Алесь Дашчынскі З афіцыйным візытам у Беларусь зьбіраецца спэцдакладчык палітычнага камітэту Парлямэнцкай асамблеі Рады Эўропы Андрэа Рыгоні. Ён будзе знаходзіцца ў Менску з 16 па 19 кастрычніка. Спадар Рыгоні мяркуе азнаёміцца з агульнай сытуацыяй ў краіне, пэрспэктывамі выбарчай кампаніі, магчымасьцю дыялёгу паміж уладамі і апазыцыяй.
Любоў Лунёва, Менск Супрацоўнікі міліцыі затрымалі трох актывістаў моладзевага дэмакратычнага руху з Барысава.
Радыё Свабода .
Любоў Лунёва, Менск Сябры аргкамітэту ў падрыхтоўцы “Сацыяльнага маршу” падсумавалі вынікі пікетаў супраць адмены сацыяльных ільготаў, што адбыліся 30 верасьня ў шэрагу рэгіёнаў краіны.
Сяргей Абламейка, Прага Ва Ўкраіне адбыліся датэрміновыя парлямэнцкія выбары. Падлік бюлетэняў працягваецца. Наперадзе дзьве палітычныя сілы – Партыя рэгіёнаў прэм’ер-міністра Віктара Януковіча і блёк Юліі Цімашэнкі. На трэцім месцы – прапрэзыдэнцкі блёк “Наша Ўкраіна-Народная самаабарона”. У Вярхоўную Раду таксама праходзяць камуністы Сіманенкі, блёк Літвіна і Сацыялістычная партыя Мароза.
Сяргей Астраўцоў, Горадня Студэнт-каліновец Яўген Скрабутан паведаміў нашаму Радыё дадаткова, што ўчора ўвечары пасьля вызваленьня з-пад арышту яго даставілі ў КДБ. Паўтары гадзіны зь ім гутарыў капітан Жывушка, гутарку фільмавалі.
Сяргей Астраўцоў, Горадня Кіраўніка Гарадзенскай абласной арганізацыі Аб’яднанай грамадзянскай партыі Юр’я Істоміна пакаралі 5-дзённым арыштам. Абвінавачаньне стандартнае — “нецэнзурная лаянка”.
Віталь Цыганкоў, Менск Як расцаніць вынікі парлямэнцкіх выбараў ва Ўкраіне? Што яны азначаюць для Беларусі? Чым можна патлумачыць посьпех Блёку Юліі Цімашэнкі?
Валер Карбалевіч, Менск Новая перадача сэрыі “Экспэртыза Свабоды”. Удзельнікі: першы сакратар ЦК Партыі камуністаў беларускай Сяргей Калякін і шэф-рэдактар газэты “Новы час” Аляксей Кароль.
Уладзімер Глод, Менск Сакратар ЦК Камуністычнай партыі Беларусі Георгій Атаманаў, ацэньваючы папярэднія вынікі галасаваньня ў парлямэнт Украіны, цьвердзіць, што вельмі многае будзе залежаць ад таго, якая кааліцыя прыйдзе да ўлады:
Ганна Соўсь, Менск Адзін з актывістаў Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі (Грамада) Аляксей Кароль зьвяртае ўвагу на тое, што пакуль няма канчатковых вынікаў галасаваньня, няясна, якой будзе перавага блёку аранжавых над прыхільнікамі Партыі рэгіёнаў.
Ганна Соўсь, Менск Адзін зь лідэраў стваранай партыі “Беларуская хрысьціянская дэмакратыя” Павал Севярынец кажа, што вельмі ўсьцешаны тым, што ўкраінскі народ ужо трэці раз падтрымлівае дэмакратыю і ідэі, выказаныя на Майдане.
Уладзімер Глод, Менск Намесьнік старшыні Кансэрватыўна-хрысьціянскай партыі Юрась Беленькі адзначае:
Ганна Соўсь, Менск Дэпутат Палаты прадстаўнікоў Сяргей Гайдукевіч кажа, што яшчэ месяц таму прагназаваў перамогу Блёку Юліі Цімашэнкі на парлямэнцкіх выбарах:
Алесь Дашчынскі Бальшыня грамадзянаў Украіны, якія жывуць у Беларусі, прагаласавала на парлямэнцкіх выбарах у Вярхоўную раду за Партыю рэгіёнаў.
Ганна Соўсь, Менск Паводле папярэдніх дадзеных, на парлямэнцкіх выбарах ва Ўкраіне перамагае блёк Юліі Цімашэнкі. На думку лідэра руху “За свабоду” Аляксандра Мілінкевіча, гэта сьведчыць пра дэмакратычныя і праэўрапейскія настроі ва Ўкраіне.
Радыё Свабода 30 верасьня ва Ўкраіне адбыліся пазачарговыя парлямэнцкія выбары. Паводле папярэдніх падлікаў, трохпрацэнтны бар''ер адолелі шэсьць партыяў: Блёк Юліі Цімашэнкі, Партыя Рэгіёнаў, Наша Украіна-Народная Самаабарона, Камуністычная партыя Ўкраіны, Блёк Літвіна і Сацыялістычная партыя Ўкраіны.
Уладзімер Глод, Менск Беларускія палітыкі камэнтуюць папярэднія вынікі парлямэнцкіх выбараў ва Ўкраіне. Сустаршыня Палітрады аб’яднаных дэмакратычных сілаў Анатоль Лябедзька адзначае:
Алесь Дашчынскі Учора ўвечары быў праведзены ператрус у актывіста ПКБ са Сьветлагорску Сяргея Дайнэкі.
Сяргей Астраўцоў Пасьля 5-дзённага арышту зь міліцэйскага спэцпрыёмніку Кастрычніцкага РАУС выпусьцілі Яўгена Скрабутана. Гэта адбылося позна ўвечары ў нядзелю.
Любоў Лунёва, Менск У Менску ад раніцы на цэнтральных плошчах і на прылеглых да праспэкту Ф.Скарыны вуліц зьявіліся аўтазакі і міліцэйскія аўтобусы са спэцназаўцамі. На месцах, дзе раней плянавалася праводзіць інфармацыйныя пікеты, дзяжурылі супрацоўнікі міліцыі ў форме і ў цывільным. Міліцыянты наведваліся на кватэры апазыцыянэраў. Нягледзячы на ўсе гэтыя меры, апазыцыі ўдалося правесьці інфармацыйную кампанію пра маючы адбыцца 4 лістапада “Сацыяльны марш” і сабраць подпісы грамадзянаў.
Сяргей Астраўцоў, Горадня У Горадні 30 верасьня міліцыянты затрымалі шасьцёх актывістаў, што раздавалі газэту “Свабода Беларусі”.
Алесь Дашчынскі У рэгіёнах пікеты супраць адмены сацыяльных ільгот былі дазволены ўладамі толькі ў Берасьці й Наваградку. У іншых месцах актывісты спрабавалі распаўсюдзіць лістоўкі і нумар газэты “Товарищ”, прысьвечаны Сацыяльнаму маршу.
Юры Дракахруст, Прага У якім стане знаходзяцца зараз адносіны Беларусі і Эўразьвязу? Як адкажа ўлада на прапанову аб перамовах з боку арганізатараў “Эўрапейскага маршу”? Якія прычыны сэнсацыйнага паляпшэньня беларуска-грузінскіх адносінаў? Над гэтымі тэмамі ў “Праскім акцэнце” разважаюць палітолягі Дзяніс Мельянцоў і Вячаслаў Пазьняк і намесьнік старшыні партыі БНФ Юры Хадыка.
Алесь Дашчынскі Сёньня ў Сьветлагорску міліцыянты затрымалі актывістак ПКБ Сьвятлану Міхальчанка і Вольгу Янкоўскую , якія распаўсюджвалі лістоўкі зь інфармацыяй пра адмену льгот.
Паводле БелаПАН Менскі гаркам Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі (Грамада) 28 верасьня прыняў рашэньне распачаць з кастрычніка кампанію масавага прыёму грамадзянаў у шэрагі партыі. Пра гэта ў інтэрвію агенцтву БелаПАН паведаміў намесьнік старшыні партыі Ігар Рынкевіч.
Сяргей Абламейка, Прага У нядзелю, 30 верасьня, украінскія грамадзяне возьмуць удзел у парлямэнцкіх выбарах. Ці вернуцца да ўлады празаходнія сілы, якія некалі ўзначалілі аранжавую рэвалюцыю? Або пераможцам выйдзе прарасейскі прэм’ер Віктар Януковіч?
Алег Грузьдзіловіч, Менск Як паўплываюць новая крымінальная справа супроць Зьмітра Дашкевіча ды справы іншых маладафронтаўцаў на рух маладзёвага супраціву? Генэральная пракуратура прадэманстравала, што не мяняе стаўленьня да справы Аляксандра Казуліна. Ужо праз тры дні Андрэя Клімава могуць адправіць ў калёнію строгага рэжыму.
Радыё Свабода, Прага Самыя яскравыя выказваньні герояў перадачаў “Свабоды” за мінулы тыдзень.
Сяргей Абламейка, Прага Арыштаванаму ў чацьвер былому міністру абароны Грузіі Іраклію Акруашвілі выставілі абвінавачаньне. Пракуратура Грузіі лічыць, што ён вінаваты ў вымаганьні і адмываньні грошай, а таксама ў перавышэньні службовых паўнамоцтваў. Сёньня ў цэнтры Тбілісі на дэманстрацыю пратэсту супраць арышту былога міністра сабраліся некалькі тысяч прыхільнікаў апазыцыйных партыяў.
Радыё Свабода, Магілёў Магілёўскія дэмакраты зьбіраюцца абмеркаваць з Магілёўскім гарвыканкамам прапановы Эўразьвязу дзеля наладжваньня стасункаў з афіцыйным Менскам. Заяўку старшыню гарвыканкаму Віктару Шорыкаву з прапановай правесьці круглы стол перадалі сёньня ў аддзел ідэалягічнай працы.
Тацяна Поклад, Прага Вайсковы рэжым у М''янме (былой Бірме) узмацняе рэпрэсіі супраць дэманстрантаў, якія працягваюць штодзённыя акцыі пратэсту. Жорсткае здушэньне мірных дэманстрацыяў уладамі выклікала рэзкую крытыку міжнароднай супольнасьці і новыя санкцыі супраць вайсковай хунты, якія ўжо увялі Злучаныя Штаты.
Радыё Свабода, Берасьце На 620 тысяч рублёў аштрафаваная берасьцейская актывістка Кацярына Бельская. Суд палічыў яе ўдзельніцай несанкцыянаванага сходу. Нагадаем, 19 жніўня ў Берасьці адбылася прэзэнтацыя кнігі Паўла Севярынца “Лісты зь лесу”, удзельнікаў якой затрымала міліцыя.
Юры Дракахруст, Прага Якую карасьць можа атрымаць Беларусь ад рэформы энэргетычнага рынку Эўразьвязу, прапанаванай нядаўна Эўракамісіяй? Як спалучаюцца заявы чыноўнікаў Эўразьвязу аб недапушчальнасьці дыялёгу зь Менскам і візыт у Беларусь генэральнага сакратара Энэргетычнай хартыі? Чым можна патлумачыць рэзкую крытыку на адрас “Газпрому”, якая прагучала з вуснаў Аляксандра Лукашэнкі на “Дажынках”? На пытаньні “Праскага акцэнту” адказвае кіраўнік аддзелу Расеі і СНД нямецкай Рады зьнешняй палітыкі Аляксандар Рар.
Радыё Свабода, Гомель Гомельская ўправа КДБ падазрае арыштаванага нядаўна на 10 сутак моладзевага актывіста Андрэя Цянюту ў дзейнасьці ад імя незарэгістраванай арганізацыі “Малады фронт”.
Алег Грузьдзіловіч, Менск Генэральная пракуратура Беларусі вярнула “без разгляду” лісты вядомых палітыкаў, якія зьвярталі ўвагу на незаконны, як яны лічаць, прысуд экс-кандыдату на прэзыдэнта Аляксандру Казуліну. Яны прасілі прыняць захады для перагляду ягонай справы.
Радыё Свабода Шэсьцьдзесят дзевяць пікетаў супраць адмены сацыяльных льготаў замовілі на 30 верасьня актывісты аб’яднаных дэмакратычных сілаў Гомельскай вобласьці.
Алесь Дашчынскі Беларусь зацікаўлена працаваць з усімі краінамі Эўразьвязу. Пра гэта заявіў прэм’ер-міністар Беларусі Сяргей Сідорскі падчас сустрэчы з амбасадарам Літвы ў Беларусі Эдмінасам Багдонасам.
Вячаслаў Кулік, Менск Берасьцейскі гарвыканкам дазволіў пікет 30 верасьня на стадыёне “Лякаматыў” супраць адмены сацыяльных ільготаў. Пікет адбудзецца ад 15-й да 17-й гадзіны.
Радыё Свабода, Горадня Актывістаў Юрыя Істоміна, Уладзімера Ларына і Зьміцера Слуцкага сёньня выклікалі ў міліцыю ў Горадні.
Кастусь Бандарук, Прага Дзясяты дзень запар у Бірме, якой з 1992 году кіруе вайсковая хунта, працягваюцца бурныя антыўрадавыя пратэсты, ініцыяваныя будысцкімі манахамі. Пасьля тыдня стрыманасьці ўлады ўжылі супраць дэманстрантаў зброю. Ёсьць ахвяры. Гэта выклікала асуджэньне з боку міжнароднай супольнасьці.
Іна Студзінская, Менск У рамках падрыхтоўкі “Сацыяльнага маршу”, які заплянаваны на 4 лістапада, у канцы верасьня – на пачатку кастрычніка ў Беларусі меркавалася правесьці сотні пікетаў з сацыяльна-эканамічнымі патрабаваньнямі. Першыя акцыі былі заплянаваныя на 30 верасьня. Па ўсёй краіне было заяўлена 458 пікетаў у 60 гарадах. Зь іх дазволена толькі тры: два ў Берасьці і адзін у Наваградку.
Любоў Лунёва, Менск У Менску і іншых гарадах працягваюцца судовыя працэсы над актывістамі апазыцыі. Многія справы зацягваюцца. Працяг судовых пасяджэньняў прызначаюць на кастрычнік – за тыдзень да правядзеньня Эўрапейскага маршу “За Свабоду”. Актывісты апазыцыі лічаць, што гэта робіцца наўмысна, каб ізаляваць іх потым на час правядзеньня акцыі.
Радыё Свабода Прэсавы сакратар Эўракамісіі Амадэў Альтафаж Тардыё пра “Эўрапэйскі марш”: “Мы мяркуем, што марш 14 кастрычніка асабліва важны, паколькі грамадзяне Беларусі зьвязваюць свае надзеі на свабоду і дэмакратыю з Эўропай. Яны адчулі, што Эўропа падтрымлівае іхныя памкненьні. Мы падтрымліваем кантакт з арганізатарамі маршу, мы падзяляем іх клопаты і мы ганарымся тым, што яны лічаць Эўропу адным са сваіх галоўных прыярытэтаў”.
Любоў Лунёва, Менск Супрацоўнікі міліцыі ўвечары пачалі наведваць кватэры менчукоў, якія падавалі заяўкі ў Менгарвыканкам на правядзеньне пікетаў 30 верасьня.
Вячаслаў Кулік, Менск Сёньня ўвечары міліцыянты Жлобінскага РАУС канфіскавалі 5.400 асобнікаў новага нумару грамадзка-палітычнай левай газэты “Товарищ”. Пра гэта Радыё Свабода паведаміў актывіст апазыцыі Марат Афанасьеў.
Любоў Лунёва, Менск Павал Севярынец адбыў 17 сутак арышту за ўдзел у акцыі салідарнасьці з маладафронтаўцам Яраславам Грышчэнем. Грышчэню судзілі 10 верасьня за ўдзел у незарэгістраванай арганізацыі “Малады фронт”. Паплечнікі й сябры Севярынца чакалі яго каля Баранавіцкай турмы.
Радыё Свабода Эўрапейская Камісія сёньня паведаміла, што Эўразьвяз падтрымлівае намер беларускай апазыцыі правесьці “Эўрапейскі марш” у Менску 14 кастрычніка.
Радыё Свабода, Берасьце Сёньня суд Маскоўскага раёну Берасьця аштрафаваў грамадзкага актывіста Рамана Кісьляка. Яго абвінавацілі ва ўдзеле ў несанкцыянаваным сходзе 19 жніўня. Сходам суд палічыў прэзэнтацыю кнігі Паўла Севярынца “Лісты зь лесу”.
Уладзімер Глод, Менск Сёньня раніцай супрацоўнікі Ленінскага райаддзелу ўнутраных справаў Менску сканфіскавалі каля 10 тысяч асобнікаў новага нумару грамадзка-палітычнай левай газэты “Товарищ”. Забралі ўсе асобнікі, якія знаходзіліся ў арандаваным рэдакцыяй офісе. Журналісты выданьня лічаць, што нумар сканфіскавалі, бо ён прысьвечаны “Сацыяльнаму маршу”.
Загрузіць яшчэ