Аляксандра Баразенку і Насту Яўмен затрымалі на пляцоўцы будаўніцтва Астравецкай АЭС. У журналістаў забралі відэакамэру. Пазьней затрымалі Анатоля Лябедзьку
Дачка першага прэзыдэнта РФ Барыса Ельцына Тацяна Юмашава стала грамадзянкай Аўстрыі.
Актывіста грамадзянскай кампаніі «Гавары праўду» з Асіповічаў Ігара Сімбірова выклікаюць у міліцыю на 14.00.
Зарэгістраваная ва Ўкраіне арганізацыя «Саюз Чарнобыль — Беларусь» ня возьме ўдзелу ў «Чарнобыльскім шляху». Пра гэта заявіў яе старшыня Аляксандар Валчанін.
Алесь Адамовіч, які першым ў Беларусі пачаў “біць у званы” пасьля аварыі на Чарнобыльскай АЭС, у студзені 1991-га сказаў, што “вельмі важна, што калі ўтварыўся БНФ, дык павёў усіх на барацьбу з гэтай сакрэтнасьцю, з гэтай хлусьнёй, з гэтай здрадай. Гэта ўжо быў зусім іншы ўзровень, тут ужо начальства спужалася гневу народнага, суду ня толькі гісторыі, але і народнага суду – і пачало адступаць”.
Мікалая Ўласевіча, каардынатара ініцыятывы «Астравецкая АЭС — гэта злачынства» мясцовыя міліцыянты папрэдзілі пра адказнасьць за правядзеньне несанкцыянаванай акцыі.
На мабільны тэлефон праваабаронцы і грамадзкага актывіста Уладзімера Хільмановіча затэлефанаваў супрацоўнік КДБ, які прадставіўся прозьвішчам Далгіх і прапанаваў зьявіцца ў мясцовае аддзяленьне УКДБ па Гарадзенскай вобласьці.
Пажар здарыўся ў псіхіятрычнай лякарні на ўскрайку Масквы ў пасёлку Раменскі.
Падзеі і даты сёньняшняга дня ў Беларусі, сьвеце, гісторыі.
Браты Царнаевы, якіх сьледзтва лічыць датычнымі да выбухаў у Бостане, таксама плянавалі тэракт на Таймс-сквэр у Нью-Ёрку, заявіў мэр Нью-Ёрку Майкл Блумбэрг.
Беларусы і несвабода — тэма гутаркі зь пісьменьніцай Сьвятланай Алексіевіч.
У Магілёве на галоўнай вуліцы — Першамайскай, у арцы між дамамі 31 і 31А напісаныя абразьлівыя выказваньні на адрас габрэяў.
25 красавіка прадстаўнікі чэскага аўтаканцэрну Škoda перадалі два аўтамабілі дырэкцыі чэмпіянату сьвету па хакеі 2014 году
Беларускі ПЭН-Цэнтр і Радыё Свабода засноўваюць прэмію імя Францішка Аляхновіча за найлепшы твор, напісаны ў зьняволеньні.
У Быхаве (Магілёўская вобласьць) 24 красавіка дэмантавалі помнік Леніну. У райцэнтры іх было два.
Нагодай для судовага перасьледу Валерыя Вусіка сталася ягоная публікацыя ў газэце «Магілёўскі выбар» пра безгаспадарлівасьць, прыпіскі і крадзяжы ў сельгаспрадпрыемстве «Лебядзянка».
Сьледчы камітэт вырашае, ці заводзіць крымінальную справу супроць былога старшыні Жыткавіцкага райвыканкаму Мікалая Какоры
Яўгена Парчынскага невядомыя папярэдзілі, каб 26 красавіка ён ня ўдзельнічаў і не арганізоўваў ніякіх акцыяў.
У выселенай пасьля чарнобыльскай катастрофы вёсцы Белы Бераг Нараўлянскага раёну дзесяць гадоў жыве самотны пэнсіянэр Адам Рагавец. Вёскі юрыдычна няма — Нараўлянскі райсавет яшчэ ў сьнежні 2011 году сваім рашэньнем скасаваў Белы Бераг як паселішча.
У Менгарвыканкаме заявілі аб спыненьні перапіскі з намесьнікам старшыні Партыі БНФ Рыгорам Кастусёвым, які патрабуе, каб улады выканалі рашэньне адмысловай камісіі па перайменаваньні станцыі мэтро «Плошча Леніна» ў «Плошчу Незалежнасьці».
Падазраваны ў бостанскі выбухах быў у сьпісах меркаваных тэрарыстаў Цэнтральнага разьведвальнага ўпраўленьня ЗША яшчэ паўтара года таму. Пра гэта паведамілі амэрыканскія чыноўнікі, якія пажадалі застацца неназванымі.
Невядомыя ўзламалі сайт «Беларускага партызана» і пакінулі там пасланьне.
Колькасьць ахвяраў у выніку абвалу 8-павярховага будынку склала 161 чалавек.
Падзеі і даты дня ў Беларусі, сьвеце, гісторыі
Сяргей Памазун адмовіўся даваць паказаньні, паказаўшы на сваё канстытуцыйнае права захоўваць маўчаньне, паведамляе Сьледчы камітэт Расеі.
У Расеі працягваецца суд над расейскім апазыцыянэрам і блогерам Аляксеем Навальным. Яго абвінавачваюць у арганізацыі крадзяжу прадукцыі кампаніі «Кировлес» на суму 16 мільёнаў расейскіх рублёў. Яму пагражае да 10 гадоў пазбаўленьня волі.
24 красавіка ў Горках група грамадзкіх актывістаў ня здолела прайсьці да магілы касынэра Войцэха Дамарацкага, каб ля яе адзначыць 150-годзьдзе далучэньня горкаўцаў да паўстаньня пад кіраўніцтвам Кастуся Каліноўскага.
Беларуская эмігрантка Вольга Класкоўская просіць, каб яе дэпартавалі ў Беларусь. Такая просьба ўтрымліваецца ў лісьце са швэдзкай турмы, які яна даслала свайму сябру Алесю Ліцьвінчыку, былому сустаршыню Саюзу беларусаў Швэцыі.
Рэдактар беларускага сайту gayby.net Аляксандр Палуян пракамэнтаваў прыняцьце ў Францыі закону, які дазваляе аднаполыя шлюбы.
У выніку страляніны ў амэрыканскім Манчэстэры (штат Ілінойс) пяцёра забітыя, адзін паранены.
25 красавіка ў Менску распачынаецца чацьвёрты фэстываль беларускамоўнай рэклямы «АD. NAK».
Уздоўж шашы з Чэрыкава ў Касьцюковічы паласа чорнай выпаленай зямлі расьцягнулася на дзясяткі кілямэтраў. У паветры — характэрны ўедлівы смурод спаленай травы. Навокал бязьлюдзьдзе.
Нядаўна былі абнародаваныя дадзеныя сацыялягічнага дасьледаваньня Беларускага інстытуту стратэгічных дасьледаваньняў (BISS), якое тычылася геапалітычнага выбару беларускага насельніцтва. Гэтая праца мела вялікі грамадзкі і мэдыйны рэзананс.
Суд адбыўся 18 красавіка без удзелу Ўладзя Яроменка і пакараў яго 15 суткамі арышту за парушэньне ўмоў прафіляктычнага нагляду.
На Леаніда Аўтухова, старшыню абласной партыйнай арганізацыі, склалі пратакол за парушэньне заканадаўства аб СМІ.
Намесьнік старшыні Барысаўскага райвыканкаму затрыманы па падазрэньні ў атрыманьні хабару ў памеры 13 тысяч даляраў.
Жыхары дамоў у самым цэнтры Менску абураныя плянамі сталічных уладаў пракласьці празь іхнія двары цеплатрасу да гатэля «Кемпінскі», сьпілаваўшы пры гэтым каштаны, якія садзілі яшчэ іхнія бацькі.
Уступнае слова да кнігі «Турма і здароўе».
З украінскага боку зона адсяленьня пасьля Чарнобыльскай катастрофы складае 2598 км². Экскурсіі ў Чарнобыльскую зону ўкраінскія турфірмы ладзяць ужо 5 гадоў. Штогод Чарнобыль і мёртвы горад Прыпяць наведваюць 5–6 тысяч чалавек.
У гаспадарчы абарот увядуць 40 тысяч гектраў зямель, якія не выкарыстоўваліся пасьля Чарнобыльскай катастрофы.
Актывістіа Маладога фронту Ўладзя Яроменка ўчастковы інспэктар выклікаў у апорны пункт, патлумачыўшы, што ў хлопца маюцца не адбытыя 15 сутак.
24 красавіка актывісты Партыі БНФ на чале з старшынём Аляксеем Янукевічам наведаюць адселеныя вёскі ў Чэрыкаўскім раёне.
Зьявіліся ўдакладненыя дадзеныя пра пацярпелых пры выбухах на Бостанскім маратоне 15 красавіка.
Падзеі і даты сёньняшняга дня ў Беларусі, сьвеце, гісторыі
Паводле расейскага Міністэрства ўнутраных спраў Сяргей Памазун быў затрыманы ў Белгарадзкай вобласьці пры спробе выехаць на грузавым саставе з зоны ачапленьня. У часе затрыманьня ён параніў паліцэйскага нажом.
Сьвяты Сынод Сэрбскай праваслаўнай царквы прыняў адстаўкі Васіля Качавэнды – біскупу ў Босьніі і Герцагавіне.
У Гомель прыйшла вялікая паводка — затоплена зарэчная зона на левабярэжжы Сожа разам зь вёскай Якубоўкай.
Мінінфармацыі ў чацьвёрты раз адмовіла рэдакцыі часопіса «Архэ-Пачатак» у перарэгістрацыі ў сувязі са зьменай выдаўца.
Беларусь будуе ўласную атамную электрастанцыю. Але ці ўлічваюцца пры яе будаўніцтве трагічныя ўрокі чарнобыльскай ядзернай катастрофы?
Чаму Расея менавіта цяпер пачала нарошчваць сваю вайсковую прысутнасьць у Беларусі? Госьць праграмы — кіраўнік аналітычнага праекту Belarus Secutity Blog Андрэй Паротнікаў.
Загрузіць яшчэ