Лінкі ўнівэрсальнага доступу

ЗША не ўхваляюць энэргетычнае супрацоўніцтва Беларусі і Ірану


Радыё Свабода, Прага Злучаныя Штаты Амэрыкі не ўхваляюць супрацоўніцтва Беларусі і Ірану ў сфэры энэргетыкі. Пра гэта агенцтву БелаПАН заявіў памочнік намесьніка дзяржсакратара ЗША па эўрапейскіх справах Мэцью Брайза.

Амэрыканскі дыплямат сказаў, што пазыцыя Злучаных Штатаў ў дачыненьні да Ірану дакладна вызначаная і базуецца на рэзалюцыях Рады бясьпекі ААН.

Але ЗША разумеюць, што расейскія пастаўшчыкі энэрганосьбітаў “спрабуюць выкарыстаць рычагі ціску для ўзмацненьня кантролю над стратэгічнымі энэргетычнымі аб’ектамі” – зазначыў Мэцью Брайза і выказаў спадзяваньне, што перамовы паміж Беларусьсю і Расеяй адносна кошту расейскага газу ў 2008 годзе “будуць абсалютна празрыстымі”.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG