Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Берасьці асудзілі моладзевую актывісту Інгу Абрамаву


Радыё Свабода Судзьдзя Ленінскага раёну Берасьця Сяргей Беразюк прызначыў 5 сутак арышту грамадзкай актывістцы Інзе Абрамавай. У суд дзяўчына была дастаўленая з ізалятару часовага ўтрыманьня Ленінскага РАУС.

У якасьці сьведак у судзе прысутнічалі чатыры міліцыянты. Яны даводзілі, што Інга Абрамава брыдкасловіла ў цэнтры гораду на праспэкце Машэрава.

Актывістка руху “За Свабоду” Інга Абрамава была затрыманая 10 кастрычніка каля 20.00. Супрацоўнік міліцыі загадаў спыніцца, а пасьля выклікаў апэратыўную групу. Разам зь Інгай Абрамавай быў затрыманы грамадзкі актывіст Юрка Бакур. Ён сёньня асуджаны на 10 сутак арышту.

Маці Інгі Абрамавай, таксама Інга, заявіла Радыё Свабода:

“Там усё было загадзя вырашана. Міліцыянты даюць розныя сьведчаньні. Адзін зь іх кажа, што нібыта брыдкасловілі ў адным месцы. Іншыя даводзяць, што пры пасадцы ў аўтамашыну. Цалкам розныя сьведчаньні. Без сумленьня ілгуць. Ім усё дазволена, іх нельга прыцягнуць. Я ў шоку. Гэта нельга камэнтаваць”.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG