Лінкі ўнівэрсальнага доступу

А.Лукашэнка выступіў перад расейскімі журналістамі


Радыё Свабода У Менску прайшла прэсавая канфэрэнцыя Аляксандра Лукашэнкі для прадстаўнікоў расейскіх рэгіянальных СМІ.

14:45 "Я кнігі не чытаю".

14:40 "Выйшаў на вуліцу без аховы... сабралася дэманстрацыя чалавек пад 2 тысячы. Парвалі мне касьцюм. Людзі ў нас прыстойныя – парвалі, але не забралі".

14:22 "Самае большае, колькі адпачываю – 10 дзён. І тое апазыцыя пачынае крычаць "Дзе Лукашэнка?"

14:20 "Вельмі не люблю камандзіроўкі. Вельмі. Сама, куды люблю езьдзіць у камандзіроўкі – гэта Масква З маладосьці сваёй заўважыў, што беларусы вельмі дрэнна пераносяць, калі я ў камандзіроўцы".

14:10 "Я фактычна нарадзіўся ў Расеі. Я фактычна нарадзіўся ў адным доме з гэтай дзяўчынай са Смаленску".

14:05 "Калі б я вам сказаў, што ў мяне не захавалася добрасумленнасьць, я быў бы дурным чалавека.... Я чалавек болей савецкі. Самая галоўная мая рыса – інтэрнацыяналіст".

14:08 "Нармальна стаўлюся, што ўсе называюць "бацькам"... Калі мне яшчэ сарака не было, толькі прэзыдэнтам стаў, прычапілася да мяне гэтая... ці то імя, ці то мянушка".

14:02 "Сёньня насьпела неабходнасьць падвышэньня пэнсійнага ўзросту".

14:01 "На прэзыдэнцкіх выбарах усё нагамі грукалі: "Прыбраць ільготы!" Я іх і прыбраў".

13:55 "У нас на сёньня няма ніякіх ільготаў... Мы ліквідавалі усялякія льготы... Вельмі бязглуздыя былі льготы. Былі са сталінскіх часоў некаторыя. Мы так і не змаглі скласьці. Узялі ўсе і скасавалі... У мяне ляжыць указ на подпіс... Уводзім льготы, для тых хто імі павінны карыстацца: інваліды, шматдзетныя сем''і... Сотні мільёнаў даляраў, якія шлі на льготы, мы накіравалі дзецям. Хочаце – забірайце ў дзяцей".

13:45 "У культуры прыватнага нічога няма... Усё на плячах дзяржавы.. Што тычыцца творчасьці, мы нікому нічога не забараняем. Але ў той жа час на маю ініцыятыву са школьных праграмаў выкінулі ўсіх нацыялістычных пісьменьнікаў. Нацыяналізм – вялікае зло".

13:40 "Я ўзгадваю тыя часы, калі ля ў лады ў нас былі нацыяналісты. Яны толькі і размаўлялі, што пра культуры і мову".

13:25 "Элемэнты ПРО амэрыканцы паставяць у іншыя рэспублікі.. Грузія ўступіць у НАТО... Ха! Застанецца толькі Беларусь! Але і Беларусь вам не патрэбная. Трэба вызначацца Расеі... Інакш ня трэба крыўдаваць на ўкраінцаў і грузінаў, якія шукаюць сваю шчасьце".

13:20 "Уся бяда (што не закрані) – нафта і газ".

13:15 "Што да камунальнай гаспадаркі, пакуль не знайшлі лепшай сыстэмы... Разарвалася цеплатраса. І я ў Навагоднюю ноч стаяў як прараб над гэтай трубой, бо палова Менску магла бы застацца без вады. Дзяржава не павінна сыходзіць з камунальнай гаспадаркі".

13:13 "Самая вялікая праблема – малако і мяса. Ёсьць прырост. А рынак збыту? Расея не пускае! Зноў Бог нас выратаваў. Сёньня дзікі попыт на малочныя прадукты. ... Усё гоняць на Расею, там у 3 разы даражэй".

13:09 "Сёньня на фэрму не зойдзеш. Даярка не пусьціць. Гэта ейная гаспадарка. Яна там атрымлівае 700-800 даляраў".

13:05 "Чацьвёртая частка былых калгасаў і саўгасаў у Беларусі прыватызаваныя. Гэта буйная вытворчасьць – тое, да чаго рухаецца Эўропа".

13:00 "Мы не супраць акцыянаваньня прадпрыемства. Але калі нехта хоча атрымаць іх задарма, не атрымаецца!"

12:55 "Другую нітку газаправоду "Ямал" вы не будуеце... Вы пайшлі па дну Балтыкі. Гэта лухта, нічога не атрымаецца! (...) Навошта было пракладваць па міннаму полю газаправод, калі тут усё гатова ? Навошта вы палезьлі на дно Балтыкі: Палезьлі паказаць, што вам грошы няма куды дзяваць. А зараз маленькая Эстонія і Польшча заблякавалі рашэньне... Для вас Беларусь гэта каштоўнасьць... А што да другой ніткі газаправоду, яе трэба будаваць зараз жа. Можам на 5 год вызваліць ад аплаты".

12:49 “Будаўніцтва - гэта ня так, што прынёс і даў муляру цэглу. Мазгі трэба мець, каб будаваць”.

12:45 “Калі ўжо хочаце прывязаць якую рэспубліку, дамаўляйцеся зь Беларусьсю і Ўкраінай. І тады ў вас ня будзе праблемаў ні з "памаранчавымі", ні зь іншымі!”

12:40 "Я не скажу, што ў нас добрыя стасункі зь Японіяй. Там і ня можа быць добрых стасункаў, бо ў нас зь Японіяй аднолькавыя эканомікі. Самыя блізкія стасункі ў нас з Кітаем".

12:30 "Ад Масквы да колішніх межаў былога СССР у вас няма нічога, апроч беларускага войска... Што да вэнэсуэльскіх кантрактаў... ну, канешне я вам не раскажу пра гэта. Там сакрэтныя рэчы на мільярд ці нават болей. У нас няма закрытых тэмаў з Вэнэсуэлай".

12:26 "Каб не склалася ўражаньне, што ў нас краіна – цьвярозьніца. П''юць, яшчэ і расейцам могуць прыклад паказаць."

12:22 “Піва я наагул не люблю. Для мяне яно горкае, гадкае...”

12:22 “Я не кажу, што я ня п''ю. Як гэта прэзыдэнт можа ня піць?.. “Наўважаесься” часам так, што адыходзіш пасьля дзесяць дзён”.

12:18 "Эўропа ўжывае піва і сьпіртовыя напояў ў 3-5 разоў болей, чым мы... Піць-та мы ўсё адно будзем... гэта нашая традыцыя, нашая нацыянальная каштоўнасьць".

12:15 "У нас п''юць столькі, колькі і ў вас. Толькі ў нас з дысцыплінай жорстка. Мы п''ем так, як вы. І мы ўвялі манаполію... Манаполія на тытунь і гарэлку дала свой эфэкт", - заявіў А.Лукашэнка, адказваючы на пытаньне, ці не баіцца ён алькагалізацыі насельніцтва.

12:06 "Я далёкі ад думкі, што бліжэйшым часам нашая апазыцыя прыйдзе да ўлады. Гэтыя людзі знаходзяць падтрымку ў пэўных колах у Расеі, але яны на дух не пераносяць расейскага чалавека”.

12:00 "Мы будзем паміраць за Расею, але будзем паміраць тут"

11:55 "Расея - абсалютны прыярытэт нашай зьнешняй палітыкі", – заявіў Лукашэнка. "Мы будзем імкнуцца наладзіць нармальныя стасункі з Захадам" - дадаў ён.

11:45 А.Лукашэнка назваў лухтой спробы перавесьці ўсе расейска-беларускія стасункі да гандлю энэрганосьбітамі.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG