Зьліцьцё выданьняў мае адбыцца да 1 ліпеня 2013 году.
Цемрашальства не залежыць ад таго, дэмакрат ты ці аўтакрат, апазыцыянэр ці вэртыкальшчык, рабацяга ці прафэсар.
Павал Вінаградаў, як толькі выйшаў з Акрэсьціна пасьля адбыцьця 12-дзённага арышту, зладзіў ля сценаў Цэнтра ізаляцыі правапарушальнікаў флэш-моб салідарнасьці.
У вернікаў праваслаўнай царквы — Вялікая Субота — пярэдадзень Уваскрашэньня Хрыстовага. Увечары ва ўсіх праваслаўных храмах распачнуцца ўрачыстыя службы, якія прадоўжацца ўсю ноч.
Сустракаць Вінаградава прыйшло два дзясяткі чалавек.
Тоні Вірэн, генэральны сакратар хакейнага ЧС-2013 у Стакгольме пракамэнтаваў Радыё Свабода забарону выкарыстаньня бел-чырвона-белых сьцягоў.
Акцыя адбудзецца ў панядзелак перад матчам Беларусь — Швэцыя.
Заўзятарам сказалі, што зь бел-чырвона-белымі сьцягамі іх на матчы болей ня пусьцяць. Швэдзкія палітыкі ў камэнтарах для «Свабоды» абураюцца такім рашэньнем.
З амаль 1200 экскурсаводаў і гідаў-перакладчыкаў, атэставаных Міністэрствам спорту і турызму Беларусі, толькі адзін мае бэйдж на беларускай мове — Васіль Грынь з Заслаўя.
Падзеі і даты сёньняшняга дня ў Беларусі, сьвеце, гісторыі.
«Апэруеш чалавека 2-3 гадзіны, а зранку прыходзіш – яго няма ў палаце. Дзяўчынкі кажуць – а яго вось вывелі і расстралялі».
Велікодны зварот першагерарха Беларускае Аўтакефальнае Праваслаўнае Царквы архіяпіскапа Сьвятаслава Логіна.
Чацьвёра зь іх — мэдычныя работнікі, якія мелі непасрэднае дачыненьне да правядзеньня хірургічнай апэрацыі і пасьляапэрацыйных мерапрыемстваў, паятая — дырэктарка.
У Гомельскай вобласьці на 3 траўня заставаліся падтопленымі паводкай 680 жылых дамоў і блізу дзьвюх з паловай тысяч лецішчаў.
Падчас першага матчу чэмпіянату сьвету па хакеі ў Стакгольме паміж зборнымі Беларусі і Чэхіі беларускія заўзятары разгарнулі на трыбуне вялізны бел-чырвона-белы сьцяг.
У сытуацыю з пацыенткай мэдычнага цэнтру «Экамэдсэрвіс» Юліі Кубаравай, якая памерла пасьля касмэтычнай апэрацыі, асабіста ўмяшаўся Аляксандар Лукашэнка.
Чаму свабода слова ня стала каштоўнасьцю ў беларускім грамадзтве?
Удзельнікі вайсковага канфлікту ў Лібіі прыбылі ў Беларусь для рэабілітацыі. Выдаткі лібійскага боку могуць скласьці сотні тысяч даляраў.
Freedom House апублікавала штогадовую справаздачу: Беларусь зноў апынулася сярод найгоршых краінаў сьвету, што да свабоды слова.
Затрымалі лекара-анэстэзіёляга, дзьвюх мэдсясьцёр і кіраўніцу менскага мэдычнага цэнтру «Экамэдсэрвіс». Ім пагражае да 5 гадоў турмы.
Сьледчы камітэт паведаміў пра затрыманьне лекара-анэстэзіёляга, дзьвюх мэдсясьцёр і кіраўніцы «Экамэдсэрвіса».
Актывіста абвінавацілі ва ўдзеле ў несанкцыянаваным мерапрыемстве.
3 траўня ў сталіцах Швэцыі і Фінляндыі стартуе чарговы чэмпіянат сьвету па хакеі.
Адзін з сусьветных мэдыйных гігантаў, Walt Disney Company, вырашыў закрыць вытворчасьць тавараў сваёй гандлёвай маркі ў Беларусі, матывуючы гэта павышэньнем бясьпекі вытворчасьці.
Аляксандар Лукашэнка адрэагаваў на сьмерць дзяўчыны пасьля плястычнай апэрацыі ў менскім мэдычным цэнтры «Экамэдсэрвіс».
12-мэтровы шпіль узьняты на дах новага Ўсясьветнага гандлёвага цэнтру. Верхняя частка шпіля загорнутая ў амэрыканскі сьцяг. Будаўнікі ўзьнялі яго на дах 104-павярховага хмарачоса.
Віцебскі аблвыканкам прыняў рашэньне аб’яднаць дзьве дзяржаўныя газэты.
500 загінулі, 100 лічацца зьніклымі бязь вестак — гэта апошнія зьвесткі пра ахвяры абвалу шматпавярховіка ў горадзе Савары.
Актывіста руху «За свабоду» Яна Мельнікава 2 траўня ўвечары затрымалі супрацоўнікі міліцыі. Ноч ён правёў у пастарунку.
Апублікаваная справаздача спэцдакладчыка ААН па правах чалавека ў Беларусі Міклаша Харасьці.
Міжнародная Амністыя (Amnesty International) разаслала тэрміновы прэсавы рэліз з заклікам да ўладаў Беларусі спыніць выкананьне сьмяротнага прысуду і ўвесьці мараторый на сьмерць.
Бэнэдыкт XVI вярнуўся сёньня ў Ватыкан пасьля двух месяцаў знаходжаньня ў папскай рэзыдэнцыі ў Кастэль-Гандольфа недалёка ад Рыму.
«Беларусь знаходзіцца ў адным і тым жа сьпісе з Бразыліяй, Канадай, Фінляндыяй, Ізраілем, Італіяй, Кувэйтам, Мэксыкай. Мы трапілі ў вельмі прыстойную кампанію».
Бацькі 23-гадовай Юліі Ку́баравай, якая памерла празь месяц пасьля плястычнай апэрацыі, будуць дамагацца, каб чатырох лекараў пажыцьцёва пазбавілі ліцэнзіі.
Чарговая група з 300 лібійскіх камбатантаў прыехала на лячэньне і рэабілітацыю ў Беларусь.
У Калінкавічах на грамадзкага актывіста, сябра Аб’яднанай грамадзянскай партыі Дзяніса Рабянка напалі з прымяненьнем сьлезацечнага газу.
У Менскім ізалятары на Акрэсьціна адбываюць адміністрацыйныя арышты 5 палітычных актывістаў. У якіх яны ўмовах? Ці адчуваюць падтрымку з волі? Ці ўдаецца наладзіць зь імі сувязь?
Сябры ініцыятывы «За ўратаваньне мэмарыялу «Курапаты» зьвярнуліся ў Генэральную пракуратуру з просьбай патлумачыць, чаму працягваецца добраўпарадкаваньне тэрыторыі рэстарацыі «Бульбаш-хол».
На Слонімскай птушкафабрыцы звольнены рабочы Віктар Марчык, які неаднойчы адкрыта адстойваў правы рабочых фабрыкі, публічна крытыкаваў дырэктара за безгаспадарнасьць. Свае правы Марчык чарговым разам зьбіраецца адстойваць праз суд.
Таварыства беларускай мовы імя Францішка Скарыны просіць матэрыяльнай дапамогі ў неабыякавых грамадзянаў.
Арганізацыя Аб’яднаных Нацыяў праводзіць глябальнае інтэрнэт-апытаньне «Мой сьвет» пра меркаваньні, прыярытэты і погляды людзей.
Напярэдадні адкрыцьця чэмпіянату сьвету па хакеі ў Стакгольме да кіраўніцтва Міжнароднай фэдэрацыі хакея зьвярнуўся шэраг праваабарончых арганізацыяў і дэпутатаў.
У сваёй штогадовай справаздачы Гандлёвае прадстаўніцтва ЗША заклікае Беларусь зрабіць захады дзеля паляпшэньня абароны правоў на інтэлектуальную ўласнасьць.
На сайце svaboda.org адбылася онлайн-канфэрэнцыя старшыні Таварыства беларускай мовы Алега Трусава.
1 траўня «Наша ніва» апублікавала спэцвыпуск газэты, прысьвечаны палітвязьням, пад лёзунгам «Проста вызваліце іх!»
Расея заявіла пра намер разьмясьціць у Беларусі ў 2015 годзе авіяцыйную базу. Як гэта пагражае сувэрэнітэту краіны?
Удава вязьня Плошчы Арцёма Грыбкова нарадзіла сына. Самога Арцёма няма ўжо больш як чатыры месяцы.
Старшыня Беларускага таварыства аховы помнікаў гісторыі і культуры Антон Астаповіч накіраваў пратэст віцэ-прэм’еру Анатолю Тозіку з нагоды намераў ураду скараціць сьпіс ахоўваемых помнікаў.
Загрузіць яшчэ