Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Гомель: паслы краінаў ЭЗ сустрэліся з грамадзкімі і палітычнымі актывістамі


Радыё Свабода Паслы краін Эўрапейскага Зьвязу сёньня ў Гомелі сустрэліся з прадстаўнікамі апазыцыйных партый і грамадзкіх арганізацый. Дыпляматы цікавіліся палітычнай сытуацыяй у рэгіёне, а таксама праблемамі, зьвязанымі зь лікавідацыяй наступстваў аварыі на Чарнобыльскай атамнай электрастанцыі.

Кіраўнік менскага аддзяленьня пасольства Швэцыі ў Маскве Стэфан Эрыксан у інтэрвію БелаПАН выказаў шкадаваньне, што на сустрэчы не маглі прысутнічаць мясцовыя лідэры Аб''яднанай грамадзянскай партыі Ўладзімер Кацора і Васіль Палякоў, якія адбываюць адміністрацыйны арышт (асуджаныя на 7 сутак нібыта за нецэнзурныя выказваньні).

У складзе дэлегацыі — паслы Баўгарыі, Францыі, Італіі, Латвіі, Літвы і Бэльгіі, а таксама кіраўнікі дыпмісій Румыніі, Швэцыі, Вялікай Брытаніі і дэлегацыя Эўрапейскай камісіі. Сёньня раніцай да іх далучылася пасол ЗША ў Беларусі Карэн Ст''юарт.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG