзеле міліцыі. “Доказаў віны Зьмітра Дашкевіча дастаткова. Мяркую, празь некалькі дзён справа пойдзе у суд”, — сказаў “Свабодзе” сьледчы Сяргей Лох, які вёў справу Дашкевіча.
Любоў Лунёва, Менск Каля ўправы Партыі БНФ супрацоўнікі міліцыі ў цывільным затрымліваюць кожнага, хто выходзіць з управы на вуліцу.
Міхал Карневіч, Горадня Якія ў апазыцыйных структурах дачыненьні цэнтру й рэгіёнаў? Ці ўлічваюць яны мясцовыя асаблівасьці, меркаваньні й пажаданьні? Ці пагаджаюцца ў галоўных аспэктах дзейнасьці? З такім пытаньнем напярэдадні “Эўрапейскага маршу” наш карэспандэнт зьвярнуўся да лідэраў рэгіянальных структураў на Гарадзеншчыне.
Іна Студзінская, Менск Cёньня Швэдзкая Каралеўская акадэмія абвясьціла імя ляўрэата Нобэлеўскай прэміі міру за 2007 год. Прэмію атрымаюць віцэ-прэзыдэнт ЗША Альбэрт Гор і Міжурадавая група экспэртаў ААН у пытаньнях зьмены клімату. Каго зь беларусаў можна вылучыць на Нобэлеўскую прэмію міру? Наша карэспандэнтка задавала гэтае пытаньне на вуліцах Менску.
Уладзімер Глод, Менск Старшыня Рады ў замежнай і абароннай палітыцы Расейскай Фэдэрацыі Сяргей Караганаў гэтак ацэньвае выказваньні Аляксандра Лукашэнкі пра тое, што “Расея два гады таму назад пачала аднабакова выходзіць з дамоваў і пагадненьняў, падпісаных у рамках саюзнай дзяржавы”:
Вячаслаў Кулік, Менск Напярэдадні “Эўрапейскага маршу” ў рэгіёнах Беларусі затрымалі й арыштавалі больш за дваццаць пяць дэмакратычных актывістаў. Ці прыедуць людзі з рэгіёнаў на “Эўрапейскі марш”? Адказы з Горадні, Пухавічаў і Пінску запісаў наш карэспандэнт.
Любоў Лунёва, Менск У судзе Фрунзенскага раёну Менску адбыўся разгляд адміністрацыйных справаў актывістаў моладзевага дэмакратычнага руху Паўла Юхневіча і Мікіты Сасіма. Ім прысудзілі 7 і 5 сутак арышту адпаведна.
Любоў Лунёва, Менск У Мазыры арыштаваны актывіст дэмакратычнага руху Павал Наздра.
Любоў Лунёва, Менск У судзе Фрунзенскага раёну Менску разглядаюць адміністрацыйныя справы актывістаў моладзевага дэмакратычнага руху Паўла Юхневіча і Мікіты Сасіма.
Уладзімэр Глод, Менск Француская сацыялістычная партыя выказвае непарушную салідарнасьць з Аляксандрам Казуліным і зь іншымі асуджанымі беларускімі дэмакратамі.
Радыё Свабода Старшыня Гомельскай абласной арганізацыі Аб’яднанай грамадзянскай партыі Васіль Палякоў і ягоны намесьнік Уладзімер Кацора галадаюць. Іх пакараў арыштам суд Чыгуначнага раёну на 7 сутак — абвінавацілі ў лаянцы.
Радыё Свабода У Менску прайшла прэсавая канфэрэнцыя Аляксандра Лукашэнкі для прадстаўнікоў расейскіх рэгіянальных СМІ.
Уладзімэр Глод, Менск Зь сёньняшняга дня актывісты аб’яднаных дэмакратычных сілаў Беларусі пачынаюць падаваць у суды скаргі на дзеяньні рэгіянальных уладаў, якія забаранілі правядзеньне пікетаў супраць адмены сацыяльных гарантыяў.
Радыё Свабода Прадстаўнік Дзяржаўнага дэпартамэнту ЗША Том Кэйсі заклікаў беларускія ўлады не перашкаджаць удзелу грамадзянаў у "Эўрапейскім маршы", а сілы бясьпекі – праявіць стрыманасьць у часе акцыі.
Радыё Свабода, Магілёў Намесьніка старшыні гарадзкой арганізацыі партыі БНФ Зьмітра Салаўёва затрымалі блізу першай гадзіны ночы каля гатэлю “Магілёў”. Непадалёк ад гатэлю ён жыве.
Валер Карбалевіч, Менск Новая перадача сэрыі “Экспэртыза Свабоды”. Удзельнікі: cтаршыня аргкамітэту “Эўрапейскага маршу” Віктар Івашкевіч і палітоляг Юры Чавусаў.
Уладзімер Глод, Менск Сёньня Вярхоўны суд Беларусі задаволіў пазоў Міністэрства юстыцыі аб ліквідацыі Беларускай жаночай партыі “Надзея”. Судзьдзя Ігар Мільто ў сваім рашэньні спаслаўся на тое, што партыя сыстэматычна парушала дзейнае заканадаўства. Лідэр “Надзеі” Алена Яськова назвала рашэньне “палітычна матываваным”.
Радыё Свабода
Алесь Дашчынскі, Менск Сёньня завяршыўся тэхнічны візыт дэлегацыі Эўрапейскай камісіі на чале з кіраўніком аддзелу Ўкраіны, Малдовы і Беларусі генэральнага дырэктара зьнешніх сувязяў Эўракамісіі Гільдэ Гардэман. Падчас сустрэчаў дэлегацыя цікавілася сытуацыяй у Беларусі перад Эўрапейскім маршам.
Радыё Свабода Судзьдзя Ленінскага раёну Берасьця Сяргей Беразюк прызначыў 5 сутак арышту грамадзкай актывістцы Інзе Абрамавай. У суд дзяўчына была дастаўленая з ізалятару часовага ўтрыманьня Ленінскага РАУС.
Юрась Бушлякоў, Прага У праграме "Начная Свабода" пра заплянаваны на 14-га кастрычніка ў Менску "Эўрапейскі марш" разважае адзін з заяўнікаў гэтай акцыі, лідэр Аб''яднанай грамадзянскай партыі Анатоль Лябедзька.
Міхал Карневіч, Горадня Анжаліку Борыс, старшыню непрызнаванага ўладамі Саюзу палякаў, аштрафавалі сёньня паводле абвінавачаньня ў дробным хуліганстве на 460 тысяч рублёў. Ігара Банцара, які рэдагуе часопіс “Magazyn Polski na uchodzstwie”, асудзілі на 10 сутак арышту Абодвух пакараў судзьдзя Ленінскага раёну Горадні Дзьмітры Мацяюк. Працэсы былі закрытыя, нікога ў будынак суду міліцыянты не пусьцілі.
Любоў Лунёва, Менск Супрацоўнікі міліцыі затрымалі ў Менску актывістаў моладзевага руху Мікіту Сасіма і Паўла Юхневіча. Раней, да самароспуску арганізацыі, хлопцы былі актывістамі “Зубра”.
Радыё Свабода, Берасьце Сёньня судзьдзя Ленінскага раёну Берасьця Сяргей Беразюк прызначыў 10 сутак арышту актывісту руху “За Свабоду” Сяргею Бакуру.
Тацяна Поклад, Прага У Вашынгтоне адбылася міжнародная канфэрэнцыя “Расея – год пасьля забойства Ганны Паліткоўскай”. Расейская журналістка Ганна Паліткоўская была забітая год таму, 7 кастрычніка, у Маскве, у пад’езьдзе свайго дому. Яна была адным з самых жорсткіх крытыкаў расейскіх уладаў. Забойцы і замоўшчыкі забойства дагэтуль ня сталі перад судом.
Алег Грузьдзіловіч, Менск Былога дэпутата Андрэя Клімава накіравалі адбываць пакараньне ў Мазырскую калёнію строгага рэжыму. У якіх умовах правядзе Андрэй Клімаў наступныя паўтара году свайго жыцьця?
Радыё Свабода, Берасьце Берасьцейскі абласны суд не задаволіў касацыйных скаргаў двух сябраў Партыі БНФ Сяргея Лазенкі і Яўгена Бяласіна.
Радыё Свабода, Прага Злучаныя Штаты Амэрыкі не ўхваляюць супрацоўніцтва Беларусі і Ірану ў сфэры энэргетыкі. Пра гэта агенцтву БелаПАН заявіў памочнік намесьніка дзяржсакратара ЗША па эўрапейскіх справах Мэцью Брайза.
Сяргей Астраўцоў, Горадня Былы палітвязень Валеры Леванеўскі зьвярнуўся да грамадзкіх і палітычных дзеячаў, прадпрымальнікаў, дыпляматаў, нобэлеўскіх ляўрэатаў з адкрытым лістом, у якім заклікае іх падтрымаць ініцыятыву аб вылучэньні палітзьняволенага Аляксандра Казуліна на Нобэлеўскую прэмію міру. Дзеля гэтага Леванеўскі таксама зьбіраецца ствараць адмысловы аргкамітэт.
Сяргей Астраўцоў, Менск У Генэральным консульстве Рэспублікі Польшчы ў Горадні адбылася прэсавая канфэрэнцыя, прысьвечаная зьменам у візавым рэжыме. Яны зьвязаныя з далучэньнем гэтай краіны да Шэнгенскай зоны ў 2008 годзе. Гаварылі і пра затрыманьне ў Горадні Анжалікі Борыс, якая кіруе Саюзам палякаў, і Ігара Банцара, які рэдагуе польскамоўны часопіс.
Загрузіць яшчэ